Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія

Дата публикации: 26-01-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія

«Жыве Беларусь!» — гэты вокліч святы для мільёнаў. Але як адказаць на яго правільна, каб не парушыць гістарычную традыцыю і захаваць рытм? 

Акцыя салідарнасці, 2023 год. Фота: Наша Ніва

Ініцыятарам спрэчкі стаў культавы перакладчык Сяргей Шупа. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён пакінуў эмацыйны допіс, у якім раскрытыкаваў папулярную сёння форму адказу:

«— Жыве Беларусь!

— Жыве!

Адкуль і калі ўзялося гэтае патэтычнае, дысананснае, раскольнае, рэвізіянісцкае, неафіцкае «ВЕЧНА!»? Кожны раз, калі чую гэты няскладны сумбурны хор, хто ў боб, хто ў гарох — сорам бярэ…»

Перакладчык Мікола Раманоўскі ў адказ узгадаў, што ад старых дзеячаў культуры, скажам, ад палітвязня ў міжваеннай Польшчы і падпольшчыка ў часы Другой сусветнай, аўтара песні «Зорачкі» Сяргея Новіка-Пяюна, таксама чуў выключна кароткае і ёмістае: «Жыве!».

Іншы ўдзельнік дыскусіі прывёў радкі з верша народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, напісанага ў часы Другой сусветнай вайны:

«На прускага ката
За вёску і хату!» —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве!!»

У Мінску, 2014 год. Архіўнае фота: Наша Ніва

Адкуль узялося «вечна»?

Дыскусія дазволіла выявіць некалькі версій паходжання дадатку «вечна», які так раздражняе прыхільнікаў традыцыі.

Некаторыя згадалі іранічны, перасыпаны ненарматыўнай лексікай рэп «Зянон-хоп». Ён з’явіўся пасля разгону Плошчы-2006 на тле ўсеагульнай дэпрэсіі. Менавіта там гучаць радкі: «Жыве Беларусь! Жыве вечна!».

Музыка і журналіст Віктар Сямашка прыгадаў, што ўпершыню пачуў варыянт «жыве вечна» ад актывістаў БХД (Беларускай хрысціянскай дэмакратыі) на пачатку 2010‑х гадоў.

Іншую версію агучыў удзельнік дыскусіі, які пажадаў застацца ананімным. Паводле яго звестак, адказ «Жыве вечна» паходзіць з асяроддзя спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край», якая дзейнічала ў канцы 1990-х. Гэты лозунг нават друкаваўся на вокладцы іх газеты «Голас Краю».

Па яго словах, пазней, пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне ў 2014 годзе, адзін з былых лідараў «Краю» стварыў Беларускую Тактычную Групу, байцы якой захавалі гэты покліч. Лагічна, што пасля поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе словы ўвайшлі ў рытуальны зарок Палка імя Кастуся Каліноўскага.

«Людзі ствараюць і традыцыі, і сучасных герояў. Мы маем зараз словы, з якімі людзі ідуць у бой і ў турмы. Гісторыя ўжо напісаная і крывёй, і пакутамі!» — эмацыйна дадаў ананімны карыстальнік, не бачачы праблемы ў пашырэнні лозунга.

Графіці. Фота: Наша Ніва

Чаму «вечна» выклікае спрэчкі?

Аргумент пра «кроў і пакуты» не пераканаў Сяргея Шупу. На яго думку, гераізм людзей не апраўдвае скажэння векавой традыцыі.

«Людзі ідуць у бой і ў турмы, пішуць гісторыю крывёю і пакутамі зусім не дзеля таго, каб дадаць лішняе слова і знявечыць векавую традыцыю», — заўважыў Шупа.

На ягоную думку, словы «Жыве вечна» «немагчыма толкам адназначна раскласці рытмічна, немагчыма працягнуць тысячным голасам», бо нехта гэта прыплёў, пра такія важныя рэчы не падумаўшы. І цяпер на вялікіх сходах даводзіцца чуць гэтую невыразную размазню хто куды. (…) «Звычайна бывае:

— Жыве Беларусь!

— Жыв ве вее веч веее чна!»

Некаторыя карыстальнікі паспрабавалі правесці паралель з украінскім вітаннем «Слава Украіне! — Героям слава!», дзе адказ таксама складаецца з двух слоў. Гэта тлумачыцца натуральным імкненнем да сэнсавага і рытмічнага балансу.

«Я бачу ў гэтым імкненне да паралелізму, да раўназначных, аднародных структур». Такое імкненне вельмі натуральнае для сітуацыі «фразы-ключа», — напісала адна з карыстальніц.

Але Сяргей Шупа не пагадзіўся. На яго думку, няма ніякай патрэбы дадаваць гэтае «вечна».

«Жыве Беларусь» на шчыце хаты, Віцебская вобласць, 2021 год. Фота: Наша Ніва 

Што значыць «вечна» для новых пакаленняў?

Тым не менш многія ўдзельнікі дыскусіі сталі на абарону новай формы. Для іх слова «вечна» нясе важны сэнсавы зарад.

Ён як сцвярджэнне неўміручасці: 

«Мне гэта «вечна» заўсёды падабалася, бо гэта як сцвярджэнне, што не толькі зараз, а назаўсёды: была, ёсць і будзе пасля нас. Вельмі здзівілася, што «вечна» — гэта кепска і што гэта дысананс і аж разбурэнне еднасці».

«Жыве Беларусь» на асфальце ў Наваполацку, 2020 год. Фота: Наша Ніва

Бяда неафіцтва?

Педагог Тамара Мацкевіч правяла паралель паміж трансфармацыяй гэтага воклічу і лёсам іншых вядомых слоганаў — напрыклад, «Хочам, можам, пераможам!», створанага Міхалам Анемпадыставым. «Нехта богабойны замяніў першае слова [на «Верым»], і сэнс прапаў», — заўважыла Тамара.

А Вінцук Вячорка нагадаў, што ўсім звыклы цяпер выраз «Дзень Волі» пайшоў у масы з газетнага загалоўка.

На думку Вячоркі, прычына такіх змен крыецца ў перапыненай пераемнасці пакаленняў: «Бяда неафіцтва. Перадачу беларускіх культурных здабыткаў і знакаў тоеснасці з пакалення ў пакаленне чужыя ўлады свядома спынялі. Таму, калі ўсё ж нарастала і шукала сябе новае пакаленне, некаторыя, не ведаючы традыцыі, думалі, што вакол tabula rasa, і вынаходзілі вынайдзенае, калі-нікалі крыва. Але нацыі без грунту не бывае».

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Навсегда, навсегда — навсегда ли это? 0028-06-2026
2Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?08.404-06-2026
3Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?01021-08-2026
4«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?07.6621-02-2026
5Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?01018-07-2026
6Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца06.416-06-2026
7Comments: Тёртый картофель можно просто вскипятить и не варить?0227-06-2026
8Что такое украинская. жовто-блакитная, антицивилизация022.426-07-2026
9Что известно об обвале скалы в Кисловодске0029-07-2025
10Правда ли, что в космосе человека мгновенно разорвёт без скафандра08.121-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.4. Источник: nashaniva.com.