Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага

Дата публикации: 24-07-2026 14:54:48



Основное содержимое страницы с новостью.

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага

Стужку «Звычайны прэзідэнт» рэтраспектыўна паказалі ў лістападзе 2024 года ў межах юбілейнага Х кінафестывалю «Бульбамуві» ў Варшаве. Да фестывалю падключыўся анлайн рэжысёр фільма Юрый Хашчавацкі. Ён расказаў, як ствараўся фільм і хто яго фінансаваў. Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» Тарас Тарналіцкі тады запісаў аповед Юрыя Хашчавацкага. Аднак адразу пасля публікацыі, артыкул прыбралі, даведаўшыся, што рэжысёр жыве ў Мінску. Учора ж стала вядома пра смерць Юрыя Хашчавацкага. У памяць пра знакамітага рэжысёра расказанае ім нарэшце апублікавалі

Juryj Chaščavacki

 Юрый Хашчавацкі. Фота: svaboda.org

«Звычайны прэзідэнт» — адзін з самых вядомых палітычных фільмаў сучаснай Беларусі, узор удалай палітычнай сатыры, які ў іранічным тоне расказвае пра тое, як Аляксандр Лукашэнка замацаваўся на вяршыні ўлады ў краіне.

Што стала нагодай для здымак

[Мы пачалі здымкі] яшчэ ў 1995 годзе. Пачалі з’яўляцца белыя плямы [на старонках незалежнай прэсы], пайшоў накат [на апазіцыю] па тэлебачанні, з’явіўся гнюсны фільм «Нянавісць. Дзеці хлусні» Юрыя Азаронка — бачыце, у іх цэлая сям’я працуе над намі.

І тады ў мяне ўзнікла ідэя — на фільм варта адказваць фільмам. Мы тады пачалі працаваць. Мы — гэта я і [cцэнарыст] Лёня Міндлін. Мы пайшлі да [галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты»] Пятра Марцава, памятаеце, быў такі. На жаль, памёр ужо чалавек. І мы дамовіліся, што будзем рабіць гэты фільм. 

Juryj Chaščavacki

Юрый Хашчавацкі падчас Х кінафестывалю «Бульбамуві» ў Варшаве. Фота Тараса Тарналіцкага

Як збіралі матэрыялы для мантажа

А далей, падчас працы над фільмам, працавала вельмі шмат людзей. Шмат хто прыносіў матэрыялы, нават аператары са студыі тэлебачання. Нават студыя Мінабароны «Ваенфільм» і тая дапамагала — аддалі кадры, калі Лукашэнка прыехаў у Мар’іну Горку страляць з кулямёта і шмат чаго яшчэ. [Гэты чалавек ад «Ваенфільма»] прыйшоў і рагоча: «Ты ўяўляеш, я зрабіў копію для цябе і вынес гэта ўсё. А на наступны дзень нас сабралі і сказалі, што ёсць вось такі Хашчавацкі, які збіраецца зрабіць дрэнны фільм пра нашага прэзідэнта. Нельга, каб з нашай студыі ўцяклі нейкія кадры». І ён рагоча, бо ўсё, што ён хацеў, ужо атрымалася [вынесці].

Аператару расійскага тэлеканала АРТ Сяргею Гельбаху патэлефанаваў Уладзімір Замяталін (на той момант супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта. — «Будзьма») і пачаў цікавіцца, хто такі Хашчавацкі. «Ён стваральнік альбо разбуральнік?» — вось такія пытанні яны любілі задаваць. Сяргей Паўлавіч [Гельбах] тады адказаў: «Гэта гледзячы каму. Для вас ён сапраўды тэрмінатар, вам будзе складана».

Пра падстаўную размову з Лукашэнкам

Вось з тых часоў пачаліся праблемы. Я разумеў, што інтэрв’ю [з Лукашэнкам] нам не дадуць. Але для гэтага мы выклікалі з Краснаярска тамашняга ўласнага карэспандэнта Генадзя Нікалаева. Ён прыехаў [у Мінск], мы цэлую ноч сядзелі з бутэлькай і вучылі яго, якія пытанні ён павінен задаваць. Ён задаў гэтыя пытанні, вельмі ўдала ўсё атрымалася, Лукашэнка ўсё распавёў.

І пра тое, як рэцэнзаваў 500 дзён (непрынятая праграма пераходу планавай эканомікі CCCР на рынкавую эканоміку ў мэтах пераадолення эканамічнага крызісу 1990 года — «Будзьма»), і як ён ведае, як аб’яднаць народы. Ён якраз тады пачынаў свой паход у барацьбе за маскоўскі трон за Крэмль. Для яго гэта было тады вельмі істотна, ён меў магчымасць спрабаваць гэта зрабіць. І таму ён быў зацікаўлены ў магчымасці даваць інтэрв’ю журналістам расійскіх выданняў.

Таму ён прыняў Нікалаева і распавёў яму пра тое, што вы чулі ў фільме. І калі Гена вяртаўся назад, сядзеў у самалёце, яму патэлефанаваў Замяталін і сказаў: «Вы ведаеце, мы б хацелі нешта ўдакладніць. Там нейкія рэчы не трэба было б паказваць, трэба выразаць і ўсё». А Гена адказаў: «Я ўжо аддаў гэты матэрыял рэжысёру. У мяне толькі копія». І назваў маё прозвішча.

Пра спробу каманды Лукашэнкі сабатаваць працу над фільмам

І з таго моманту пачалі закрываць усё, што маглі. Схавалі ў сейфах шмат матэрыялаў, да іх было не дабрацца.

Але гэта ім падавалася, што мы да іх не дацягнемся. А мы дабіраліся.

Таму што гэтая сцэна, напрыклад, дзе яны здзіралі чырвона-белы сцяг з даху рэзідэнцыі прэзідэнта тагачаснага [Лукашэнкі]. Таму што сёння ён не прэзідэнт. Тады [у 1995 годзе] ён яшчэ быў легальны прэзідэнт.

Тады яны, [Іван] Ціцянкоў (на той момант кіраўнік спраў прэзідэнта — «Будзьма») і ўся гэтая брація, залезлі на дах і здзіралі гэты сцяг. Дык вось гэты матэрыял прыйшоў да мяне раней, чым з’явіўся на тэлебачанні. І кавалак гэтага сцяга з подпісам Ціцянкова, мне яго прадалі за 50 даляраў. А я, дурань, аддаў яго Марцаву. І дзе ён зараз, я не ведаю.

Ivan Ciciankoŭ padpisvaje sarvany sciah

Іван Ціцянкоў падпісвае сарваны сцяг

Пра фінансаванне здымак

Гэта потым я даведаўся, што нас фінансавалі шматлікія людзі.

[Уплывовы бізнэсмен] Аляксандр Пупейка — гэта ён фінансаваў фільм праз Пятра Марцава. Пра гэта я дазнаўся пазней. Тады ў Пупейкі з’явіліся вялікія праблемы, ён апынуўся ў Варшаве. Ён туды з’ехаў і, дзякуй богу, уладкаваўся. Шчасця яму і здароўя, я маю надзею, што з ім усё ў парадку.

А тады быў суд, яго патрабавалі дэпартаваць [у Беларусь].

Даходзіла да цікавага. Уяўляеце, я выходжу з хаты, да мяне падыходзіць чалавек і пытае:

— Гэта вы Юрый Хашчавацкі?

Я кажу: «Так».

— Гэта вы робіце фільм пра Лукашэнку?

Я паглядзеў па баках: «Ну я, а што?», а сам думаю, што ён мне зараз альбо па галаве дасць, альбо адбудзецца нешта цікавае.

— А што, у вас нейкія праблемы зараз ёсць з фільмам? Чаму вы яго так доўга робіце?

— Вы ведаеце, зараз узніклі праблемы. Здымаць стала небяспечна, хадзіць [па Мінску] стала небяспечна. Да мяне некалькі разоў спрабавалі залезці ў студыю. Спрабавалі яе знайсці, шукалі. Трэба ехаць у нейкае іншае месца, зараз вырашаецца пытанне з грашыма.

А ён кажа: «Вы ведаеце, з грашыма мы вам дапаможам». І істотную суму прынёс і аддаў мне, без ніякіх распісак, без нічога.

Чаму фільм не дапамог пазбавіць Лукашэнку ўлады

Людзі дапамагалі, людзі бачылі небяспеку, якая нас усіх чакала. Але гэтых людзей было малавата, на жаль. Мы тады не справіліся. Шмат было зроблена памылак. І многія нашыя кіраўнікі тагачасныя [у палітыцы] былі слабаватымі. Таму што ў момант, калі трэба было стаяць, дамагацца імпічменту, у 1996 годзе, тады ён быў магчымы, гэта, на жаль, адкінулі. Не хапіла запалу шмат у каго. Шмат хто падумаў, што лепей адсядзецца.

Шмат хто лічыў «мая хата з краю, я нічога не знаю», не ведаючы, што першымі падпальваюць часцей за ўсё крайнія хаты. Вось таму шмат хто з гэтых людзей апынуўся потым у турмах, у бягах.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Когда нельзя остаться безразличным: фильм "Доктор Лиза"0022-10-2020
2Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў026.6713-02-2026
3Гастроли "Чужого" в СССР: фильм "Спутник"0022-04-2020
4Секреты культовых советских мультфильмов: «Фильм, фильм, фильм»07.5606-05-2026
5Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку01008-07-2026
6Кинополководец: как Сергей Бондарчук стал мастером батальных фильмов0025-09-2020
7Как поступить в престижный вуз на «бюджет»: пошаговая инструкция0521-07-2026
8Названы способы сэкономить бюджет при подготовке ребенка к школе01017-08-2026
9Как оформить налоговый вычет? Инструкция, чтобы вернуть деньги0021-05-2021

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.