Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран

Дата публикации: 22-06-2026 10:10:53



Основное содержимое страницы с новостью.

Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран

У кнізе Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма» шмат цікавых дэталяў пра Вільню і беларусаў.

Увесну выдавецтва «Скарына» распачало «Віленскую серыю». У ёй плануецца друкаваць творы віленскіх беларускіх аўтараў як мінулага, так і сучаснасці.

Першая кніга новай серыі — «Там, дзе мяне няма», успаміны Галіны Войцік (1927—2007). Аўтарка — германіст, кандыдат філалагічных навук, выкладала нямецкую мову ў Віленскім і Гродзенскім педінстытутах, працавала на беларускай кафедры Віленскага педуніверсітэта.

Галіна Войцік у першай палове 1950-х, фота з архіву яе сына Яраслава Войціка

А таксама яна — дачка Зоські Верас і жонка Лявона Луцкевіча, аўтара кнігі «Вандроўкі па Вільні».

«Там, дзе мяне няма» — выдатны даведнік па Вільні, як і «Вандроўкі» яе мужа. Хочацца ўзяць кнігу пад паху і ісці глядзець мясціны, па якіх вядзе за руку аўтарка.

Галіна нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў сям’і Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) і Антона Войціка.

Сям’я тады жыла ў Новай Вялейцы (сёння — Новая Вільня) на ўсход ад горада, у так званай «Чыгуначнай калоніі», дзе жыло нямала беларусаў.

У 1940‑м Войцікі перабраліся на хутар на захад ад сённяшняй Воўчай Лапы (па-літоўску гэты раён называецца Вілкпедэ). Менавіта там Антон Войцік і збудаваў хату, якая потым стала знакамітай «Лясной хаткай» Зоські Верас, месцам паломніцтва беларускай інтэлігенцыі.

Самае цікавае ва ўспамінах — гэта ўспрыманне аўтаркай горада і людзей.

З 1920 па 1939 год Вільня была пад польскай акупацыяй, і Галіна Войцік піша, што гэта быў вельмі правінцыйны і занядбаны горад, у адрозненне ад сталічнай Варшавы. Палякі ўзвялі там толькі лічаныя будынкі. У 1939‑м Галіна выбралася на экскурсію ў Коўна, які быў часовай сталіцай Літвы ў 1920‑-1939 гадах, і яе ўразіла еўрапейскасць і прыгажосць гэтага горада.

Што да Вільні, то «цяпер склад насельніцтва моцна змяніўся, а тады пераважала яўрэйскае насельніцтва, пасля палякі. А беларусы, літоўцы, іх было няшмат. Практычна — беларуская інтэлігенцыя. Але ўся вёска кругом была беларуская. І на рынках гаварылі толькі па-беларуску, і тыя самыя гандляркі яўрэйскія таксама гаварылі па-беларуску, бо з сялянамі трэба было гаварыць».

Аўтарка піша, што людзі шмат пілі. Жартуе, што не пілі ў Вільні ў 1930‑я толькі атланты на палацы Тышкевічаў, «бо рукі занятыя».

Палац Тышкевічаў. У гэтым будынку размяшчалася рэдакцыя «Нашай Нівы» ў 1907‑-1909 гадах, а ў 1890‑х працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. Фота: Наша Ніва

Войцік апісвае, як святкавалі Каляды, Вялікдзень. Піша, што сям'я была не надта рэлігійнай, але да Калядаў пачыналі рыхтавацца з сярэдзіны кастрычніка. Купіць цацкі на ялінку не было праблемай, але лічылася, што трэба рабіць самім. Неабходную паперу куплялі ў кнігарні Станіслава Станкевіча («кнігара»), што месцілася на рагу вуліц Острабрамскай і Субач.

Дзяўчынка спачатку вучылася ў жаночай школцы, што месцілася на рагу сённяшніх вуліц Барбары Радзівіл і Майроніса насупраць уваходу ў Бернардзінскі сад. Там запомніўся выкладчык тэалогіі манах-бернардзінец, які ўвесь час хадзіў у бронзавым манаскім адзенні і насіў сандалі і ўлетку, і ўзімку. І любіў пажартаваць. У канцы лекцыі ён пачынаў нейкую прыказку, якую трэба было дапоўніць.

«Напрыклад, бернардзін казаў, «Хто рана ўстае…». Мы хорам крычалі, «таму Пан Бог дае». А ён усміхаўся. «Не. Не так. Тэн цэлы дзень хцэ спаць».

У Войцік няма зачаравання міжваеннай Польшчай, для беларусаў яна была непрыхільная мачаха.

 «У 1930‑я гады пачалася фашызацыя Польшчы. Беларускія арганізацыі закрывалі адну за другой, газеты былі пад строгай цэнзурай, трымалілася «хадэцкія газеты» і часопісы. У беларусаў часта былі ператрусы, шукалі аньтыпольскую літаратуру. Насупроць нашага дома жыў паліцыянт Мацяеўскі. Дык ён часта папярэджваў бацькоў, што мае быць ператрус. І калі прыходзіла паліцыя, і ў нас нічога не знаходзілі. Праўда, аднаго разу ўзялі брашурку пра гадоўлю парсюкоў, бо была выдадзена ў Менску».

«Матэрыяльна нам жылося ўсё горш. Бацька быў безработны. Браўся за ўсялякую работу. Нейкі час меў спажывецкую краму на рагу Завальнай і Вялікай Пагулянкі (Піліма і Басанавічуса), аднак хутка збанкрутаваў, бо не меў здольнасці да гэшэфту (бізнэсу). Мама гадавала кветкі на насенне, якое ахвотна куплялі дзве крамы, Крыўскага і Вільнішэўскага, абодва на Завальнай».

Падчас нямецкай акупацыі Войцік вучылася ў Беларускай гімназіі. Гэта былі змрочныя часы. Сканчэнне Другой сусветнай прынесла палёгку, але і рэпрэсіі. Дзясяткі беларусаў, дзеячаў культуры, выкладчыкаў гімназіі, былі высланыя.

Знік і брат Тонік (Антон Шантыр — сын Зоські Верас ад першага партнёрства). «Знайшоўся» толькі ў 1958 годзе, вярнуўся хворы і змучаны з Сібіры. У Вільні не дазволілі жыць, жыў недзе ў прыгарадзе.

Дзяўчына паступіла ў Віленскі ўніверсітэт на германістыку, але на пятым курсе ёй прапанавалі працу ў Гродзенскім універсітэце. Рэч у тым, што выкладчыкаў кафедры беларусістыкі ў Гродне арыштавалі саветы і далі па 10 гадоў лагероў. Студэнтаў не было каму вучыць, і ў адміністрацыі звярнуліся па дапамогу ў Вільню. 

«Далі мне фанетыку на першым курсе — трэцім курсах, тэарэтычную фанетыку на чацвёртым, а лексіку на трэцім. Вось так, я студэнтка пятага курсу выкладала на трэцім! Мне было 22 гады, а выглядала я маладзейшай. Насіла кароткую чорную спадніцу і блузку ў чорна-белую кратку. Ну. Зусім дзяўчо».

1950‑я — гэта час бурнага развіцця Вільні. Галіна Войцік у гэты час робіць выкладчыцкую кар’еру, заканчвае аддзяленне германістыкі, некалькі разоў ездзіць у ГДР. Бярэ шлюб з Лявонам Луцкевічам, які вярнуўся з высылкі. Паціху адраджалася беларускае жыццё, людзі вярталіся з лагераў. 

Юрка і Лявон Луцкевічы. Другая палова 1950-х.

А ў 1980‑я пачалося літоўскае адраджэнне. А за ім і беларускае. Войцік расказвае цікавы факт.

«Тым часам ішла перабудова, зрабілася свабодней, з’явіліся ўмовы для адраджэння беларускага нацыянальнага жыцця, для арганізацыі суполак. Як не сорамна, але трэба прызнаць, што ініцыятарам стварэння першай беларускай суполкі быў літовец, доктар-нарколаг Валдас Банайціс. Ён працаваў у Новай Вілейцы (Нова-Вільня) у псіхіятрычным шпіталі, дзе калісь працавала Цётка, зацікавіўся ейнай асобай і беларускім адраджэнскім рухам пачатку ХХ стагоддзя, авалодаў беларускай мовай і стварыў у кнігарні куток беларускай кнігі. Нават сам прывозіў кнігі з Астраўца. Ён пачаў ладзіць першыя сустрэчы з беларускімі дзеячамі. Неяк запрасіў літаратуразнаўцаў Адама Мальдзіса і Уладзіміра Мархеля. З лёгкай рукі Банайціса была створана ініцыятыўная група дзеля арганізацыі першай беларускай суполкі ў Літве».

Псіхіятрычны шпіталь у Новай Вільні, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя працавала Алаіза Пашкевіч (Цётка). Падчас Першай сусветнай вайны яна працавала ў гарадскім шпіталі на сённяшняй Ковенскай вуліцы. Фота: Google.maps.

У 1997 годзе, калі памёр муж Галіны Войцік Лявон Луцкевіч, на пахаванні некалькі цёплых слоў пра яго, Івана і Антона Луцкевічаў сказаў Вітаўтас Ландсбергіс.

Аўтарка развенчвае апакрыфічную байку пра Караткевіча. У Вільні на вуліцы святога Ігната ёсць рэстаран «Бочу». І існуе меркаванне, што Караткевіч настолькі яго палюбіў, што зарыфмаваў «Па дарозе ў Бочу ніколі не збочу».

Але рэч у тым, што Уладзімір Сямёнавіч часта бываў у Вільні, каб папрацаваць у архівах, і пастаянна спыняўся ў свайго сябра, архівіста Генадзя Кісялёва, які жыў там, а таксама там быў архіў, дзе працаваў Караткевіч. Таму па дарозе ў Бочу — гэта і па дарозе ў архіў.

Зараз на месцы «Бочу», апетага Караткевічам, рэстаран Boheme. Фота: Google.maps.

І яшчэ аўтарка расказвае кранальную гісторыю пра яе маці Зоську Верас і Арсеня Ліса. Паэтка, выдавец дзіцячых часопісаў Зоська Верас ад 1939 года нічога не пісала і не выдавала. Часы былі небяспечныя.

Але ў Мінску вучыўся малады студэнт Арсень Ліс, які потым стаў знаным даследчыкам заходнебеларускай літаратуры. Ён натрапіў у мінскіх архівах на публікацыі Зоські Верас. Высветліў, што яна жыве ў Вільні, і наведаў яе. 

Зоська Верас

«Пазней Ліс расказваў, што мама яму неяк расказвала, вы мяне абудзілі з летаргічнага сну. І сапраўды, ад 1939 года Зоська Верас фактычна займалася домам, садам і агародам, нічога не пісала. Цяпер [пасля таго, як Арсень Ліс вярнуў яе імя] да яе сталі прыязджаць вучоныя й пісьменнікі, мастакі й журналісты, студэнты й школьнікі. І кожнаму давала нешта новае, духоўна ўзбагачала»

Або вось цёплыя згадкі пра аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага:

«К. Душэўскі, вядомы літоўскі архітэктар і беларускі дзеяч, быў у 1940 годзе арыштаваны, выйшаў з астрогу, калі немцы занялі Коўна, пасля трапіў у нямецкі канцлагер, а па заканчэнні вайны зноў у савецкую турмы — асвабадзілі яго ў 1954 годзе. Арышты, турмы. Здзекі не зламалі яго. Ён не пабаяўся пісаць хлопцам лістоў на Калыму».

Пры канцы кнігі Галіна Войцік, падсумоўваючы сваё жыццё, піша:

«Хто я такая? Я ніколі не любіла, калі мяне прадстаўлялі «дачка Зоські Верас», «жонка Лявона Луцкевіча» — гэта ж не мая заслуга. Я заўсёды хацела быць сабой, дасягаць сама не становішча — гэта мяне не цікавіла — але пашаны і павагі за сваю працу, спачатку як доктар навукі ў галіне германістыкі, а апошнія гады на ніве беларускай культуры. Што мне ўдалося зрабіць, хай судзяць іншыя».

Кнігу можна купіць, напрыклад, у віленскай беларускай краме «Кропка», цана — дзевяць еўра.

Цяпер чытаюць
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Самарскай вобласці РФ пасля атакі БПЛА гарыць складскі комплекс OZON

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?5
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?01014-06-2026
2Славяне ці хрысціянізаваныя балты? Генетыка дазволіла вырашыць спрэчку пра тое, хто пахаваны на старажытным некропалі ў Вільні01005-07-2026
3Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?01009-06-2026
4Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»01027-03-2026
5Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі01005-06-2026
6Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?08.2628-03-2026
7У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні01006-06-2026
8Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол01027-05-2026
9Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?01013-06-2026
10Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска01010-06-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.18. Источник: nashaniva.com.