У падарунак ідзе міні-фігурка Lego.

Фота: crocs.eu
Дацкая кампанія Lego і амерыканскі брэнд Crocs выпусцілі сумесную пару абутку. Гэта грувасткія ярка-чырвоныя кроксы, стылізаваныя пад канструктар. Мадэль называецца Lego Brick Clog.
Абутак хутчэй калекцыйны, а не штодзённы. Палімерны матэрыял той жа, што і ў звычайных кроксах.
Да пары прыкладаецца міні-фігурка Lego з мініяцюрнымі кроксамі.

Фота: crocs.eu
У Еўропе гэта мадэль абутку прадаецца за 150 еўра.
Ці зручна ў гэтай навінцы? Журналіст The Guardian пратэсціў кроксы, прахадзіўшы ў іх дзень. «Тыя туфлі — гэта не абутак, а цэлы перформанс пра трыумф навізны над здаровым сэнсам. Мае ногі выжылі — ледзь-ледзь, — але майму эга патрабуецца капітальны рамонт. Калі мода — гэта сапраўды перавага страсці над практычнасцю, то я, бадай, застануся невукам у модзе, вялікі дзякуй», — напісаў ён.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 2 | Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock | 0 | 10 | 10-02-2026 |
| 3 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 4 | Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду | 0 | 10 | 10-03-2026 |
| 5 | Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 6 | У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 7 | Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў | 0 | 15.56 | 17-07-2026 |
| 8 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 9 | Из магазина в Москве украли конструктор Lego за 40 тыс. рублей | 0 | 0 | 09-09-2019 |
| 10 | Киркорову сделали два бриллиантовых винира за 350 тысяч рублей | 0 | 21.11 | 06-08-2026 |