З фатографам-партрэтыстам Сяргеем Івашкевічам іх аб'ядноўвае любоў да роварных паездак.
У сацсетках актрысы тэатра і кіно Марты Голубевай з’явіліся фотаздымкі з вяселля, якое адбылося 8 жніўня.
Мужам 36‑гадовай артысткі стаў вядомы 42‑гадовы фатограф-партрэтыст Сяргей Івашкевіч.

Фота: інстаграм @ivashkevichs
Сяргей часта здымаў саму Марту. Таксама ў яго партфоліа шмат іншых акцёраў, а яшчэ розных медыйных асоб родам з Беларусі — лідары групы Naviband, Вольга Хіжынкова, Георгій Калдун, Андрэй Бонд, Яўген Булка, Сяргей Башлыкевіч, Дзядзя Ваня і іншыя.
Вядома, што пара, сярод іншага, сышлася на любові да роварных паездак. На другі ж дзень пасля вяселля яны разам накруцілі 60 кіламетраў.

Фота: інстаграм @golubevamrt
Марта Голубева ў мінулым спявала ў ансамблі «Верасы» і грала ў Купалаўскім тэатры, адкуль сышла ў 2020‑м. Раней актрысу не раз заўважалі ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку яна збірала з ім кавуны.
Сёння Марта працягвае займацца любімай справай — грае ў тэатры і кіно, а таксама выкладае акцёрскае майстэрства і дапамагае моладзі рыхтавацца да паступлення ў творчыя ВНУ.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра? | 0 | 10 | 02-07-2026 |
| 2 | Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 3 | Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 4 | Денисенко вийшла заміж: обранець акторки опублікував фото | 0 | 7.16 | 08-08-2026 |
| 5 | Звезда российского фильма «Эскортница» вышла замуж в пижаме | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 6 | Звезда шоу «Натальная карта» вышла замуж | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 7 | Ида Галич вышла замуж | 0 | 1 | 10-07-2026 |
| 8 | Звезда «Моей прекрасной няни» вышла замуж | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 9 | Гоблин подрался на свадьбе | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 10 | Абызов женился в "Лефортово" | 0 | 0 | 08-04-2020 |