Гэтым стылістычным прыёмам часта карыстаюцца модніцы.

Модніцы на Тыдні моды ў Капенгагене. Фота: Edward Berthelot/Getty Images)
Абарот «тэорыя няправільнага абутку» ўвяла амерыканская зорная стылістка Элісан Борнстайн. Ідэя ў тым, што нечаканы, дысанансы абутак у вобразе дадае яму больш індывідуальнасці.
«Працуючы з кліентамі і аналізуючы стыль нашых любімых знакамітасцей, я зразумела: тое, што робіць вобраз цікавым і персанальным, — гэта даданне аксесуараў, якія выглядаюць трохі чужародна ці не зусім супадаюць з агульным настроем астатняга аўтфіту», — распавядала Борнстайн Vogue.
Напрыклад, актрыса Эль Фэнінг з’явілася ў Канах у 2023 годзе ў класічных штанах і в'етнамках. А актрыса Кэці Холмс неяк выйшла на чырвоную дарожку не на абцасах, а ў балетках пад доўгую вязаную сукенку.
Модніцы на нядаўнім Тыдні моды ў Капенгагене таксама карысталіся гэтым прыёмам. Яны спалучалі аб'ёмныя штаны карга з туфлямі са змяіным прынтом, а камуфляжныя шорты — з адкрытымі мюлі, піша Harper's Bazzar.
Галоўнай разынкай стылю наведвальніц паказаў была поўная адсутнасць заканамернасці. Кантраст выяўляўся не толькі ў эстэтыцы, але і ў сімвалізме: утылітарныя рэчы спалучаюцца з абуткам і аксесуарамі раскошы ды лёгкасці.
Моднае выданне заўважае: дэмакратызацыя моды і імкненне людзей паказаць сваю індывідуальнасць і складанасць праз разнастайнасць у адзенні спараджае «стыль супярэчнасцей».


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў? | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 2 | Аргазм: што норма, а што не норма | 0 | 5.1 | 05-03-2026 |
| 3 | Что такое терроризм | 0 | 0 | 09-09-2021 |
| 4 | ТЫ ЭМО? | 0 | 2.5 | 09-10-2008 |
| 5 | «Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі? | 0 | 7.66 | 21-02-2026 |
| 6 | Что это за воблер? | 0 | 0 | 23-10-2022 |
| 7 | Aether equal to spacetime? | 0 | 2 | 29-03-2026 |
| 8 | Altsasu: injustiziaren atzaparrak? | 0 | 5 | 10-04-2018 |
| 9 | Хрусцець пальцамі — гэта шкодна ці не? | 0 | 10 | 12-08-2026 |