А тую сукенку з казуляй у яе купіла задорага модніца з Пермі.

Фота: «Анлайнер»
У Мінску прайшоў модны паказ Belarus Fashion Art Week. Звычайна ўборы гасцей такіх мерапрыемстваў не менш цікавыя за тое, што паказваюць на подыуме. Хтосьці абірае стылёвы, але стрыманы гардэроб, іншыя — экстравагантныя вобразы.
Дызайнерка Алена Ацапкіна, якая летась шакавала гасцей свецкага вечара сукенкай з галавой казулі, на гэты раз абрала белую доўгую сукенку з нечаканай дэталлю — конскім хвастом. Дакладней, гэта імітацыя конскага хваста.

У каментары «Анлайнеру» Ацапкіна расказала, што гэта сукенка яе дызайну.
«Вобраз натхнёны сучаснай жанчынай, жанчынай-канём. У маім уяўленні сучасная жанчына ўвасабляе сабой моц, сілу. Яна ўсемагутная, моцная, цягавітая як конь. У мінулы раз у мяне таксама быў смелы вобраз, які абмяркоўваўся, — сукенка з галавой казулі. Я пагутарыла з людзьмі з моды і мастацтва. Мне сказалі, што гэта было вельмі смела, па-дызайнерску, крэатыўна.
А да людзей, канапавых крытыкаў, якія ніякага дачынення да моды не маюць, я не прыслухоўваюся. Сукенка пашумела. І самае цікавае, што яе ў мяне купілі адразу ж. Купіла дзяўчына з Пермі, і каштавала яна вельмі дорага. Ажыятаж зрабіў сваю справу».


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 2 | Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне? | 0 | 7.66 | 02-03-2026 |
| 3 | Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е? | 0 | 8.1 | 06-08-2026 |
| 4 | Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе? | 0 | 8.26 | 28-03-2026 |
| 5 | Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа | 0 | 8.79 | 28-05-2026 |
| 6 | Вспомнишь ли это мгновение? 🕰️ | 0 | 0 | 04-07-2026 |
| 7 | Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 8 | Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні | 0 | 10 | 05-07-2026 |
| 9 | Что это за воблер? | 0 | 0 | 23-10-2022 |