У Гомельскім раёне 43‑гадовы мужчына прыехаў на пахаванне брата, але пасля добрага застолля вырашыў выпіць яшчэ, хоць ужо і не было чаго.

Скрыншот з відэа
Мужчына накіраваўся ў краму, аднак тая ўжо была зачыненая. Тады ён заўважыў адчыненае акно і вырашыў пранікнуць у гандлёвы пункт праз яго.
Апынуўшыся ўнутры, ён пачаў збіраць усё, што палічыў патрэбным: алкаголь, цыгарэты і закуску. Акрамя таго, забраў грошы з касы. Пасля гэтага выбраўся з крамы тым жа шляхам — праз акно.
Неўзабаве злодзея затрымалі аператыўнікі. Агульны кошт скрадзеных ім тавараў і грошай склаў каля 1000 рублёў.
Высветлілася, што два гады таму мужчына ўжо быў асуджаны за падобнае злачынства. Цяпер за чарговы крадзеж яму зноў пагражае турэмнае пакаранне.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА | 0 | 10 | 13-07-2026 |
| 2 | Пад Полацкам кіроўца насмерць збіў пешахода і ўцёк | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 3 | Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 4 | «Ляжаў моцна пацярпелы чалавек». Падчас веламарафону на Палессі каля 10 чалавек атрымалі траўмы | 0 | 15.62 | 20-08-2026 |
| 5 | Дзім Дзімыча больш не будзе | 0 | 10 | 26-06-2026 |
| 6 | Умер брат главы Северной Осетии | 0 | 0 | 04-02-2021 |
| 7 | На Украине мужчина погиб от побоев в военкомате | -5 | 5 | 13-07-2026 |
| 8 | Ушел из жизни бывший глава ОПЕК | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 9 | Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця | 0 | 10 | 21-08-2026 |