У спісе — «Новая Баравая», «Паўночны бераг», але не толькі.

ЖК «Зялёная гавань». Фота: забудоўшчык
Нядаўна стала вядома, што Беларусбанк запускае іпатэку на новабудоўлі пад 1%. Такі мінімальны працэнт будзе першыя два гады, пасля — 15,4%.
Некалькі забудоўшчыкаў ужо паведамілі, што ў іх можна будзе купіць жыллё на гэтай праграме.
Кампанія «А-100 Дэвелапмент» дазволіць браць такую іпатэку на жылыя комплексы «Новая Баравая» і «Зялёная гавань» з 13 жніўня. Нават у элітным комплексе Depo можна пабудавацца ў іпатэку пад 1%. Яе можна ўзяць на тэрмін да 20 гадоў, а пры жаданні — пагасіць датэрмінова. «Адтэрміноўка плацяжу па асноўным доўгу складае 12 месяцаў. Максімальная сума крэдыту не абмежавана — яна залежыць ад кошту аб’екта, памеру ўласных сродкаў і плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Пры выкананні ўмоў крэдытавання дагавор можна аформіць і без прыцягнення паручыцеляў», — паведаміла кампанія.
Да параграмы далучаюцца таксама ЖК «Паўночны бераг», «Вяршыня». У апошнім, апроч іпатэкі ад Беларусбанка, ёсць партнёрская праграма з БНБ-Банкам: 1% гадавых першы год, пасля 16%.
Іпатэку дадуць і на «Гранд Крыстал» у Лебяжым (яго будуе кампанія «СМУ-87»). Выдаваць пачнуць з 17 жніўня.
У Брэсце і Гродне пад такія ўмовы можна купіць новае жыллё ад «Палессежылбуда».


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%? | 0 | 22.5 | 10-08-2026 |
| 2 | Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час? | 0 | 18.33 | 08-08-2026 |
| 3 | Гэта так проста — а падтрымаеце сваіх. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 18.33 | 17-02-2026 |
| 4 | Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць | 0 | 7.66 | 15-02-2026 |
| 5 | Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 15.62 | 20-01-2026 |
| 6 | У Барысаўскім раёне падлеткі скралі два веласіпеды, каб купіць матацыкл | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 7 | Гідраізаляцыю і гукаізаляцыю ў кватэры цяпер можна рабіць без праекта | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 8 | Россияне смогут купить токены в банках | 0 | 0 | 20-07-2020 |
| 9 | Россиянам назвали способы купить квартиру со скидкой | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 10 | ЦБ установит предельную комиссию за эквайринг для онлайн-покупок в 1% | 0 | 0 | 27-03-2020 |