Payoneer цалкам адключае банкаўскія пераказы ў Беларусь.
Payoneer цалкам адключае банкаўскія пераказы ў Беларусь.
З 1 верасьня сыстэма Payoneer спыніць адпраўку грашовых пераказаў на рахункі беларускіх банкаў. Такія апавяшчэньні атрымалі чытачы Office Life.
У паведамленьнях сыстэмы плацяжоў і кампаній, якія зь ёй працуюць, сказана, што служба прыпыніць працу да 31 жніўня.
У лістападзе 2025 году Payoneer абвясьціў, што больш не пераказвае грошай на даляравыя рахункі ў Беларусі. Тады даляравыя банкаўскія рахункі беларусаў адключылі ад Payoneer, «каб пазьбегнуць няўдалых транзакцый». Пры гэтым пераказы ў Беларусь на рахункі ў эўра працягвалі дзейнічаць.
Зь лютага 2022 году служба спыніла працу з тымі беларускімі банкамі, якія трапілі пад заходнія санкцыі. У кліентаў зьнікла магчымасьць выводзіць грошы і паўсталі складанасьці са стварэньнем новых уліковых запісаў.
Што папярэднічалаСанкцыі працягваюць уплываць на рашэньні асобных сыстэмаў аплаты наконт супрацы зь беларускімі грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі.
У сакавіку цалкам адмовілася ў працы ў Беларусі сыстэм Skrill — электронная плацёжная сыстэма, заснаваная ў Лёндане. З 2022 году яна працавала для беларусаў з абмежаваньнямі, у тым ліку нельга было зарэгістраваць новую старонку.
11 лютага ад працы ў Беларусі адмовілася кампанія Paysera. Яна адзначыла, што прычынай сталі «дзейныя санкцыі і нарматыўныя абмежаваньні». У выніку ўсе апэрацыі па картках унутры Беларусі адключылі.
Паўплывалі заходнія абмежаваньні супраць Беларусі і на тысячы беларусаў, якія выехалі за межы радзімы. Платная служба Wise запатрабавала ад беларусаў, якія карыстаюцца яе рахункамі, падаць дадатковыя дакумэнты — дазвол на жыхарства якой-кольвечы краіны ЭЗ, Эўрапейскай эканамічнай зоны або Швайцарыі. Ускладняў беларусам умовы карыстаньня сваімі службамі і Revolut.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Белоруссия может подключиться к Системе быстрых платежей в середине 2022 года | 0 | 0 | 14-04-2021 |
| 2 | Россия и Белоруссия могут интегрировать системы идентификации | 0 | 0 | 13-08-2019 |
| 3 | Беларусь стала пастаўляць паліва ў Кыргызстан | 0 | 10 | 21-07-2026 |
| 4 | У Беларусі махляры выкарыстоўваць жаданьне людзей выехаць за мяжу на заробкі | 0 | 7.35 | 20-08-2026 |
| 5 | Иностранцы смогут пользоваться услугами белорусских банков дистанционно | 0 | 0 | 04-04-2025 |
| 6 | Белоруссия намерена в 2023 году уйти от долларовых расчетов с Россией и странами ЕАЭС | 0 | 0 | 24-05-2023 |
| 7 | На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт» | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 8 | Белорусские предприятия начали напрямую работать с российскими в целях импортозамещения | 0 | 0 | 18-06-2022 |
| 9 | Белоруссия воспользуется услугами 10 российских банков для размещения гособлигаций | 0 | 0 | 26-06-2021 |