Шматжанравы альбом «Надоўга» ствараўся амаль дзевяць месяцаў і ён цалкам спрадзюсаваны самімі музыкамі — вакалісткай і кампазітаркай Юліяй і саўнд-прадзюсарам Пашам.

Гурт Nochy. Фота: асабісты архіў
Кожны трэк у альбоме — асобны стан, але разам яны складаюцца ў цэльную гісторыю пра трывогу, чаканне, злосць, пяшчоту і ўнутранае напружанне.
У альбом увайшлі як новыя трэкі, так і ранейшыя, у тым ліку дуэты з Сяргеем Leibonik Башлыкевічам («Бяда») і Настассяй Рыдлеўскай («Купальскай ноччу»).
Музычна альбом вельмі разнастайны — здаецца, кожны знойдзе тут хоць адзін трэк на свой густ: электронную адчайную песню «Столь», рэчытатыўную «Бяду» ці лірычную «Вечар».
«Наша творчасць — гэта сумесь танцавальных песень і атмасфернай лірыкі. У нас няма жадання ўпісвацца ў строгія жанравыя рамкі», — адзначаюць музыкі.
З 15 мая альбом «Надоўга» даступны на ўсіх асноўных музычных пляцоўках.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 2 | Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў новы альбом | 0 | 10 | 05-05-2026 |
| 3 | Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом | 0 | 7.9 | 25-06-2026 |
| 4 | Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны» | 0 | 14.39 | 16-08-2026 |
| 5 | Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 6 | Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету? | 0 | 10 | 13-06-2026 |
| 7 | Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 8 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 9 | В преддверии Нового года Игорь Бутман представит альбом "Зимняя сказка" | 0 | 0 | 18-12-2025 |
| 10 | Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове | 0 | 8.1 | 12-04-2026 |