Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

На Горадзеншчыне зноў спрабуюць знайсьці інвэстара для фальварку «Мураванка Храптовічаў»

Дата публикации: 20-08-2026 08:34:50

На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 4 верасьня пачнецца аўкцыён для продажу фальварку «Мураванка Храптовічаў», пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.


Основное содержимое страницы с новостью.

На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 4 верасьня пачнецца аўкцыён для продажу фальварку «Мураванка Храптовічаў», пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.

Як адзначаецца на сайце біржы, аўкцыён пачнецца з цаны 90 рублёў, хоць у пачатку 2025 году кошт фальварку ацэньвалі ў 297 662,06 рублёў. Папярэднія разы аўкцыёны не адбыліся, бо не знайшлося ахвочых у іх удзельнічаць. Вядома, прынамсі, пра чатыры спробы прадаць аб’екты — у 2020, 2023, двойчы ў 2025-ым.

У лоце — вэтэрынарная лякарня, цялятнік, кароўнік, сьвіран і агароджа.

Адна з абавязковых умоваў продажу: пачатак дзейнасьці на аб’екце не пазьней як праз два гады ад падпісаньня дамовы куплі-продажу, а ў выпадку капітальнага рамонту — не пазьней чым празь пяць гадоў пасьля набыцьця аб’екту.

Пераможца аўкцыёну зможа выкарыстоўваць зямельны надзел для жылой, адміністрацыйнай, гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасьці, узгодненай зь Міністэрствам культуры Беларусі (у выпадку зьмены прызначэньня нерухомай маёмасьці). Ён атрымае ў арэнду на 50 гадоў 6,3787 га зямлі.

Адзначаецца, што аб’екты не ахоўваюцца дзяржавай, але зямля мае гісторыка-культурнае прызначэньне.

Што вядома пра аб'ект

«Мураванка Храптовічаў» — гэта помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, што зьяўляецца часткай палацава-паркавага ансамблю Шчорсаўскай сядзібы Храпотовічаў.

Яе заснаваў 1770-я гады падканцлер вялікі літоўскі Іахім Літавор Храптовіч. Праект ён заказаў італьянскаму архітэктару Дж. Сака, а інтэр’еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў Я. Габрыэль — гэта на той час была адна з самых моцных па творчым патэнцыяле эўрапейскага ўзроўню каманда архітэктараў.

Сам палац не захаваўся.

Аднаўленьнем аб’ектаў апекаваліся грамадзкія актывісты, якія стварылі арганізацыю «Фонд Шчорсы і Храптовічы». Яны праводзілі валянтэрскія летнікі і спрабавалі прыцягнуць фінансаваньне з праграм Эўразьвязу аб транспамежнай супрацы. Аднак у лістападзе 2021 году ўлады зьліквідавалі гэтую арганізацыю ў шэрагу сваёй барацьбы грамадзкім сэктарам пасьля пратэстаў 2020 году.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Міліцыя выявіла ў кватэрах беларусаў шмат абсталяваньня для махлярскіх кол-цэнтраў012.7121-08-2026
2У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні01007-06-2026
3Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў019.7328-07-2026
4У Беларусі махляры выкарыстоўваць жаданьне людзей выехаць за мяжу на заробкі07.3520-08-2026
5Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы01025-02-2026
6Група рызыкі падчас спякоты: каму трэба панепакоіцца?0514-07-2026
7Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках01023-07-2026
8Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
9Беларусы ва ўкраінскім палоне. Ваенкамы ў палях. Кардаш ня хочуць абменьваць? Навіны 27 ліпеня010.9327-07-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.14. Источник: www.svaboda.org.