Джынсы, якія выглядаюць так, нібы іх забыліся зашпіліць, сталі новым модным трэндам сярод амерыканскай моладзі. Такія мадэлі сёння прадаюць і мас-маркет, і вядомыя дызайнерскія брэнды. Адны лічаць іх смелым працягам моды на эстэтыку 2000-х, другія жартуюць, што ўладальнік проста забыўся зашпіліць штаны.

Фота: hollisterco.sa
У модзе заўсёды ёсць трэнды, якія здзіўляюць старэйшае пакаленне. У 2000‑я гэта былі джынсы з настолькі нізкай пасадкай, што з-пад іх выглядала ніжняя бялізна. Потым прыйшла мода на skinny (вельмі вузкія) і наўмысна парваныя джынсы, пасля — на бязмерна шырокія штаны. Цяпер надышла чарга джынсаў, якія выглядаюць расшпіленымі.
Як піша The New York Times, новы фасон называюць foldover jeans — літаральна «джынсы з адгорнутым поясам».
Верхняя частка такіх джынсаў адгорнутая і прышытая да асноўнай тканіны. Пад ёй часта бачная ўстаўка ў палоску, клетку або дробныя кветкі, якая нагадвае ніжнюю бялізну.

Фота: net-a-porter.com
У выніку ствараецца ілюзія, што шырынка расшпіленая, а штаны вось-вось спадуць. Пры гэтым сапраўднай маланкі ў некаторых мадэлях увогуле няма: патрэбны эфект ствараюць адзін-два расшпіленыя гузікі і адгорнуты пояс.

Фота: liberty-center.com
Да новага фасону падштурхнула мода расшпільваць звычайныя джынсы і адварочваць іх пояс, каб адкрыць жывот і зрабіць пасадку яшчэ ніжэйшай. У 2022 годзе так з’яўляліся на публіцы амерыканская спявачка Doja Cat і поп-зорка Addison Rae, якая набыла вядомасць дзякуючы тыктоку.
Брытанская актрыса Мілі Бобі Браўн, вядомая па серыяле «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things), у 2022 годзе апублікавала ў сваім інстаграме фота ў расшпіленых джынсах.
Паступова вытворцы адзення ператварылі гэты прыём у асобны фасон. Цяпер такія джынсы выпускаюць як танныя сеткі адзення, так і люксавыя брэнды.
Новы фасон ужо стаў прадметам жартаў у сацыяльных сетках. Карыстальнікі пішуць, што чалавек у такіх джынсах выглядае так, нібы забыўся зашпіліць штаны пасля наведвання прыбіральні. Разам з тым попыт на мадэль застаецца высокім, а ўладальнікі крамаў адзначаюць, што хадавыя памеры хутка раскупляюць.

Фота: zalando.pl
Модныя аглядальнікі адзначаюць, што foldover jeans — яшчэ адно сведчанне вяртання эстэтыкі пачатку 2000-х. У апошнія гады ў моду зноў увайшлі нізкая пасадка, адкрыты жывот, шырокія джынсы і бачны пояс ніжняй бялізны. Джынсы з «расшпіленай» шырынкай сталі чарговым крокам у гэтым кірунку.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 2 | Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 3 | Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў | 0 | 10 | 18-03-2026 |
| 4 | Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане | 0 | 10 | 02-02-2026 |
| 5 | Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 6 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 7 | У модзе новая эра бландзінак | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 8 | У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 9 | На выхадныя прагназуюць залевы з навальніцамі | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 10 | Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку | 0 | 10 | 08-07-2026 |