Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Хрысьціянская візія»: У Магілёве разьвіталіся са сьвятаром Раманам Шульцам. Зь Беларусі могуць выслаць яшчэ адзінаццаць польскіх сьвятароў

Дата публикации: 16-08-2026 16:08:43

Яшчэ 11 польскіх каталіцкіх сьвятароў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць пакінуць Беларусь, бо яны не атрымалі дазвол ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў на працяг рэлігійнай дзейнасьці, а «некаторыя атрымалі такі дазвол на мінімальны тэрмін».

Основное содержимое страницы с новостью.

Яшчэ 11 польскіх каталіцкіх сьвятароў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць пакінуць Беларусь, бо яны не атрымалі дазвол ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў на працяг рэлігійнай дзейнасьці, а «некаторыя атрымалі такі дазвол на мінімальны тэрмін».

Пра гэта паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Адзначаецца, што ў сувязі з гэтым старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі Ёсіф Станеўскі накіраваў просьбу да Аляксандра Лукашэнкі аб «падаўжэнні дазволу на служэньне гэтых сьвятароў у Беларусі».

Называецца прозьвішча аднаго сьвятара з 11 – Раман Шульц, які служыў у Беларусі з 2007 года. Паведамляецца, што з ім ужо «разьвіталіся» 15 жніўня падчас імшы з нагоды сьвята Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў катэдральным касьцёле ў Магілёве.

«Гэты манах з ордэна дамініканцаў таксама не атрымаў дазволу на далейшую рэлігійную дзейнасьць у Беларусі і павінен пакінуць краіну ў бліжэйшыя дні, – гаворыцца ў публікацыі. – Амаль 15 гадоў ён быў адміністратарам парафіі сьвятога Казіміра і сьвятой Ядвігі ў Магілёве, праводзіў штогадовы Ружанцовы кангрэс, быў ініцыятарам іншых мерапрыемстваў, аўтарам публіцыстычных матэрыялаў у каталіцкай прэсе Беларусі».

Падкрэсьліваецца, што згаданая імша ў магілёўскім храме прайшла з удзелам апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Ігнацыа Чэфалія, Станеўскага і генэральнага вікарыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага.

28 траўня ў інтэрв’ю Vatican News Станеўскі заявіў пра недахоп каталіцкіх сьвятароў у краіне. Паводле яго слоў, кадравае пытаньне для касьцёла «застаецца вострым: колькасьць духавенства ў самой Беларусі паступова скарачаецца, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах».
У Магілёўскай вобласьці адзін сьвятар вымушаны абслугоўваць тры парафіі, «пераадольваючы сотні кілямэтраў», дадаў ён.

Сытуацыя ўскладняецца і тым, што сьвятары з Польшчы, якія служылі дзесяцігоддзямі, усё часьцей не атрымліваюць дазволу на далейшую працу, адзначыў ён.
20 траўня «Хрысьціянская візія» паведаміла пра адмову беларускіх уладаў падоўжыць дазвол на далейшае служэньне ў Беларусі пяці каталіцкім сьвятарам і аднаму манаху Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства.

Раней стала вядома пра адмову дазволіць далейшае служэньне тром каталіцкім польскім сьвятарам у Віцебскай дыяцэзіі, да гэтага – двум сьвятарам у Пінскай дыяцэзіі.

Чаму гэта важна
  • Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся аб грамадзка-палітычным крызісе, які ўзьнік на фоне сфальсіфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасьці сілавікоў у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, з прычыны чаго рэжым Лукашэнкі ўзмацніў кантроль рэлігійнай сфэры.
  • У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна было забаронена праяўляць палітычную актыўнасьць не ў фарватэры ўладаў, была абвешчаная перарэгістрацыя.
  • З пачатку восені 2020 года па канец красавіка 2026-га, паводле зьвестак «Хрысьціянскай візіі», з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася не менш за 93 хрысьціянскіх служыцелі, сярод іх 36 каталіцкіх.
Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Беларусізацыя» Касьцёла. Чаму з пачатку года з краіны выслалі каля 20 польскіх ксяндзоў08.0620-08-2026
2Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць. Навіны 17 жніўня08.2117-08-2026
3Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь09.3429-07-2026
4Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі07.3317-08-2026
5Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі ўрад Украіны адтэрмінаваць для беларусаў новыя правілы легалізацыі010.3431-07-2026
6Беларусы ва ўкраінскім палоне. Ваенкамы ў палях. Кардаш ня хочуць абменьваць? Навіны 27 ліпеня010.9327-07-2026
7Главу белорусских католиков Кондрусевича не впускают в Белоруссию0031-08-2020
8Польские военные за выходные вытеснили в Белоруссию 12 беженцев0013-03-2023
9Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне01021-08-2026
10Беларус у Аўстрыі кіраваў прадпрыемствам, якое незаконна пастаўляла ў Расею тавары для войска08.3411-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10.83. Источник: www.svaboda.org.