«Не кажучы ўжо пра касмічную «камуналку», якая набягае з-за таго, што многія арэндадаўцы нікога не рэгіструюць у кватэры».

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка
Развагі пра арэнду выклікаюць бурны водгук у чытачоў. Сваёй гісторыяй з Onliner вырашыў падзяліцца і Аляксандр.
— Мне 22 гады, праграміст з чатырохгадовым стажам, заробак вышэйшы за сярэдні па Мінску (у чэрвені ў Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 4054,4 рубля, або 3486 рублёў чыстымі — НН), — уводзіць у курс справы малады чалавек. — Ужо трэці год здымаю чатырохпакаёвую кватэру з сябрамі за €440 па курсе, але, на жаль, гаспадыня кватэры сказала, што мае намер яе прадаваць. І дала нам паўгода, каб мы знайшлі сабе жыллё і з'ехалі. Жанчына вельмі прыемная, расставацца з такім арэндадаўцам вельмі сумна, але што зробіш…
Калі тыдзень таму я пачаў вывучаць рынак нерухомасці — застаўся проста ў шоку.
Калі раней за $300 у эквіваленце можна было зняць добрую аднапакаёўку ў спальным раёне, то цяпер за гэтую суму прапануюць голыя сцены ў «Мінск-Свеце» з матрацам і прыбіральняй. Альбо старэнькую хрушчоўку з кучай блашчыц у канапе. Штосьці годнае пачынаецца ад $400, а аднапакаёўка ў «Мінск-Свеце», якая больш падобная да будкі, дык увогуле абыдзецца $500 па курсе. А гэта траціна майго заробку! Не кажучы ўжо пра касмічную «камуналку», якая набягае з-за таго, што многія арэндадаўцы нікога не прапісваюць у кватэры.
Але калі больш-менш нармальную аднапакаёўку яшчэ рэальна знайсці, то адэкватных арэндадаўцаў — няма. Ніхто не хоча бачыць на сваіх квадратных метрах жывёл, дзяцей, а нярэдка яшчэ і другую палову. То-бок мала таго, што я аддаю траціну заробку за не самую камфортную кватэру, дзе банальна няма Wi-Fi, кандыцыянера і паўнавартаснага ложка, дык яшчэ і не маю права жыць са сваёй дзяўчынай ці трымаць таго ж хамячка. А за самае малое парушэнне пагражаюць выселіць без вяртання закладу!
Залог — увогуле асобны сюр. Правільна, гэта павінна быць страхоўка для ўладальніка ад псавання маёмасці, але ў нашай рэальнасці гэта асобная форма праявы сквапнасці і жадання нажыцца на праве «жыць у кватэры».
Далёка не факт, што яго табе вернуць. Дарэчы, быў сведкам выпадку, калі арэндадаўца выбраў тых жыльцоў, якія ўнеслі найбольшы заклад (практычна дзве месячныя платы за арэнду).
Я не ведаю, чаму вышэйшыя органы маўчаць і ніяк не ўмешваюцца ў гэтую праблему, хоць гэта ўжо хутка будзе бяда, а не праблема. І калі маіх даходаў яшчэ дазваляе плаціць за арэнду, то як быць маладому спецыялісту на адпрацоўцы, у якога заробак у лепшым выпадку 1500 рублёў? Можа, пара задумацца над рынкам арэнды і крыху прыструніць прагных арэндадаўцаў? Няхай бы студыі ў «Мінск-Міры» здавалі за $300, а двухпакаёвыя кватэры з усімі выгодамі — за $400—500 па курсе. І ўсім было б добра…
