«Зараз у беларускім ГУМе і ЦУМе ўсе запасы такіх заляжалых халатаў выкупяць».

Новая калекцыя Miu Miu сезона вясна-лета 2026. Фота: miumiu.com
Італьянскі люксавы брэнд Miu Miu яшчэ ў кастрычніку прэзентаваў новую калекцыю сезона вясна-лета 2026. Але цяпер яна працягнула ўвагу беларускіх модніц.
Стваральнікі калекцыі імкнуліся звярнуць увагу на важнасць працы жанчыны. Дызайнерка Міуча Прада прэзентавала свае разважанні пра выклікі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сваёй кар'еры, пераадоленне цяжкасцяў і нябачнасць жаночай працы.
Цэнтральным элементам калекцыі стаў фартух. Па задуме аўтараў, гэты прадмет адзення можа быць адначасова ўтылітарным і дэкаратыўным, а яго культурныя сэнсы радыкальна змяняюцца ў залежнасці ад формы і матэрыялаў.
Міуча Прада натхнялася архіўнымі здымкамі вядомых фатографаў-дакументалістаў мінулага стагоддзя — Даратэі Ланж (1895-1965) і Хельгі Парыс (1938-2024).

Фота: miumiu.com
«У вобразах суседнічаюць матэрыялы, якія звычайна лічацца несумяшчальнымі: грубы рабочы твід, цяжкая скура і неапрацаванае палатно спалучаюцца з далікатнымі карункамі, шаўковым клаке (від рэльеф'нага матэрыялу. — НН) і вытанчаным паплінам.
Абутак і сумкі з трывалай скуры ўвасабляюць ідэю «індустрыяльнай прыгажосці», дзе практычнасць становіцца эстэтыкай. Нават фальбаны — традыцыйны знак жаноцкасці — набываюць тут новую ролю: яны становяцца інструментам трансфармацыі, ствараючы далікатны баланс паміж суровасцю і пяшчотай»,
тлумачыць закладзеныя сэнсы брэнд.
Аднак пакуль на сусветных подыумах асэнсоўваюць філасофію працоўных будняў, беларускі і іншыя жанчыны з краін СНД убачылі у высокай модзе нешта надта знаёмае. Для многіх «інтэлектуальны маніфест» Міучы Прада аказаўся копіяй асартыменту адпаведнага аддзела ўнівермага.
«Паказ MIU MIU summer 2026 — гэта мы з аднакласніцамі ідзём паказваць хлопчыкам, што пашылі з хэбэшачкі ў 5 класе…» — заўважыла адна з карыстальніц Threads.
Іншыя пагаджаюцца: «Ой, і праўда, выраб «фартух».
Шмат хто ў шоку, што фота калекцыі сапраўдныя, а не створаныя штучным інтэлектам:
«Госпадзі, я нават палезла на сайт MIU MIU правяраць, што гэта не ШІ. І гэта не ШІ».
«Такое адчуванне, што, калі гуру сусветнай моды не могуць знайсці натхненне, яны пачынаюць гартаць савецкія часопісы «Работніца», «Сялянка»…» — дзяляцца сваімі ўражаннямі жанчыны.
Іншыя жартам прагназуюць ажыятаж у сталічных універмагах:
«Зараз у беларускім ГУМе і ЦУМе ўсе запасы такіх заляжалых халатаў выкупяць».
Згадваюць і старыя савецкія жарты:
— У вас сітчык вясёленькі ёсць?
— Прыходзьце, абхахочацеся.
Многія жартуюць, што нарэшце старыя бабуліны рэчы можна падаць як апошні піск моды:
«Дастаць бабуліны фартухі — і быць самымі моднымі. І спытаць, ці не заваляліся ў яе дробныя бігудзі для прычоскі».
«Вось і спатрэбіўся халацік з бабулінага куфра».
«У мяне ў шафе парачка такіх ляжыць. Нарэшце дачакаліся свайго часу!»
Нехта бачыць у гэтым падтэкст:
«Выглядае як сцёб з краін СССР».
«Цяпер паліэстар для бедных, а хэбэшачка для багатых», — рэзюміруе адна з жанчын.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Befree и дизайнер Никита Ларус выпустили коллекцию по мотивам «Простоквашино» | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 2 | Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock | 0 | 10 | 10-02-2026 |
| 3 | TUMI представляет коллекцию аксессуаров премиум-класса, вдохновленную McLaren | 0 | 0 | 01-04-2021 |
| 4 | Эксклюзивная коллекция LC Waikiki ко Дню румынской блузы | 0 | 0 | 19-06-2020 |
| 5 | В Кургане представят коллекцию одежды «Ярко» | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 6 | Итальянский модный дом Trussardi выпустил коллекцию аксессуаров сезона лето 2026 | 0 | 20 | 07-08-2026 |
| 7 | Молодежь захотела одеваться в стиле итальянских бабушек | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 8 | Say Goodbye to Birkenstock Clogs, New Balance Has Just Unveiled the New It-Shoe of the Summer in Collaboration with Miu Miu | 5 | 6 | 02-07-2026 |
| 9 | Жена Джастина Бибера снялась топлес для модного бренда | 0 | 5 | 15-07-2026 |
| 10 | Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд | 0 | 20 | 25-01-2026 |