Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц

Дата публикации: 05-08-2026 17:17:22



Основное содержимое страницы с новостью.

Частка ракеты кампаніі SpaceX у сераду, паводле разлікаў астраномаў, упала на паверхню Месяца. Нягледзячы на тое, што гэта адбылося выпадкова, навукоўцы могуць выкарыстаць здарэнне як унікальны эксперымент, які дапаможа лепш вывучыць спадарожнік Зямлі і падрыхтаваць будучыя месяцовыя місіі, піша Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

На Месяц павінна была ўпасці адпрацаваная другая ступень ракеты Falcon 9. Яна мела масу каля чатырох тон і ўрэзалася ў паверхню з хуткасцю прыкладна 8,7 тысячы кіламетраў у гадзіну. Гэтая ступень засталася пасля запуску ракеты ў студзені мінулага года, калі Falcon 9 вывела ў космас два месяцовыя зонды.

Пасля завяршэння сваёй асноўнай задачы ступень працяглы час рухалася па выцягнутай арбіце вакол Зямлі і Месяца. На яе траекторыю ўплывалі прыцягненне Зямлі, Месяца, Сонца, а таксама сонечны вецер. Вясной астраномы разлічылі, што ў выніку гэтых змяненняў яна ўрэшце сутыкнецца з паверхняй Месяца.

Назіраць сам момант удару было вельмі складана. Аматарскія тэлескопы, хутчэй за ўсё, не маглі зафіксаваць кароткую ўспышку, якая адбылася на асветленай Сонцам частцы Месяца. Таксама цяжка было ўбачыць воблака пылу, якое, паводле разлікаў, магло падняцца прыкладна на 100 кіламетраў і трымацца некалькі хвілін.

Некаторыя касмічныя апараты на арбіце Месяца таксама не змаглі зняць сам момант падзення. Напрыклад, паўднёвакарэйскі зонд Danuri праляцеў над месцам удару незадоўга да здарэння, а атрыманыя ім здымкі навукоўцы пакуль аналізуюць.

Праз некалькі дзён над месцам падзення павінен прайсці амерыканскі месяцовы апарат Lunar Reconnaissance Orbiter. Даследчыкі змогуць параўнаць здымкі паверхні да і пасля ўдару і вызначыць памеры ўтворанага кратара.

Для навукоўцаў гэта асабліва каштоўная падзея, бо яны загадзя ведаюць асноўныя параметры эксперымента: памер і масу аб’екта, яго хуткасць і месца сутыкнення. Гэта дазволіць праверыць мадэлі таго, як на Месяцы ўтвараюцца кратары, як разлятаюцца аскепкі і як ударныя хвалі распаўсюджваюцца ў нетрах спадарожніка.

Атрыманыя даныя могуць мець і практычнае значэнне. Разуменне таго, колькі пылу і камянёў уздымаецца пасля ўдару, на якую адлегласць яны разлятаюцца і наколькі моцна дрыжыць паверхня, дапаможа інжынерам пры праектаванні будучых пасадачных модуляў і месяцовых баз.

Акрамя таго, вывучэнне выкінутых з глыбіні парод можа даць новую інфармацыю пра геалогію Месяца і гісторыю фармавання сістэмы Зямля — Месяц, якой каля 4,5 мільярда гадоў.

Гэта не першы выпадак падзення чалавечых аб’ектаў на Месяц. У 1959 годзе першым такім аб’ектам стала савецкая станцыя «Луна-2». Пасля гэтага на паверхню Месяца падалі дзясяткі касмічных апаратаў — частка з іх мэтанакіравана, а частка выпадкова.

У 2009 годзе NASA спецыяльна накіравала зонд LCROSS на паверхню Месяца для пошуку замёрзлай вады. Апошняе пацверджанае выпадковае падзенне адбылося ў 2022 годзе, калі, як мяркуецца, у Месяц урэзаўся разгонны блок кітайскай месяцовай станцыі, запушчанай яшчэ ў 2014 годзе.

Падзенне ступені Falcon 9 таксама нагадала навукоўцам пра праблему касмічнага смецця, якое назапашваецца каля Зямлі і іншых нябесных целаў ужо амаль 70 гадоў.

Цяпер чытаюць
Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы66

Што такое тэорыя няправільнага абутку?11

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй66

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку1717

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома55

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію2222

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома
Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй66

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку1717

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў1515

Лукашэнка папракнуў Тапузідзіса за хамон у крамах і загадаў праверыць усе гандлёвыя сеткі1111

Наўроцкі: Украіна можа разлічваць на дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае1515

Наўроцкі: Украіна можа разлічваць на дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае15
Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная1111

Памятаеце блогера, якога ў 17 гадоў затрымалі за махінацыі з грашыма для дзіцяці з СМА? Яго 38‑гадовая каханая цяжарная11
Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі

Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі
Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай2626

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай26
Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу2020

Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу20
У Ялце марскія дроны сярод яснага дня нанеслі ўдар па порце. На пляжах паніка44

У Ялце марскія дроны сярод яснага дня нанеслі ўдар па порце. На пляжах паніка4
«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію2222

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22
Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі2323

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі23
Лукашэнка абурыўся якасцю тавараў у вясковых крамах: Пратэрміноўка і тухляціна!2525

Лукашэнка абурыўся якасцю тавараў у вясковых крамах: Пратэрміноўка і тухляціна!25
Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі5757

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі57
«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном1212

«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном12
Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах11

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам4141

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам41
Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне77

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне7
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу1313

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13
Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў1717

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў17
У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё1919

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё19
Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?1212

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12
Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы2424

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24
Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей99

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

Усе навіны →

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ступень SpaceX врежется в Луну01028-07-2026
2Ученые предсказали, что ракета SpaceX врежется в Луну 5 августа012.1501-08-2026
3Ракета SpaceX находится всего в нескольких часах от столкновения с Луной из-за непреднамеренной аварии011.6505-08-2026
4Ракета SpaceX находится всего в нескольких часах от столкновения с Луной из-за непреднамеренной аварии011.6505-08-2026
5Обломок ракеты SpaceX может врезаться в Луну уже 5 августа — NASA бдит0520-07-2026
6Space X-raket tros ha kraschat in i månen09.2505-08-2026
7НАСА отследит столкновение ракеты SpaceX с Луной — заявление08.9805-08-2026
8Илон Маск предложил NASA помощь SpaceX в разработке скафандров для высадки на Луну0010-08-2021
9An errant, discarded SpaceX rocket will crash into the moon next week06.601-08-2026

Классификация: Космос. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.