Беларусбанк апублікаваў крэдытны калькулятар, які дазваляе зразумець, ці ўпішацца набыццё жылля на новых умовах у сямейны бюджэт, піша Onliner.by.

Знайсці калькулятар можна па спасылцы. Калі ў доўг неабходна ўзяць усяго 150 000 рублёў, то неабходны сярэднямесячны даход цалкам супастаўны з сярэднім заробкам па Мінску: 3625 рублёў.
Плацяжы ў першыя два гады таксама не выглядаюць вялікімі: 125 і 725 рублёў. Далей ужо будзе значна цяжэй: 1958 рублёў у месяц. І так 18 гадоў запар.
Але затое двухгадовая адтэрміноўка дазволіць спакойна зрабіць рамонт або максімальна пагасіць доўг, каб потым было не так балюча.

А калі прафінансаваць трэба 300 000 рублёў?
Заробак павінен дасягаць ужо 6536 рублёў, але плацяжы ў найбліжэйшыя два гады ўсё яшчэ больш-менш нармальныя: 250 і 1451 рубель. Аднак потым… 3916 рублёў.
Для большасці гэта будзе вельмі адчувальна. На інфляцыю асабліва не разлічваем, крэдыт прывязаны да стаўкі рэфінансавання.

І напрыканцы катэдж ва «Утульным». Паводле прыдуманых умоваў, дакрэдытавацца трэба на 2 000 000 рублёў. Пры ранейшых працэнтных стаўках патрабаваўся заробак у 36 000 рублёў і штомесячны плацеж у 25 000 рублёў.
Заробак павінен аказацца нават вышэйшым — 39 528 рублёў за тры месяцы. У першы год аддаваць банку ў месяц трэба будзе 1666 рублёў, у другі — 9673. А потым — ужо блізкія да папярэдняга значэння 26 111 рублёў.
Пры гэтым у старым варыянце працэнты за ўвесь перыяд карыстання крэдытам складалі 3 974 261 рубель, а ў новым — 3 749 991 рубель. Гэта значыць, на 224 000 рублёў з капейкамі больш выгадней.



| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час? | 0 | 18.33 | 08-08-2026 |
| 2 | У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%? | 0 | 18.33 | 06-08-2026 |
| 3 | Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 15.62 | 20-01-2026 |
| 4 | Гэта так проста — а падтрымаеце сваіх. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 18.33 | 17-02-2026 |
| 5 | Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1% | 0 | 20 | 21-08-2026 |
| 6 | Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне? | 0 | 7.66 | 02-03-2026 |
| 7 | Comments: ВТБ | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 8 | Первый профицит за год | 0 | 7.66 | 10-07-2026 |
| 9 | Так ли должна выглядеть накрутка ПФ? | 0 | 2 | 16-02-2026 |
| 10 | РБК: максимальные ставки по микрозаймам могут снизить вдвое | 0 | 0 | 17-02-2022 |