Дроны ўжо даўно перасталі быць выключна ваеннай тэхнікай або сродкам для аэраздымкі. Ва ўсім свеце яны становяцца звычайным інструментам фермераў, а апошнія гады іх усё часцей можна ўбачыць і над беларускімі палямі.

Фота: Kleck.by
Ва ўсім свеце аградроны ўжываюць для апырсквання палёў, унясення ўгнаенняў, стварэння дакладных карт мясцовасці, ацэнкі ўраджайнасці і кантролю за развіццём культур. Такія тэхналогіі ўжо сталі неад'емнай часткай канцэпцыі дакладнага земляробства, якая дазваляе скарачаць выдаткі, эканоміць рэсурсы і павышаць эфектыўнасць вытворчасці.
Беларусь таксама паступова далучаецца да гэтай тэндэнцыі. Як хваліўся ў 2024‑м годзе тагачасны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, з дапамогай беспілотнікаў аграрыі вывучалі рэльеф мясцовасці, вызначалі ўраджайнасць, уносілі ўгнаенні.

Лукашэнка на кукурузным полі ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец». Фота: БелТА
У 2025 годзе ў Шклоўскім раёне, на кукурузным полі, тэхналогію дэсікацыі (перадуборачнага высушвання раслін) з дапамогай аградронаў дэманстравалі Аляксандру Лукашэнку. Тады паведамлялася, што беспілотнікі таксама выкарыстоўваюцца для ўнясення дэсікантаў на палях з рапсам, сланечнікам, збожжавымі і зернебабовымі культурамі.
Адным з беларускіх распрацоўшчыкаў аградронаў з'яўляецца сумесная з кітайцамі кампанія «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы». Яна выпускае некалькі мадэляў беспілотнікаў-апырсквальнікаў.
Паводле распрацоўшчыкаў, галоўныя перавагі такой тэхнікі — адсутнасць тэхналагічнай каляіны, магчымасць працы на складаным рэльефе і перамочанай глебе, выкарыстанне ў начны час, а таксама высокая дакладнасць апрацоўкі. За кошт таго, што дрон не прымінае пасеваў, ураджайнасць можа павялічвацца на 6—8 %.
Лінейка беларускіх аградронаў уключае мадэлі з бакамі ад 20 да 50 літраў, прадукцыйнасць якіх складае ад 6 да 18 гектараў за гадзіну ў залежнасці ад мадыфікацыі.
Акрамя саміх апырсквальнікаў, кампанія прапануе асобны беспілотнік для лічбавізацыі палёў. Ён стварае электронныя карты мясцовасці, вызначае межы ўчасткаў, адзначае забароненыя зоны і рыхтуе палётныя заданні для аградронаў.
Паводле інфармацыі вытворцы, аградроны ўжо прайшлі практычную апрабацыю больш чым у 30 гаспадарках Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
Не замест трактара, а разам з імПраўда, практычны вопыт беларускіх гаспадарак паказвае, што аградроны пакуль не разглядаюцца як поўная замена традыцыйных самаходных апырсквальнікаў.

Аградрон на палетках ААА «Кухчыцы». Фота: Kleck.by
Напрыклад, у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна беспілотнікі выкарыстоўваюць з 2022 года на пасевах рапсу. Тут іх прыцягваюць не замест машын тыпу «РОСА», а як дадатковы інструмент, калі наземная тэхніка не паспявае своечасова апрацаваць усе палі або калі выкарыстанне колавых машын можа пашкодзіць пасевам.
Сам аградрон, які выкарыстоўваецца ў Кухчыцах, здольны апрацоўваць каля чатырох гектараў за дзесяць хвілін або прыкладна 200 гектараў за рабочую змену. Аператар перад кожным вылетам складае электронную карту поля, адзначае перашкоды, атрымлівае заданне ад агранома і задае параметры палёту — вышыню, шырыню апрацоўкі і памер кропляў.
Аградроны для апрацоўкі сваіх палёў таксама выкарыстоўваюць і фермеры.
@farmerboika Видели, как агро-дроны обрабатывают поля? Это будущее сельского хозяйства! А вы знали, что с нашей голубикой вы можете максимизировать урожайность и оптимизировать затраты? Мы - оптовый поставщик премиальных саженцев голубики, адаптированных для использования современных агротехнологий. #голубика #саженцыголубики #оптом #агродрон #сельскоехозяйство #бизнес #урожай #фермер #агротехнологии #саженцы #дроны #продажа #выращиваниеголубики #агробизнес #будущеесельскогохозяйства ♬ оригинальный звук - farmerboika
Нягледзячы на відавочныя перавагі, аградроны пакуль не сталі звычайнай з'явай на беларускіх палетках і штодзённым інструментам аграномаў.
Першая прычына — эканамічная. Кошт саміх беспілотнікаў, акумулятараў, зараднага абсталявання і праграмнага забеспячэння застаецца даволі высокім. Таму многія гаспадаркі, як і ААТ «Кухчыцы», не купляюць уласныя аградроны, а карыстаюцца паслугамі спецыялізаваных кампаній.
Другі фактар — нарматыўнае рэгуляванне. Пасля ўзмацнення кантролю за выкарыстаннем беспілотнікаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны выконваць шэраг патрабаванняў, звязаных з эксплуатацыяй беспілотных авіяцыйных комплексаў.
Разам з тым магчымасці аградронаў значна шырэйшыя за тыя задачы, якія яны сёння выконваюць у Беларусі. У свеце беспілотнікі не толькі ўносяць сродкі аховы раслін і ўгнаенні, але і праводзяць маніторынг пасеваў з дапамогай мультыспектральных камер, выяўляюць ачагі хвароб і шкоднікаў яшчэ да таго, як іх можна заўважыць візуальна, ацэньваюць забяспечанасць раслін азотам, знаходзяць участкі з недахопам вільгаці і кантралююць эфектыўнасць арашэння.
У жывёлагадоўлі беспілотнікі выкарыстоўваюць для кантролю вялікіх плошчаў пашы, пошуку жывёл і маніторынгу іх стану. У садаводстве і вінаградарстве яны дапамагаюць ацэньваць развіццё асобных дрэў або кустоў, а ў некаторых краінах ужо выпрабоўваюцца для дакладнага апылення раслін.
Калі гэтыя тэхналогіі будуць паступова ўкараняцца і ў Беларусі, аградроны змогуць стаць не толькі эфектыўным інструментам для апырсквання палёў, але і ўніверсальным памочнікам у розных галінах сельскай гаспадаркі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 2 | Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў | 0 | 10 | 09-03-2026 |
| 3 | "Инновации с куста". Как предприниматели цифровизировали фермерство | 0 | 0 | 26-07-2019 |
| 4 | «Ня толькі пляцдарм»: як Беларусь разбудоўвае вайсковую інфраструктуру | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 5 | Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 6 | Малако без каровы: ізраільскія навукоўцы навучылі расліны вырабляць малочны бялок | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 7 | Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання | 0 | 10 | 09-07-2026 |
| 8 | Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 9 | «Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне | 0 | 8.92 | 19-07-2026 |
| 10 | Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне | 0 | 10 | 21-08-2026 |