Дзе ў Беларусі будзе бачна найлепш?

NASA апублікавала карту сонечнага зацьмення, якое адбудзецца 12 жніўня. Поўная фаза будзе бачная ў вузкай паласе, якая праходзіць праз поўнач Расіі, Грэнландыю, Ісландыю, Атлантычны акіян, Іспанію і невялікі ўчастак Партугаліі.
Паколькі Беларусь знаходзіцца за яе межамі, жыхары краіны ўбачаць толькі частковую фазу. У розных частках Беларусі зацьменне будзе выглядаць па-рознаму. Чым заходней знаходзіцца назіральнік, тым большую частку сонечнага дыска закрые Месяц.
Паводле даных Timeanddate.com — міжнароднага анлайн-сэрвісу, які публікуе даныя пра час, паясы і астранамічныя з'явы, у тым ліку разлікі і карты зацьменняў, — у Мінску, Гродне, Барысаве закрые каля 68% плошчы сонечнага дыска.
У Мінску зацьменне пачнецца прыкладна ў 20:10, а максімальная фаза наступіць каля 20:42. Да гэтага часу Сонца ўжо будзе знаходзіцца нізка над гарызонтам.
Таму для назірання лепш выбраць месца, адкуль добра бачная заходняя частка гарызонту і агляд не перакрываюць дамы, дрэвы або іншыя перашкоды.



Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі | 0 | 22.5 | 14-07-2026 |
| 2 | ЗВР за ліпень крыху падраслі | 0 | 10 | 05-08-2026 |
| 3 | Наступны тыдзень будзе цёплы, але не спякотны | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 4 | На якім баку насамрэч лепш спаць? | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 5 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 6 | Solstizioa | 0 | 0 | 19-12-2017 |
| 7 | Гармони | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 8 | «Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі? | 0 | 7.66 | 21-02-2026 |
| 9 | Escaramuzas | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 10 | Облизнись | 0 | 0 | 20-07-2026 |