Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве

Дата публикации: 28-03-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве

Стагоддзе таму беларускія гаворкі шчыльна апярэзвалі Вільню. Сёння гэты некалі магутны моўны масіў ператварыўся ў архіпелаг ізаляваных вёсак, дзе мясцовыя жыхары называюць сваю мову «простай», а сябе лічаць палякамі. Беларускія гаворкі на тэрыторыі сучаснай Літвы паступова згасаюць. Самым трывалым іх апірышчам пакуль застаюцца ваколіцы Вільні.

Кляштар францішканцаў у Нарвілішках — усяго за сто метраў за лесам праходзіць літоўска-беларуская мяжа. У Дзевянішкаўскім выступе ўсё перамянілася: калісьці савецкія ўлады перадавалі Літве гэтую тэрыторыю, бо яна была літоўскім моўным анклавам, а цяпер тут утварыўся «скансэн», дзе найлепш захавалася беларуская гаворка. Фота: Wikimedia Commons

У свежым нумары навуковага часопіса Acta Albaruthenica за 2025 год выйшла маштабнае даследаванне польскага лінгвіста з Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук Чэхіі Міраслава Янковяка.

Аўтар прааналізаваў працы папярэднікаў за апошнія 120 гадоў і дадаў да іх вынікі ўласных палявых экспедыцый, якія цягнуліся з 2008 па 2025 год. Сабраны матэрыял дазваляе прасачыць, як змяняліся межы нашай мовы на паўночным захадзе.

Амбіцыі БНР

Пунктам адліку ў вызначэнні гістарычных межаў беларускага этнасу традыцыйна лічацца працы Яўхіма Карскага. Падчас сваёй экспедыцыі 1903 года ён зафіксаваў арэал дамінавання беларускіх гаворак. 

Карта беларускіх гаворак, складзеная акадэмікам Яўхімам Карскім. Фота: Wikimedia Commons

Лінія ішла ад Дзвінска (Даўгаўпілса) і Езяросаў (былога Новааляксандраўска) праз Свянцяны, захопліваючы Шырвінты і Кернава. Такія населеныя пункты, як Вільня, Немянчын і Майшагола, заставаліся ўнутры беларускамоўнага арэала. Далей на поўдзень мяжа агінала Трокі, ішла праз Еўе і Межырэчча, спускаючыся да Друскенікаў і Сувалак.

Гэтыя ж даныя пазней пацвердзіла Маскоўская дыялекталагічная камісія ў 1915 годзе.

Менавіта навуковы аўтарытэт Карскага і даследаванні Мітрафана Доўнар-Запольскага сталі падмуркам для стварэння вядомай карты Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 года.

Яна малявалася ў Берліне да Парыжскай мірнай канферэнцыі і прэтэндавала на ўсе землі, дзе гучала беларуская мова, уключаючы не толькі Віленшчыну, але і Сувалкі з Беластокам.

Міжваенныя парадоксы

Пасля Першай сусветнай вайны і польска-літоўскага канфлікту рэгіён аказаўся падзеленым. На тэрыторыі Віленшчыны, якая ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, ішлі інтэнсіўныя працэсы паланізацыі.

Польская даследчыца Галіна Турска, вывучаючы мясцовую мову ў канцы 1930‑х гадоў, прыйшла да высновы, што паўднёва-ўсходняя Літва гістарычна была балцкай, затым часткова беларусізавалася, а пасля пачала пераходзіць на польскую.

Моўная сітуацыя на Віленшчыне ў пачатку XX стагоддзя паводле даследаванняў Алойзаса Відугірыса. Зафіксавана складаная зона сутыкнення беларускіх (ружовы), літоўскіх (зялёны) і польскіх (жоўты) гаворак. Фота: Wikimedia Commons

Дзяржаўная адміністрацыя, школа і касцёл рабілі сваю справу: каталіцкае насельніцтва, нават размаўляючы па-беларуску, пачало ўсведамляць сябе палякамі.

Зусім іншая сітуацыя склалася па той бок мяжы, у міжваеннай Літоўскай Рэспубліцы (з цэнтрам у Коўне). Згодна з расійскім перапісам 1897 года, на гэтых землях жыло больш за семдзесят тысяч беларусаў, пераважна ў вёсках каля Трокаў.

Але ўжо літоўскі перапіс 1923 года паказаў катастрафічнае, шаснаццаціразовае падзенне колькасці беларусаў у Літве. Беларусы там ператварыліся ў невялікія моўныя астравы, раскіданыя нават у далёкіх ад сучаснай мяжы раёнах — каля Шаўляў, Цельшаў і Расейнаў.

Савецкія карты і феномен «простай мовы»

У пасляваенны час інтарэс да рэгіёна аднавіўся дзякуючы працы над шматтомным «Слоўнікам беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча».

У 1960—70‑я гады савецкія лінгвісты фіксавалі беларускую гаворку ў дзясятках вёсак Троцкага, Аранскага, Салечніцкага, Віленскага і Ігналінскага раёнаў Літоўскай ССР.

Даследчыкі пацвярджалі, што на ўсход ад лініі Буйвідзы — Рудаміна — Рудзішкі беларуская мова заставалася пераважным сродкам камунікацыі для старэйшага пакалення.

Свята беларускай песні ў Вялікіх Салечніках. Фота: фэйсбук-суполка Беларускага культурнага цэнтра «Раніца».

Эстафету пераняў прафесар Віленскага ўніверсітэта Валерый Чэкман, які да пачатку нулявых гадоў даследаваў шматмоўе краю.

Ужо тады навукоўцы сутыкнуліся з цікавым сацыялінгвістычным феноменам: мясцовыя жыхары называлі сваю мову не беларускай, а «простай» ці «тутэйшай», пры гэтым ідэнтыфікуючы сябе як палякаў.

Сфера ўжывання гэтай мовы пастаянна звужалася, саступаючы месца афіцыйнай польскай (якая заставалася мовай касцёла і мясцовай інтэлігенцыі), а таксама рускай і літоўскай.

Рэальнасць XXI стагоддзя

У сучаснай лінгвістыцы часам сустракаюцца аптымістычныя ацэнкі. Напрыклад, беларуская даследчыца з Вільні Лілія Плыгаўка яшчэ дзесяць гадоў таму сцвярджала, што беларускія дыялекты сканцэнтраваныя суцэльным масівам уздоўж мяжы і трывала выступаюць сродкам камунікацыі нароўні з польскай мовай.

Аднак сто трыццаць гадзін аўдыязапісаў, зробленых Міраславам Янковякам за апошнія шаснаццаць гадоў, малююць куды больш драматычную карціну: беларушчына сістэматычна выцясняецца.

Этналінгвістычная сітуацыя ў рэгіёне паводле перапісу 2021 года. Зялёным і салатавым колерам пазначаныя тэрыторыі, дзе колькасць тых, хто размаўляе па-літоўску, складае 0-25% і 25-50% адпаведна. Аранжавым і чырвоным — 50-75% і 75-100% адпаведна. Фота: Цэнтр геалінгвістыкі Інстытута літоўскай мовы

Геаграфія гэтага згасання нераўнамерная. У Аранскім раёне беларуская мова прыціснутая да самай мяжы: пушчы аддзялялі славянскія паселішчы ад балцкіх. Гаворку тут яшчэ можна пачуць у вёсках Котра, Рудня, Ракі ці Парамок, але карыстаюцца ёй выключна людзі найстарэйшага пакалення, што азначае яе хуткае знікненне.

Тэрыторыі, дзе праводзіў даследаванні Міраслаў Янковяк у 2008‑2025 гадах.

На ўчастку ад Калеснікаў да Салечнікаў, які раней апісваўся як упэўнена двухмоўны, сёння знайсці беларускамоўнага суразмоўцу — вялікая ўдача. Польская мова тут перамагла канчаткова. 

Рэшткі гаворкі даследчык здолеў запісаць толькі ў Даўгіданцах, Гервішках і Канюхах.

Своеасаблівым лінгвістычным скансэнам застаецца так званы Дзевянішкаўскі выступ — тэрыторыя, якая глыбока ўразаецца ў Беларусь. Гістарычна яна была балцкай, але пасля вайны перажыла прыток славянскага насельніцтва. Там беларускую мову яшчэ фіксуюць у Дайлідах, Мількунах, Кракунах ды Нарвілішках.

Такія вёскі, як Шумск пад Вільняй, застаюцца трывалым апірышчам беларускіх гаворак у Літве. Фота: Wikimedia Commons

Самым трывалым апірышчам беларускіх гаворак застаецца Віленскі раён, асабліва вёскі на ўсход і паўднёвы ўсход ад сталіцы: Лаварышкі, Шумск, Масцішчы, Слабада. Гэта адзіны арэал, дзе беларускую гаворку ўсё яшчэ можна запісаць амаль у кожным паселішчы.

У той жа час на поўначы, у Свянцянскім і Ігналінскім раёнах, ідзе імклівая асіміляцыя на карысць літоўскай мовы.

Напрыклад, у славянскім трохкутніку Рымша — Гайды — Відзы яшчэ ў 2014 годзе з дваццаці трох абследаваных вёсак беларускую гаворку ўдалося знайсці толькі ў трох. Усе пакаленні там перайшлі на польскую або рускую, а старыя беларускія астравы вакол Коўна страчаныя канчаткова.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў08.8624-03-2026
2Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў01024-05-2026
3Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
4У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі019.0903-07-2026
5У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы01021-07-2026
670‑годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй01020-05-2026
7Смаленчукі прыгадваюць свае адметныя слоўцы. У іх рускай мове куды больш беларускага, чым у рускай мове ў Беларусі06.9401-02-2026
8Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні021.1107-04-2026
9Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»01020-06-2026
10В Польше избили подростка за украинский язык-5519-07-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.