Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Кіргізстане ў часе пошуку зьніклых альпіністаў знайшлі іхныя рэчы

Дата публикации: 14-08-2026 06:45:34

У Кіргізстане аднавілі пошукі трох зьніклых альпіністаў — двух зь Беларусі і аднаго — зь Літвы.

Основное содержимое страницы с новостью.

У Кіргізстане аднавілі пошукі трох зьніклых альпіністаў — двух зь Беларусі і аднаго — зь Літвы.

Як паведаміла Кіргіская служба Радыё Свабода, 13 жніўня пры дапамозе дронаў змаглі зрабіць фота і відэа на вышыні 5700–6150 мэтраў і цяпер штаб іх пераглядае. У пошуках задзейнічалі і верталёт, але ён ня змог падняцца вышэй за 5500 мэтраў праз густы туман.

На сайце, створаным для інфармаваньня аб пошуку зьніклых альпіністаў, паведамілі, што на вышыні прыблізна 4500 мэтраў пабачылі заплечнік і аранжавую рэч — імаверна, спальнік або куртку аднаго з альпіністаў.

«Больш дакладна пакуль не сказаць. Побач зь імі асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Рыштунак, імаверна, належыць аднаму чалавеку з групы. Ні саміх хлопцаў, ні іншых сьлядоў вакол і на рабры не відаць», — адзначаецца ў паведамленьні за 13 жніўня.

Удзельнікі пошукаў мяркуюць, што гэтыя рэчы згубілі на спуску. «Калі б на гэтым участку абарвалася б зьвязка, побач быў бы рыштунак і іншых удзельнікаў. Яго няма. Адкуль менавіта ўпаў заплечнік, яшчэ трэба зразумець: калі меркаваць па рэльефе, ён мог прыляцець з крутога ўчастку, што вышэй за першы лягер, з вышыні 5100–5300 мэтраў», — адзначылі ў паведамленьні.

Што папярэднічала

9 жніўня стала вядома, што пасьля ўзыходжаньня на пік Курумды 4 жніўня перасталі выходзіць на сувязь два беларускія і адзін літоўскі альпіністы.

43-гадовы Максім Палянскі, 60-гадовы Мікалай Сьвірыдаў і 37-гадовы літоўскі альпініст Сяргей Рубцоў падняліся на пік Курумды вышынёй 6613 мэтраў 1 жніўня і абвясьцілі, што пачнуць спуск 2 жніўня. Яны зьвязаліся з апэратарам і паведамілі, што гатовыя рухацца ў бок базавага лягера. У прызначаны час 4 жніўня група не прыйшла на кантрольны пункт. Дагэтуль невядома, дзе цяпер альпіністы.

Кіргіскія ратавальнікі знайшлі намёт зьніклых, аднак унутры нікога не было.

Сваякі беларускіх альпіністаў абвясьцілі збор сродкаў, неабходных для пошуку зьніклых.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў019.0914-08-2026
2В Киргизии предположительно нашли тела пропавших альпинистов на дне Курумды09.0721-08-2026
3В горах Киргизии нашли палатку пропавших альпинистов из Белоруссии и Литвы01009-08-2026
4У гарах у Кыргызстане знойдзеныя целы — імаверна, зьніклых раней беларускіх альпіністаў06.3116-08-2026
524.kg: в горах Киргизии нашли тела, предположительно, пропавших альпинистов08.8621-08-2026
6Пропавшие альпинисты на пике Курумды: что известно сегодня07.4810-08-2026
7Пошукі зніклых беларускіх альпіністаў у Кыргызстане спынілі праз снегапад 013.5112-08-2026
8В горах Кыргызстана нашли палатку пропавших альпинистов08.7109-08-2026
9У МНС Кыргызстана абверглі выяўленне цел зніклых альпіністаў на піку Курумду01018-08-2026
10Ужо сёньня: 6 гадоў таму знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна019.0921-08-2026

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 6.27. Источник: www.svaboda.org.