Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Першая сустрэча зь Мікітам Мелказёравым. І апошняя. Распавядае Аляксандар Лукашук

Дата публикации: 21-12-2025 19:42:49

Апошнім госьцем у апошні дзень жыцьця Мікіты Мелказёрава быў былы дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Ён распавядае, як прайшла іх сустрэча.

Основное содержимое страницы с новостью.

Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Учора, у суботу, мы правялі зь Мікітам Мелказёравым чатыры гадзіны перад камэрамі студыі на варшаўскай вуліцы Aleje Ujazdowskie. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, таму не магу параўноўваць, горш ці лепш ён выглядаў, але чатыры нялёгкія гадзіны запісу ён адпрацаваў на адным дыханьні. Дакладней, на двух — мы ўсё ж зрабілі перапынак на каву пасьля першых дзьвюх гадзінаў. Мікіта тэлефанаваў дадому — там была нейкая праблема, ён пераймаўся, казаў што ратуе свайго сабаку, перапытваў як што.

Мікіта выглядаў як звычайна на экране — прыгожы, моцны малады чалавек, упэўнены, добра падрыхтаваны. Можа, твар быў бледны, вочы трохі праваліліся, але я ня ведаў, ці гэта ад самаадчуваньня, ці ад лёгкага макіяжу. Ды і гутарка была няпростая, тэмы — ад маіх кніжак да Радыё Свабода, ад журналісцкай этыкі да архіваў КДБ, ад прэзыдэнта Трампа да Зянона Пазьняка, ад Сьвятланы Алексіевіч да Крыма і палітвязьняў. Пытаньні былі не выпадковыя. Незадоўга перад тым Мікіта зрабіў цэлую перадачу паводле маёй апошняй кнігі «Гульня ў Освальда», прыемна ўразіўшы дакладным веданьнем тэксту і разуменьнем ключавых момантаў, добрым падборам відэашэрагу.

Таксіст пераблытаў адрасы, і Мікіта выйшаў мне насустрач, з паўкілямэтра мы ішлі разам, даволі хутка, ён узяў маю валізку (я адразу меўся адправіцца ў аэрапорт), лёгка падняўся па лесьвіцы. Нас чакала яго каманда, і неўзабаве пачаўся запіс — у добрым тэмпе, але нязмушаны, нават без асаблівых перабівак, мадэратар цярпліва даваў дагаворваць да канца.

Пра інтэрвію ён пачаў дамаўляцца некалькі месяцаў таму, але толькі ўчора пляны зьдзейсьніліся. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, хоць мы, канечне, ведалі адзін пра аднаго. Таленавіты, дынамічны «Жыцьцё маліна» — асалода, перадача ўпэўнена стала зьявай у прафэсіі, вядучы стаў зоркай, супрацоўнічаў з Белсатам, іншымі СМІ.

«Я неафіт», — казаў ён пра сваю апантанасьць беларушчынай. У мяне склалася ўражаньне інтэлігентнага, моцнага, шчырага, сучаснага, стылёвага, зь вялікім прафэсійным патэнцыялам чалавека — гэта, магчыма, было самае прыемнае знаёмства гэтага году.

Адной з тэмаў гутаркі, якая цікавіла Мікіту, была журналісцкая памяць, дакладней, успаміны журналістаў. Мы гаварылі, што іх, на жаль, мала, што журналісты маюць адказнасьць перад прафэсіяй, перад гісторыяй, што такая мэмуарыстыка — патрэбная, неабходная ня толькі для мінулага, але для будучыні.

Спадзяюся, каманда, якая працавала зь Мікітам, ведае, што рабіць зь яго апошнім інтэрвію. Бо Мікіта ўжо там — у будучыні. В.П.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Мікіта Мелказёраў, Моцарт беларускага Ютуба0511-01-2026
2«Маклаевские чтения — 2026: «Ожившая история: по следам Миклухо-Маклая» пройдёт в Окуловке в День этнографа0507-07-2026
3УШЁЛ ИЗ ЖИЗНИ КОСМОНАВТ АЛЕКСАНДР САМОКУТЯЕВ-5518-06-2026
4 Якутяне Елизавета и Михаил поженятся на Фестивале семей в Москве 5607-07-2026
5Miguel Bandy: Clearing Up Common Misconceptions About Death0210-04-2026
6В Волгограде умер экс-глава комитета культуры региона, возглавлявший ведомство 19 лет0022-06-2020
7Экс-замдиректора свердловского управления капстроительства арестовали0022-04-2025
8Маңғыстауда жүргізуші куәлігінен айырылған ер адам тағы да мас күйде көлік айдаған0527-06-2026
9Мишустин проведет переговоры с премьером Казахстана0020-04-2025

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 5. Источник: www.svaboda.org.