Усё больш нявест замест традыцыйных абцасаў на вяселле абіраюць альтэрнатыву, у якой дакладна будзе камфортна: адны выходзяць замуж у балетках, іншыя — у кедах ці марцінсах.
Знакаміты нямецкі брэнд абутку з анатамічна правільнымі вусцілкамі Birkenstock на хвалі моды на камфорт разам з дызайнеркай з Нью-Ёрка Даніэль Франкель Хірш выпусцілі калекцыю вясельных шлёпанцаў.

Фота тут і далей: vogue.pl
Новая калекцыя — гэта класічныя і любімыя многімі мадэлі Birkenstock, але ў вясельным прачытанні. Стылісты праракаюць ім вялікую будучыню — некаторыя нават лічаць, што Birkenstock задае галоўны трэнд на 2026 год, і за імі рушаць услед многія іншыя брэнды, сфакусаваныя на абутку ці канкрэтна на вясельнай модзе.
«Нават самыя зручныя лодачкі ці туфлі з «качыным мыском», ды нават балеткі не могуць спаборнічаць з камфортам Birkenstock. Маўчу ўжо пра абутак на шпільках», — адгукаюцца першыя групы тэсціроўшчыц.
Шлёпанцы выкананыя ў малочных адценнях і расшытыя пярлінамі і карункавымі кветкамі. Ад класічных мадэляў іх адрозніваюць і больш элегантныя зашпількі.



Не забылі дызайнеры і пра жаніхоў: у калекцыю ўваходзіць мінімалістычная чорная версія мадэлі Arizona для мужчын.

Стваральнікі вясельнай капсулы адзначаюць, што яна стала рэакцыяй на патрэбы сучасных пар, якія адыходзяць ад традыцыйных вясельных цырымоній і ламаюць стэрэатыпы, хочуць, каб адзенне адлюстроўвала іх лад жыцця, а не адказвала на чаканні аматараў традыцый.
Выхад калекцыі запланаваны на 12 лютага. Цэны на вясельныя шлёпанцы будуць выр’іравацца ад 660 да 950 даляраў.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Названы самые модные туфли для невест | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 2 | Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра | 0 | 19.09 | 15-02-2026 |
| 3 | Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду | 0 | 10 | 10-03-2026 |
| 4 | Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 5 | Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа | 0 | 7.16 | 07-02-2026 |
| 6 | Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 7 | Уродливые «бабушкины» шлепанцы стали трендом лета | 2 | 3 | 29-06-2026 |
| 8 | Россиянкам перечислили способы сочетать популярную модель обуви | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 9 | Россиянкам назвали самые модные туфли сезона | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 10 | Россиянам перечислили самые модные свадебные тренды | 0 | 10 | 04-08-2026 |