Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Жаночыя твары вайны: Sputnik адкрыў фотавыстаўку ў Віцебску

Дата публикации: 16-07-2026 15:49:00

Здымкі часоў вайны з архіваў Саўінфармбюро можна ўбачыць у музеі імя Шмырова ў горадзе на Дзвіне.

Основное содержимое страницы с новостью.

https://bel.sputnik.by/20260716/zhanochyya-tvary-vayny-sputnik-adkry-fotavystaku--vtsebsku-1109149444.html

Жаночыя твары вайны: Sputnik адкрыў фотавыстаўку ў Віцебску

Жаночыя твары вайны: Sputnik адкрыў фотавыстаўку ў Віцебску

Sputnik Беларусь

Здымкі часоў вайны з архіваў Саўінфармбюро можна ўбачыць у музеі імя Шмырова ў горадзе на Дзвіне. 16.07.2026, Sputnik Беларусь

2026-07-16T18:49+0300

2026-07-16T18:49+0300

2026-07-16T18:49+0300

славянскі базар у віцебску

віцебск

выстава

фота

фотаздымкі

савецкае фота

саўінфармбюро

​​медыягрупа "россия сегодня"

беларусь

у беларусі

https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/10/1109147450_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b779fc2b63b723278d28c3cc61ac733c.jpg

ВІЦЕБСК, 16 ліп – Sputnik. Фотавыстаўка агенцтва Sputnik Беларусь "Жаночыя твары вайны" адкрылася ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова.Экспазіцыя налічвае каля чатырох дзясяткаў фотаздымкаў з фондаў Саўінфармбюро. Выстаўка прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Адкрыццё адбылося падчас правядзення XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".Героем быў кожныДырэктар Музея Шмырова Ірына Шышкова адзначыла, што тэмай жанчын на вайне музей займаецца з 2005 года. У тым ліку вывучае ўдзел жанчын у партызанскіх атрадах."Выстаўка, якая сёння адкрылася, яшчэ раз пацвярджае, што ў вайны не жаночае аблічча, але аказваецца ўсё ж такі жаночае...", - адзначыла Ірына Шышкова.Яна адзначыла, што на франтах Вялікай Айчыннай 30% снайпераў былі жанчыны.Яна дадала, што вайна была самай жорсткай у тым сэнсе, што ў яе было ўцягнута ўсё мірнае насельніцтва, у тым ліку і жанчыны, і дзеці."У гэтай вайне героем быў кожны. Жанчына мае пэўную заслугу перад нашай усеагульнай Перамогай", - упэўнена Ірына Шышкова.Глыбокі сэнс фатаграфійУ сваю чаргу, каардынатар выставачнай праграмы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Алена Сярова падкрэсліла: нягледзячы на ​​тое, што агенцтва Sputnik Беларусь прывозіць у Віцебск ужо не першую выстаўку, гэтыя экспазіцыі ніколі не паўтараюцца. На яе думку, на іх трэба прыходзіць асобна пасля адкрыцця і ў такім спакойным становішчы глыбока падумаць над кожнай фатаграфіяй."Лічу, што такія выстаўкі ў прынцыпе можна прывозіць не толькі на фестывалі, але асобна ў даты, звязаныя з нашай Перамогай", - сказала каардынатар.Цяперашняя выстаўка, на яе думку, цікавая ва ўсіх сэнсах.Фронт і тылФотавыстаўка Sputnik расказваюць пра савецкіх жанчын, якія не толькі працавалі ў тыле, але і ўдзельнічалі непасрэдна ў Вялікай Айчыннай вайне. Па законе "Аб усеагульным воінскім абавязку" (1939 г.) у СССР жанчыны, якія мелі медыцынскую, ветэрынарную або спецыяльную тэхнічную падрыхтоўку, прызнаваліся ваеннаабавязанымі і падлягалі прызыву.Аднак масавая мабілізацыя жанчын пачалася не адразу. Яе аб’явілі вясной 1942 года. Прызыву падлягалі далёка не ўсе. Акрамя ўзроставага цэнзу – 18 гадоў – патрабавалася таксама адукацыя не менш за пяць класаў. Іншыя ўмовы: здавальняючы стан здароўя, членства ў камсамоле і адсутнасць дзяцей.Пасля навучання на кароткатэрміновых курсах дзяўчат адпраўлялі ў войскі СПА, сувязі, аховы аўтамабільных дарог, а таксама ў ваенна-медыцынскую службу. Менавіта медработнікі – самая шматлікая катэгорыя жанчын на той вайне. Звыш паўмільёна санітарак налічвалася ў Чырвонай Арміі.Акрамя таго, з жанчын-добраахвотнікаў былі сфарміраваны тры авіяцыйныя палкі: 46-ы гвардзейскі начны бамбардзіровачны ("Начныя ведзьмы"), 125-ы гвардзейскі бамбардзіровачны і 586-ы знішчальны полк СПА.У гады вайны Цэнтральная жаночая школа снайперскай падрыхтоўкі дала фронту 1061 снайпера і 407 інструктараў снайперскай справы.Савецкія жанчыны актыўна ўступалі ў партызанскія атрады, з гонарам і мужнасцю пераносілі нягоды партызанскага жыцця, штодня рызыкавалі, будучы ўдзельніцамі гарадскога падполля на акупіраваных тэрыторыях.За подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 90 жанчын, больш за палову з іх – пасмяротна.Sputnik Беларусь уваходзіць у медыягрупу "Россия сегодня", якая з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"

https://bel.sputnik.by/20260716/putsn-pryvta-udzelnka--gastsey-slavyanskaga-bazaru--vtsebsku-1109141494.html

віцебск

беларусь

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rossiya Segodnya“

2026

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rossiya Segodnya“

Навіны

ru_BY

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rossiya Segodnya“

https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/10/1109147450_119:0:2850:2048_1920x0_80_0_0_5471161765972ff81059f08cb5726176.jpg

Sputnik Беларусь

media@sputniknews.com

+74956456601

MIA „Rossiya Segodnya“

славянскі базар у віцебску, віцебск, выстава, фота, фотаздымкі, савецкае фота, саўінфармбюро, ​​медыягрупа "россия сегодня", беларусь, у беларусі, sputnik беларусь, культура, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна

славянскі базар у віцебску, віцебск, выстава, фота, фотаздымкі, савецкае фота, саўінфармбюро, ​​медыягрупа "россия сегодня", беларусь, у беларусі, sputnik беларусь, культура, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна

Здымкі часоў вайны з архіваў Саўінфармбюро можна ўбачыць у музеі імя Шмырова ў горадзе на Дзвіне.

ВІЦЕБСК, 16 ліп – Sputnik. Фотавыстаўка агенцтва Sputnik Беларусь "Жаночыя твары вайны" адкрылася ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова.

Экспазіцыя налічвае каля чатырох дзясяткаў фотаздымкаў з фондаў Саўінфармбюро. Выстаўка прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Адкрыццё адбылося падчас правядзення XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Героем быў кожны

Дырэктар Музея Шмырова Ірына Шышкова адзначыла, што тэмай жанчын на вайне музей займаецца з 2005 года. У тым ліку вывучае ўдзел жанчын у партызанскіх атрадах.

"Выстаўка, якая сёння адкрылася, яшчэ раз пацвярджае, што ў вайны не жаночае аблічча, але аказваецца ўсё ж такі жаночае...", - адзначыла Ірына Шышкова.

Яна адзначыла, што на франтах Вялікай Айчыннай 30% снайпераў былі жанчыны.

"Гэтая выстаўка для мяне адкрывае яшчэ адзін новы гістарычны пласт. Наколькі яны былі моцныя, наколькі яны былі ў той перыяд мабілізаваны ўнутрана для таго, каб дапамагчы сваім мужам, сынам", - адзначыла кіраўнік музея.

Яна дадала, што вайна была самай жорсткай у тым сэнсе, што ў яе было ўцягнута ўсё мірнае насельніцтва, у тым ліку і жанчыны, і дзеці.

"У гэтай вайне героем быў кожны. Жанчына мае пэўную заслугу перад нашай усеагульнай Перамогай", - упэўнена Ірына Шышкова.

Глыбокі сэнс фатаграфій

У сваю чаргу, каардынатар выставачнай праграмы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Алена Сярова падкрэсліла: нягледзячы на ​​тое, што агенцтва Sputnik Беларусь прывозіць у Віцебск ужо не першую выстаўку, гэтыя экспазіцыі ніколі не паўтараюцца. На яе думку, на іх трэба прыходзіць асобна пасля адкрыцця і ў такім спакойным становішчы глыбока падумаць над кожнай фатаграфіяй.

"Лічу, што такія выстаўкі ў прынцыпе можна прывозіць не толькі на фестывалі, але асобна ў даты, звязаныя з нашай Перамогай", - сказала каардынатар.

Цяперашняя выстаўка, на яе думку, цікавая ва ўсіх сэнсах.

"Вельмі эмацыянальна. Чуллівыя здымкі... Яны чапляюць за нешта жывое", - падзялілася ўражаннямі Алена Сярова.

Фронт і тыл

Фотавыстаўка Sputnik расказваюць пра савецкіх жанчын, якія не толькі працавалі ў тыле, але і ўдзельнічалі непасрэдна ў Вялікай Айчыннай вайне. Па законе "Аб усеагульным воінскім абавязку" (1939 г.) у СССР жанчыны, якія мелі медыцынскую, ветэрынарную або спецыяльную тэхнічную падрыхтоўку, прызнаваліся ваеннаабавязанымі і падлягалі прызыву.

Аднак масавая мабілізацыя жанчын пачалася не адразу. Яе аб’явілі вясной 1942 года. Прызыву падлягалі далёка не ўсе. Акрамя ўзроставага цэнзу – 18 гадоў – патрабавалася таксама адукацыя не менш за пяць класаў. Іншыя ўмовы: здавальняючы стан здароўя, членства ў камсамоле і адсутнасць дзяцей.

Пасля навучання на кароткатэрміновых курсах дзяўчат адпраўлялі ў войскі СПА, сувязі, аховы аўтамабільных дарог, а таксама ў ваенна-медыцынскую службу. Менавіта медработнікі – самая шматлікая катэгорыя жанчын на той вайне. Звыш паўмільёна санітарак налічвалася ў Чырвонай Арміі.

Акрамя таго, з жанчын-добраахвотнікаў былі сфарміраваны тры авіяцыйныя палкі: 46-ы гвардзейскі начны бамбардзіровачны ("Начныя ведзьмы"), 125-ы гвардзейскі бамбардзіровачны і 586-ы знішчальны полк СПА.

У гады вайны Цэнтральная жаночая школа снайперскай падрыхтоўкі дала фронту 1061 снайпера і 407 інструктараў снайперскай справы.

Савецкія жанчыны актыўна ўступалі ў партызанскія атрады, з гонарам і мужнасцю пераносілі нягоды партызанскага жыцця, штодня рызыкавалі, будучы ўдзельніцамі гарадскога падполля на акупіраваных тэрыторыях.

За подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 90 жанчын, больш за палову з іх – пасмяротна.

Sputnik Беларусь уваходзіць у медыягрупу "Россия сегодня", якая з’яўляецца правапераемнікам Саўінфармбюро.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"

Славянскі базар - 2023 у Віцебску - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2026

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ад медсястры да снайпера: гераіні вайны на выстаўцы Sputnik у Віцебску – відэа0516-07-2026
2Відэафакт: у Віцебску паднялі флаг "Славянскага базару"0315-07-2026
3Выставка к 60-летию полета Гагарина в космос открывается в Музеях Кремля0008-04-2021
4Лукашэнка ўручыў узнагароды Зацэпіну і Захлеўнаму на адкрыцці "Славянскага базару"0516-07-2026
5Выставка "Татьяна Маврина. Москва военная" открылась в Государственном музее Пушкина0023-06-2020
6В Смоленске откроют филиал федерального музея-заповедника Грибоедова0015-01-2020
7Музей архитектуры им. Щусева открывается для посетителей0023-06-2020
8В Геническе открыли посвященную акции "Диктант Победы" выставку0011-03-2025
9Музей космонавтики Музей космонавтики и ракетной техники – это путешествие ...5729-06-2026
10В Твери открылся музей истории Вооруженных сил России0025-02-2019

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 5. Источник: bel.sputnik.by.