Віцебскі губернатар і яго калега з Узбекістана расказалі беларускаму прэзідэнту, што ўжо зроблена ў рамках супрацоўніцтва іх рэгіёнаў.
https://bel.sputnik.by/20260714/ragozhnk-na-pratsu--vtsebskuyu-voblasts-zaprosyats-yashche-5-tysyach-uzbeka-1109063961.html
Рагожнік: на працу ў Віцебскую вобласць запросяць яшчэ 5 тысяч узбекаў
Рагожнік: на працу ў Віцебскую вобласць запросяць яшчэ 5 тысяч узбекаў
Sputnik Беларусь
Віцебскі губернатар і яго калега з Узбекістана расказалі беларускаму прэзідэнту, што ўжо зроблена ў рамках супрацоўніцтва іх рэгіёнаў. 14.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-14T16:29+0300
2026-07-14T16:29+0300
2026-07-14T16:29+0300
узбекістан
навіны
беларусь
у беларусі
аляксандр лукашэнка
аляксандр рагожнік
віцебская вобласць
аршанскі раён
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/0e/1109059579_0:62:1030:641_1920x0_80_0_0_8f83987489010091c6dfb4c0a216c879.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Працаваць у аграсектары Віцебскай вобласці ў мінулы панядзелак прыбылі 250 грамадзян Узбекістана, і ўсе яны былі адабраны па спецыяльнасцях, паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік падчас рабочай паездкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён.У сваю чаргу Шухратбек Абдурахманаў паказаў Аляксандру Лукашэнку фота таго, як сустракалі работнікаў з Узбекістана."Ну, ты ўжо іх апрануў, як на парад... Апранай вось такую чорную робу і будзем працаваць", - жартаўліва заўважыў прэзідэнт.Хакім растлумачыў, што ёсць і працоўнае адзенне, а гэтае будзе парадным. Разам са старшынёй аблвыканкама ён таксама расказаў прэзідэнту і пра іншыя напрамкі супрацоўніцтва. У тым ліку ў Віцебску на плошчы Перамогі адкрыты гандлёвы дом Узбекістана.Рагожнік растлумачыў, што ў Беларусь узбекскую садавіну будзе пастаўляць беларуская кампанія "Фрутрэал" (аптовая фірма, звязаная з сеткамі крам "Дыяніс" і "Фрукты плюс")."…А ва Узбекістан будзем адпраўляць бульбу", - дадаў віцебскі губернатар.Са свайго боку прэзідэнт Беларусі запэўніў, што ў вёсцы будуць будаваць аднолькавае жыллё і для беларусаў, і для ўзбекаў. Дзецям работнікаў забяспечаць месцы ў школах і дзіцячых садах. Будзе і магчымасць паступаць у ВНУ.Дзе будуць працаваць узбекі?Акрамя таго, віцебскі губернатар дадаткова паведаміў прэзідэнту, што ўзбекскаму боку выдзеляць 2 тыс га ў Бешанковіцкім раёне для вырошчвання бульбы. Партнёраў з Узбекістана забяспечаць насеннем з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве."Гэта значыць, там пры іх будуць усе спецыялісты, якія будуць дапамагаць у тэхналогіі вырошчвання. З іх толькі тэхніка, людзі, уся астатняя дапамога – гэта наша", - сказаў Рагожнік.У сваю чаргу прэзідэнт адзначыў, што і беларуская тэхніка не павінна "быць убаку".Рагожнік дадаў, што з узбекскім бокам дамовіліся і аб стварэнні прадпрыемства па дрэваапрацоўцы. Аб’ём запланаваных інвестыцый – 40 млн еўра.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260714/pratsavats-pa-bratsku-lukashenka-pra-movy-pratsy-dlya-zbekskkh-gramadzyan-1109047061.html
узбекістан
беларусь
віцебская вобласць
аршанскі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узбекістан, навіны , беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, аляксандр рагожнік, віцебская вобласць, аршанскі раён, палітыка, эканоміка, грамадства, сельская гаспадарка, апк, працоўныя мігранты
узбекістан, навіны , беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, аляксандр рагожнік, віцебская вобласць, аршанскі раён, палітыка, эканоміка, грамадства, сельская гаспадарка, апк, працоўныя мігранты
Віцебскі губернатар і яго калега з Узбекістана расказалі беларускаму прэзідэнту, што ўжо зроблена ў рамках супрацоўніцтва іх рэгіёнаў.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Працаваць у аграсектары Віцебскай вобласці ў мінулы панядзелак прыбылі 250 грамадзян Узбекістана, і ўсе яны былі адабраны па спецыяльнасцях, паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік падчас рабочай паездкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён.
"Дадаткова мы дамовіліся з хакімам (кіраўніком Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбекам Абдурахманавым. - Sputnik) аб тым, што будзе яшчэ падабрана 5 тысяч чалавек. І па 500 чалавек, пачынаючы з верасня, пачне прыязджаць. Нам трэба падрыхтаваць адпаведныя ўмовы для іх жыцця", - дадаў ён.
У сваю чаргу Шухратбек Абдурахманаў паказаў Аляксандру Лукашэнку фота таго, як сустракалі работнікаў з Узбекістана.
"Ну, ты ўжо іх апрануў, як на парад... Апранай вось такую чорную робу і будзем працаваць", - жартаўліва заўважыў прэзідэнт.
Хакім растлумачыў, што ёсць і працоўнае адзенне, а гэтае будзе парадным. Разам са старшынёй аблвыканкама ён таксама расказаў прэзідэнту і пра іншыя напрамкі супрацоўніцтва. У тым ліку ў Віцебску на плошчы Перамогі адкрыты гандлёвы дом Узбекістана.
Рагожнік растлумачыў, што ў Беларусь узбекскую садавіну будзе пастаўляць беларуская кампанія "Фрутрэал" (аптовая фірма, звязаная з сеткамі крам "Дыяніс" і "Фрукты плюс").
"…А ва Узбекістан будзем адпраўляць бульбу", - дадаў віцебскі губернатар.
Са свайго боку прэзідэнт Беларусі запэўніў, што ў вёсцы будуць будаваць аднолькавае жыллё і для беларусаў, і для ўзбекаў. Дзецям работнікаў забяспечаць месцы ў школах і дзіцячых садах. Будзе і магчымасць паступаць у ВНУ.
"Яны (узбекі. - Sputnik) павінны ведаць, прыехаўшы сюды, яны не чужыя для нас людзі. Мы гэта ўсё зробім. Адзінае, каб працавалі", - сказаў Лукашэнка.
Акрамя таго, віцебскі губернатар дадаткова паведаміў прэзідэнту, што ўзбекскаму боку выдзеляць 2 тыс га ў Бешанковіцкім раёне для вырошчвання бульбы. Партнёраў з Узбекістана забяспечаць насеннем з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.
"Гэта значыць, там пры іх будуць усе спецыялісты, якія будуць дапамагаць у тэхналогіі вырошчвання. З іх толькі тэхніка, людзі, уся астатняя дапамога – гэта наша", - сказаў Рагожнік.
У сваю чаргу прэзідэнт адзначыў, што і беларуская тэхніка не павінна "быць убаку".
Рагожнік дадаў, што з узбекскім бокам дамовіліся і аб стварэнні прадпрыемства па дрэваапрацоўцы. Аб’ём запланаваных інвестыцый – 40 млн еўра.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Працаваць па-брацку: Лукашэнка пра ўмовы працы для ўзбекскіх грамадзян | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 2 | Белоруссия ждет на работу граждан Узбекистана — Лукашенко | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 3 | Белоруссия и Узбекистан запустят новый механизм трудовой миграции | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 4 | Президент Беларусда иш билан таъминлаш ва тадбиркорлик лойиҳаларини тезлаштиришни топширди | 0 | 7 | 15-07-2026 |
| 5 | Белоруссия и Узбекистан ведут работу, чтобы связать взаимные интересы — Лукашенко | 0 | 5 | 09-07-2026 |
| 6 | Форум регионов Белоруссии и Узбекистана проходит в Минске | 0 | 5 | 08-07-2026 |
| 7 | Нега Ўзбекистон ва Грузия ҳамкорлиги янги даражага кўтарилмоқда – видео | 5 | 7 | 10-07-2026 |
| 8 | Кіраўнік Мінінфарма: блогеры – прамыя канкурэнты журналістам | -2 | 4 | 16-07-2026 |
| 9 | Россиянам упростят получение ВНЖ в Белоруссии | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 10 | МИД России рассчитывает скоро подписать с Белоруссией соглашение о взаимном признании виз | 0 | 0 | 04-06-2020 |