Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны

Дата публикации: 14-06-2026 16:36:55



Основное содержимое страницы с новостью.

Кампанія Lego не пакідае спроба адарваць дзяцей ад экранаў гаджэтаў, прапаноўваючы новы гібрыдны фармат гульні. Мы выпрабавалі інавацыйную сістэму Smart Play на прыкладзе двух флагманскіх набораў па сусвеце «Зорных войнаў» — знішчальнік Дарта Вэйдэра і камплект X-Wing Люка Скайуокера. Расказваем, як працуюць «разумныя кубікі», ці рэалістычныя касмічныя баі на стале і чаму да ідэалу тут пакуль далёка.

Усё, што ёсць у гэтых наборах. Фон заменены нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»

Электроніка ўнутры пластыка: як гэта працуе

Пад капотам новай лінейкі ляжыць так званы «разумны кубік» (Smart Brick), які ўбудоўваецца ўнутр кожнага карабля. Іронія лёсу ў тым, што цалкам пазбавіцца ад смартфонаў усё адно не атрымаецца: сістэме патрабуецца падключэнне праз Bluetooth да адмысловай праграмы Lego Smart Assistant.

Менавіта туды сцягваюцца ўсе даныя для абнаўлення прашыўкі і там жа рэгулюецца гучнасць эфектаў.

Інтэрфейс праграмы з прывязаным кубікам

Пры гэтым самі наборы моцна адрозніваюцца напаўненнем:

  • У знішчальніку Дарта Вэйдэра (75421) ёсць толькі адна інтэрактыўная фігурка. Аўтаномная гармата, якая ідзе ў камплекце і страляе чырвонымі дэталькамі, ніяк не звязаная з агульнай электронікай і сістэма на яе не рэагуе.
  • У камплекце X-Wing Люка Скайуокера (75423) інтэрактыўных элементаў ужо некалькі, што робіць супольную гульню куды больш дынамічнай.

У Польшчы яны троху патаннелі і каштуюць 218 злотых (51 еўра) супраць 290 злотых (68 еўра) на старце за карабель Дарта Вэйдэра і 290 злотых (68 еўра) супраць 399 злотых (92 еўра) за X-Wing.

У Беларусі коштны на іх касмічныя. Набор X-Wing Люка (75423) каштуе 489,9 рубля (прыкладна 152 еўра), а знішчальнік TIE Дарта Вейдэра (75421) — 389,9 рубля (каля 121 еўра).

Змесціва набору са знішчальнікам Дарта Вэйдэра. Фоны даробленыя нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»

Змесціва набору з камплектам X-Wing Люка Скайуокера. Фоны даробленыя нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»

Касмічны бой па-новаму і праблемы з прыцэльваннем

Сама сістэма баёў паміж зоркалётамі пабудаваная на акустычных і сэнсарных эфектах. Пры націсканні на кнопку стральбы карабель выдае фірмовы гук лазера, а калі побач знаходзіцца праціўнік, яму залічваецца траплянне. Пасля серыі ўдараў уключаецца сірэна трывогі, якая заканчваецца гукам выбуху — гэта азначае, што карабель «знішчаны».

Відэа бою карабля і пушкі. Відэа: «Наша Ніва»

Галоўны мінус тэставання: заяўленая вытворцам функцыя «прыцэльных стрэлаў» на адлегласці да 80 сантыметраў пакуль правальваецца. Нашы тэсты паказалі, што сістэма рэагуе на любое націсканне кнопкі ў пэўным радыусе незалежна ад таго, куды накіраваная руля карабля.

Дэманстрацыя страляніны — незразумела, ці будуць гэта выпраўляць

Механікі рамонту і дазапраўкі: гульня на выжыванне

Каб паглыбіць геймплэй, распрацоўнікі дадалі механікі пачынкі і дазапраўкі, якія сімулююць кіраванне касмічнымі рэсурсамі.

Дазапраўка і рамонт. Відэа: «Наша Ніва»

Праўда, толку на практыцы ад гэтага няшмат: як паказалі практычныя тэсты, лічыльнік пашкоджанняў караблёў абнуляецца адразу пасля віртуальнага выбуху непасрэдна на узроўні кубіка, то-бок можна пачакаць пару секундаў пасля «выбуху» і гуляць далей.

Вердыкт

У выніку Lego стварыла цікавую, але пакуль сырую цацку.

Для дзяцей гэта выдатны шанец пабегаць з пластыкавымі караблямі ў руках замест таго, каб глядзець у экран. Тыдзень-другі дзіцяці дакладна будзе цікава. Застаецца толькі спадзявацца, што праблемы з дакладнасцю стрэлаў выправяць у найбліжэйшых абнаўленнях прашыўкі, а таксама дададуць новыя функцыі.

Гармата з набору карабля Дарта Вэйдэра. Фота: «Наша Ніва»

А вось для дарослых калекцыянераў гэта супярэчлівы прадукт: праз памеры «разумнага кубіка» класічныя прапорцыі X-Wing і TIE-Fighter прыйшлося крыху змяніць у бок павелічэння фюзеляжа. Да таго ж яны каштуюць столькі ж, колькі іншыя больш дэталізаваныя і троху большыя мадэлі, але без разумных кубікаў.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра019.0915-02-2026
2Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра01015-06-2026
3Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце08.131-05-2026
4ИНТЕРЕСНЫЙ ФАКТ! 👍🎨 На данный момент существует более 60 различных ...012.2904-08-2026
5Лукашенко рассказал о «баловстве гаджетами»01030-07-2026
6Пользователей призвали отказаться от покупки смартфонов01004-08-2026
7Россиянам назвали простые способы избежать покупки краденого смартфона0502-07-2026
8Gailu teknologikoak opari nagusi?0508-01-2018
9Xiaomi похоронила популярный в России смартфон-2316-07-2026
10В России новый парадокс. У россиян нет денег на нормальные смартфоны, но нашлись на дорогущие планшеты-2509-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.