Кампанія нявесткі Лукашэнкі засталася без яшчэ аднаго блогера-мільённіка.

Дзмітрый Сіўчык, вядомы як Дзім Дзімыч
Дзім Дзімыч — папулярны ў дзяцей блогер. Толькі на ютубе ў яго 7 мільёнаў падпісчыкаў, на тыктоку — 2,6 мільёна. Але за любоў да ружовага адзення прарасійская даносчыца Вольга Бондарава і прапагандыст Рыгор Азаронак раней вінавацілі яго ў прапагандзе ЛГБТ. Блогера нават прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка.
Кампанія «Флагман М'юзік», якая звязана з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук, актыўна выкарыстоўвала маладых блогераў для таго, каб праводзіць ідэалагічную працу сярод школьнікаў.
Некалькі гадоў над гэтым плённа працавала трыа, у склад якога ўваходзілі Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык), Анджыліша (Ангеліна Міхалёва) ды Улька Пулька (Ульяна Сталярова).
Яны насілі мерч Лукашэнкі, выступалі на «Марафоне адзінства» ў яго падтрымку і спявалі вясёлыя песні пра любоў да радзімы. А за ўсё гэта атрымлівалі добрыя ганарары, шматлікія рэкламныя кантракты ды гастролі — у тым ліку, і па Расіі. Нават у акупаваны Крым з'ездзілі.

Дзмітрый Сіўчык. Скрыншот відэа
Але летась пачалося дзіўнае. Спачатку праз канфлікт з кампаніі, звязанай з Сялук, сышла Ульяна Сталярова — блогерка, якая стварала вобраз Улькі Пулькі самастойна, яшчэ калі вучылася ў школе, засталася без усяго.
Не без шкадавання Ульяна расказвала, што «Флагман М'юзік» забраў і творчы псеўданім, і ўсе песні, і сацсеткі дзяўчыны.
На замену ёй «Флагман М'юзік» знайшоў іншую дзяўчыну — 15‑гадовую мінскую школьніцу з сям'і вайскоўцаў Арыну Раманаву.
Але поспехі ў Арыны пакуль сумныя. Яна атрымала ў спадчыну YouTube-канал Сталяровай з больш чым 3 мільёнамі падпісчыкаў. Але песні новай Улькі Пулькі не набіраюць і 2 тысяч праглядаў. А каментатары патрабуюць вярнуць папярэднюю дзяўчыну.
Сама ж Ульяна пачала сваю гісторыю з нуля — спачатку як Ульяна Сталярова, потым як Ульяна Пуля.
Па шляху Ульяны пайшла і іншая блогерка «Флагман М'юзік» — Анджыліша. Тая сёлета ў студзені запісала відэа, у якім плакала, распавядаючы пра канфлікт з лэйблам.
Адносна нядаўна яна змагла неяк дамовіцца з «Флагман М'юзік», каб тыя дазволілі ёй аднавіць на музычных пляцоўках песні, якія Ангеліна запісвала ўжо пад новым псеўданімам Анджы.
І вось цяпер сышоў апошні з гэтых трох мушкецёраў лукашэнкаўскай рэкламы сярод дзяцей.
Імаверна, улічваючы вопыт сябровак, Дзмітрый Сіўчык вырашыў сысці з «Флагман М'юзік» без скандалу. Ён запісаў нейтральнае відэа, у якім распавёў, што Дзім Дзімыча больш існаваць не будзе:
— Я думаю, амаль кожны памятае хлопца ў ружовай панамцы, які спявае дзіцячыя песні. За пяць гадоў на мае сацыяльныя сеткі падпісалася больш за 10 мільёнаў чалавек. Але пара расці. Я ўпэўнены, што хлопцы і дзяўчынкі, якія глядзелі мяне ў дзяцінстве, ужо выраслі. Разам з вамі вырас і я. Надышоў час пакінуць вобраз і быць з вамі сапраўдным. З гэтага дня я пачынаю новы шлях — шлях Дзімы Сіўчыка. І гэты шлях не толькі пра блогерства і працу ў кадры (і па-за кадрам). Але пра ўсё паступова.
Ён не кажа ні слова пра разрыў працоўных адносін з «Флагман М'юзік». Але з афіцыйнага сайта лэйбла хлопец знік — яшчэ ў маі ён быў на другім месцы ў спісе самых паспяховых праектаў (пасля блогера Улада Кабякова). Прыбралі Сіўчыка і з інстаграма кампаніі.
Як даведалася «Наша Ніва», хлопец сапраўды пакінуў «Флагман М'юзік» і цяпер плануе займацца сваім прасоўваннем самастойна. Таксама Сіўчык спрабуе сябе і ў якасці прадзюсара — зараз ён займаецца раскруткай школьніцы-блогеркі Дар'і Петруковіч, якая выступае пад псеўданімам Даша Darimi.
@sivchikmusicНачинаем новый путь
♬ оригинальный звук - Дима Сивчик

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пад Гомелем мужчына пасля пахавання брата пайшоў у краму красці | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 2 | У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 3 | Спёка вяртаецца, ну амаль | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 4 | Горды пост саліста «Драздоў» пра сваю сэксуальную магутнасць скончыўся фіяска | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 5 | Нужны запчасти | 0 | 10 | 24-09-2012 |
| 6 | Мошчы Дзмітрыя Данскога хочуць адправіць на вайну ва Украіне | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 7 | Легенда русского шансона умер после своего юбилея | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 8 | Умер маршал Советского Союза Дмитрий Язов | 0 | 0 | 25-02-2020 |
| 9 | У модзе новая эра бландзінак | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 10 | Умер Николай Досталь | 0 | 0 | 19-01-2023 |