Дзяўчына зрабіла кар'еру ў Маскве, а вайну на радзіме стараецца не заўважаць.

Мары Краймбрэры. Фота з яе інстаграма
Да канца года ў «Мінск-Арэне» запланавана пяць канцэртаў. Гэта выступы рускамоўных спевакоў Мары Краймбрэры, Паліны Гагарынай, Дзімы Білана, а таксама салянка зорак 1990‑х і танцавальнае шоу «Сімфонія жыцця».
Бліжэйшы выступ, ужо 2 мая, у поп-зоркі Мары Краймбрэры. І квіткі разабралі амаль цалкам. Прададзена 11290 месцаў на трыбунах, а таксама некалькі тысяч квіткоў на танцполе і ў фанзоне. На гэты момант у продажы толькі роўна пяць месцаў на танцполе.
За магчымасць пачуць Мары Краймбрэры ўжывую яе фанаты заплацілі ад 65 да 236 рублёў.
Сапраўднае імя спявачкі — Марына Жадан, яна нарадзілася і вырасла ў Крывым Рогу. Прыгожы псеўданім прыдумала сабе яшчэ ў 11 гадоў у школе на інфарматыцы. У 20 гадоў дзяўчына паехала скараць Маскву — і ёй гэта ўдалося.
Вайну на сваёй радзіме артыстка не згадвае публічна. Яна працягвае жыць сваё звыклае зорнае жыццё ў Расіі. У Беларусі таксама час ад часу выступае.
Летась, напрыклад, Мары Краймбрэры была хэдлайнеркай Дня горада ў Гродне. Паслухаць яе сабралася каля 25 тысяч чалавек. Сёлета ў чэрвені спявачка таксама выступіць на Дні моладзі ў Гомелі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта | 0 | 10 | 14-05-2026 |
| 2 | Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў | 0 | 16.04 | 11-06-2026 |
| 3 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 4 | Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў | 0 | 20 | 19-06-2026 |
| 5 | Бабуля з Мінска пагаварыла з іншай бабуляй пра мімозу — і страціла больш за 10 тысяч рублёў | 0 | 14.65 | 14-08-2026 |
| 6 | Мінчанка замовіла паслугу павелічэння пенсіі і заплаціла за яе амаль дзевяць тысяч рублёў | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 7 | У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў» | 0 | 17.78 | 17-06-2026 |
| 8 | На Украине военный пытался нелегально продать 6 тонн взрывчатки | 0 | 17.47 | 29-07-2026 |
| 9 | На Украине раскрыли бизнес по продаже детей иностранцам | 0 | 0 | 27-07-2021 |