Кар’ера Аляксандры Мелех рэзка пайшла ўгору пасля таго, як яна стала любіміцай Ганны Сялук. Нядаўна артыстка пабралася шлюбам.

Аляксандра Мелех. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма
У ЗАГС спявачка дайшла 8 жніўня. Абраннікам Аляксандры Мелех стаў гукарэжысёр Аляксандр Барскіх. Ён мае грамату ад былога міністра культуры Руслана Чарнецкага за добрую працу на праўладных мерапрыемствах.

Да 2022 года Аляксандра Мелех была малавядомай. Яна нарадзілася ў Нароўлі, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працавала настаўніцай у мінскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» ды выходзіла на бэк-вакале ў спявачкі Аўры.

Але ўсё змянілася пасля таго, як 24‑гадовая дзяўчына праспявала чарговы «хіт» Ганны Сялук — песню «Ах, Аляксандр!», якая мусіла прадэманстраваць народную любоў.
Вось якія там радкі:
«Ах, Александр, Александр, Александр!
Удача наша, и надежда, и отрада,
На белом свете он такой один,
Такой один, а мне другого и не надо».

Пасля гэтага Аляксандра Мелех, якая сціпла называе сябе «душа народная», стала зоркай праўладных мерапрыемстваў. Нявестка Лукашэнкі, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук, перыядычна падкідвае артыстцы нешта з вынікаў сваёй творчасці — напрыклад, гімн Году якасці.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж | 0 | 10 | 31-05-2026 |
| 2 | Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст | 0 | 8.98 | 28-03-2026 |
| 3 | Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца | 0 | 10 | 25-03-2026 |
| 4 | Популярная российская блогерша вышла замуж | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 5 | Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам? | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 6 | Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 7 | Российская теннисистка вышла замуж за своего тренера | 0 | 5 | 19-07-2026 |
| 8 | Российская фигуристка-чемпионка вышла замуж за учителя физкультуры | 0 | 5 | 02-07-2026 |
| 9 | Брат Паулины Андреевой женился на девушке с внешностью как у сестры | 0 | 5 | 21-07-2026 |
| 10 | Королева красоты вышла замуж за старика ради богатства и осталась ни с чем | 0 | 10 | 05-08-2026 |