Знайшося 15 тысяч ахвотных паслухаць расійскага спевака.

14 лістапада ў Мінск едзе Дзіма Білан. Выступіць ён на найвялікшай пляцоўцы ў горадзе — у «Мінск-Арэне», якая змяшчае каля 15 тысяч чалавек. Нягледзячы на гэта, ужо цяпер, за паўгода да канцэрта, усе квіткі на яго раскупленыя.
Пра гэта 14 мая напісалі ў афіцыйных акаўнтах Білана:
«Без лішніх словаў — усе квіткі прададзеныя».
Насамрэч у продажы ёсць яшчэ некалькі білетаў — магчыма, нехта здаў іх. Але такія квіткі хутка разлятаюцца і па другім коле.
Білан — не рэдкі госць у нашай краіне. Апошні яго канцэрт у Беларусі прайшоў у лістападзе 2025 годзе таксама ў «Мінск-Арэне». Гледачы захапляліся артыстам і шоу, у якім Білан лётаў па прасторы арэны, але адзначалі праблемы з арганізацыяй. Летам Білан зноў будзе ў Беларусі — ён адзін з хэдлайнераў фестывалю Viva Braslav.
У сацсетках фанаты Білана актыўна просяць яго зладзіць дадатковы канцэрт у Мінску. Білан пакуль пра такія планы не абвяшчае.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На канцэрт украінкі Мары Краймбрэры прадалі ўсю «Мінск-Арэну» — больш за 15 тысяч квіткоў | 0 | 17.69 | 01-05-2026 |
| 2 | В Минске прошло шествие с самым большим флагом Белоруссии | 0 | 0 | 11-05-2025 |
| 3 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 4 | Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў | 0 | 8.4 | 12-07-2026 |
| 5 | В Белгородской военные области возложили цветы к памятнику Героев ВОВ | 0 | 0 | 10-05-2025 |
| 6 | Акция протеста завершилась в Минске | 0 | 0 | 29-11-2020 |
| 7 | Около 200 человек с цветами выстроились в цепь у посольства Белоруссии в Москве | 0 | 0 | 15-08-2020 |
| 8 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 9 | Флористы изготовят более тысячи букетов для призеров Европейских игр в Минске | 0 | 0 | 28-06-2019 |
| 10 | В центре Минска несколько тысяч женщин проводят акцию протеста | 0 | 0 | 29-08-2020 |