Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў пра сваё самаадчуваньне пасьля апэрацыі

Дата публикации: 14-08-2026 11:49:01

Арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што ён цяпер знаходзіцца на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне і пачуваецца добра.

Основное содержимое страницы с новостью.

Арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што ён цяпер знаходзіцца на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне і пачуваецца добра.

«Адчуваю сябе добра, але і тады я адчуваў сябе добра. Не адчувай, што ў мяне штосьці баліць. Толькі мне лекарам гэта не падабалася, не падабалася мая кардыяграма. Ну так ці інакш, добра, што гэтую апэрацыю зрабілі, бо лекары казалі, што гэта быў перадынфарктны стан», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Відэазапіс з Тадэвушам Кандрусевічам апублікаваў ксёндз Аляксандар Улас на сваім Youtube-канале.

Герарх паведаміў, што яго шпіталізавалі адразу пасьля плянавага агляду.

«Стары чалавек падобны да старой машыны — як там марафет не навадзі, усё роўна старая машына», — дадаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Арцыбіскуп-эмэрыт падзякаваў вернікам за падтрымку і малітвы.

Што папярэднічала

У пачатку жніўня стала вядома пра шпіталізацыю Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У лякарні ён знаходзіўся больш за 10 дзён.

Праз пагаршэньне стану здароўя Тадэвуш Кандрусевіч ня змог прыбыць на парафіяльнае сьвята ў Навалукамлі 25 ліпеня. Арцыбіскуп тады перадаў парафіі віншавальны ліст, у якім адзначыў, што праз стан здароўя і патрабаваньні лекараў вымушаны заставацца пад назіраньнем.

Што вядома пра Тадэвуша Кандрусевіча

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію з 2007 году, у студзені 2021 году папа Рымскі прыняў яго адстаўку. У жніўні 2020 году ўлады Беларусі забаранілі Кандрусевічу ўезд на радзіму. Ён ня раз заклікаў улады спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў. У сьнежні 2020 году Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь.

12 сакавіка 2025 году Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі паведаміла, што здароўе арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршылася і што герарх мае анкалягічную хваробу.

Тадэвушу Кандрусевічу 80 гадоў. У лютым 2023 году яму зрабілі апэрацыю выдаленьня пухліны, у траўні 2024 году ён перанёс інфаркт і апэрацыю на сэрцы.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў апэрацыю на хрыбетніку07.0119-08-2026
2В МВД Белоруссии сообщили, что Протасевич находится в СИЗО Минска0024-05-2021
3Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня07.8918-08-2026
4Медведчук заявил, что депутат Рады Козак находится на лечении в Белоруссии0013-05-2021
5Лукашенко заявил, что у него со здоровьем все нормально0018-12-2025
6Супруга Жванецкого сообщила, что он находится на профилактическом лечении0017-01-2020
7Пленный из ВСУ рассказал о бывшем командире, пытавшем солдат0011-06-2025
8Лукашенко заявил, что Протасевич сейчас "практически свободен"0009-08-2021
9Вышинский сообщил Москальковой, что чувствует себя нормально0020-03-2019

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.4. Источник: www.svaboda.org.