Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў

Дата публикации: 24-03-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

«Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў

Малады мінскі рэкламіст мае ўнікальную здольнасць чуць у беларускіх словах і выразах патэнцыйныя, часам геніяльна абсурдныя сэнсы. Свой інстаграм-праект ён жартаўліва называе «Хутчэй славар, чым слоўнік».

Ягор Яраш-Каранец. Фота з яго інстаграма

Незвычайнае прачытанне звыклых беларускіх слоў можна пабачыць у інстаграм-акаўнце «Гульня слоў» (hulnia.slou), які вядзе Ягор Яраш-Каранец. Хлопец вучыўся ў Расіі на балетмайстарскім аддзяленні пецярбургскай Акадэміі імя Ваганавай, але працаваў у сферы таргетаванай рэкламы. 

А ў вольны час ён вядзе свае шматлікія сацыяльныя сеткі, прысвячаючы тэме беларускай мовы нямала часу. Нядаўна хлопец дасціпна патроліў непісьменную маці школьніка, якая не змагла адолець беларускі вершык Уладзіміра Карызны з падручніка 2 класа.

Яраш-Каранец мае ўнікальную, амаль паэтычную здольнасць чуць у беларускіх словах і выразах патэнцыйныя, часам геніяльна абсурдныя сэнсы. Свой інстаграм-праект ён трапна падпісаў «Хутчэй славар, чым слоўнік».

Этымалогія абсурду 

Гэтая лінгвістычная гульня нагадвае так званае перараскладанне, добра вядомае мовазнаўцам. Напрыклад, калісьці гамбургер, які першапачаткова азначаў проста страву з Гамбурга, быў у народнай свядомасці лагічна, хоць і памылкова, падзелены на зразумелы «ham» (шынка) і «burger». У выніку гэты самы «бургер» стаў новым словам і абавязковай часткай сэндвічаў з рознай начынкай.

Нешта падобнае, але ўжо наўмысна і з вялікай доляй гумару, робіць і Яраш-Каранец з беларускім слоўнікам.

Архіварыус — стары кухар. Фота з інстаграма «Гульня слоў»

Так паважнае слова «архіварыус» пазбаўляецца свайго стоса папер і ператвараецца ў старога кухара, бо Яраш-Каранец пераасэнсоўвае яго як аднакаранёвае са словам «варыць».

Небяспечныя «наркотыкі» дзякуючы нечаканаму пераасэнсаванню становяцца максімальна ўтульнымі: проста народнымі, ці дваровымі, коцікамі, па тым жа прынцыпе як «народны камісар» скарачаецца да «наркама».

А калі вы наіўна лічылі, што «заўзятар» — гэта гарачы спартыўны фанат, то моцна памыляліся: у новай рэальнасці гэта той чалавек, які сядзіць або ўжо сядзеў за хабар — за ўзяткі.

У слове «вінаватасць» аўтар бачыць выключна ўзровень віна ў сваім арганізме. Больш за тое, такі герой гатовы шчыра прызнаць сябе сапраўдным «вінасховішчам», асабліва ўвечары ў пятніцу.

З надыходам халадоў гэты тыпаж назапашвае «зазімак» — набраны за зіму тлушч, а ягоны святочны стан ідэальна апісваецца тэрмінам «навагодні настрой», які расшыфроўваецца лаканічна як нешта, чаго ў прынцыпе няма.

Мастурбацыя — масавае турбаванне. Фота з інстаграма «Гульня слоў»

«Байструк» быў падзелена на беларускі дамен by і струк, набыўшы сэнс беларускага чэлеса, а такое інтымнае слова як «мастурбацыя» было па-савецку абагулена, стаўшы турбаваннем народных мас. 

Бірка — піўны бар (ад англійскага слова beer). Фота з інстаграма «Гульня слоў»

Нават прадметы гардэроба набываюць новае гучанне, дзе «світшот» — гэта ўжо зусім не вопратка, а чарачка салодкай настойкі, утвораная ад англійскіх слоў sweet і shot, пасля якой можна смела адпраўляцца ў «бірку» — класічны піўны бар. А калі ж вечарына зацягваецца, надыходзіць «заліў» — дзень максімальнага алкагольнага пагружэння.

Парадзіха — спадарыня, якая любіць даваць парады. Фота з інстаграма «Гульня слоў»

Калі вам доўга і нудна расказваюць гісторыі пра дасягненні кіраўніцтва, будзьце ўпэўненыя — вам робяць «прапанову», то-бок расказваюць пра паноў.

Калі ж жанчына не можа спыніцца ў сваім жаданні вучыць іншых жыццю, яна бязлітасна маркіруецца як «парадзіха».

Аматары новых тэхналогій абавязкова ацэняць «Галінкавічы» — беларускі адпаведнік дадатка Threads, які адсылае да перакладу англійскага слова.

Хаатычны працэс раскідвання рэчаў па сумках лагічна вызначаецца як «памяшканне», а слова «аўтамат» — шчырай лаянкай у свой жа адрас.

Нават звычайнае «аддзімацца» знаходзіць сваё месца ў складанай сацыяльнай камунікацыі, азначаючы працэс унікання сяброўства з Дзімамі. А чалавек, які любіць гамаць або гаманіць, аб'ядноўваецца ў паняцці «гаманец».

Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён зноў прыйшоў. Фота з інстаграма «Гульня слоў»

Калі наступны раз у ваша жыццё вернецца чалавек, якога вы зусім не чакалі і не жадалі бачыць, дзякуючы славару Яраша-Каранца вы будзеце ведаць, што гэта не проста жыццёвая непрыемнасць — гэта «вызнова».

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць». Беларус расказаў, як зрабіў вазэктамію ў Польшчы01029-06-2026
2Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту08.2628-06-2026
3На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»013.7802-08-2026
4Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве01028-03-2026
5Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней01017-07-2026
6Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі01005-04-2026
7Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
8Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў01024-05-2026
9«Мы не былі слабейшыя — мы саступілі ў дробязях». У «МЛ Віцебск» пракаментавалі вылет з еўракубкаў07.5114-08-2026
10Лукашенко заявил, что у граждан Белоруссии два родных языка - белорусский и русский0011-02-2021

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.86. Источник: nashaniva.com.