Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: 6 гадоў таму знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна

Дата публикации: 21-08-2026 21:01:00

Падзеі 22 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Падзеі 22 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 гадоў таму, 22 жніўня 2020 году, ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна. Мікіта Крыўцоў зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт. Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна.

Таксама ў гэты дзень

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах пра вампіраў.

1485 — у бітве пры Босварце войска Генры Т’юдара перамагло войска ангельскага караля Рычарда III, сам ён загінуў у баі. Перамога паклала канец уладзе дынастыі Плантагенэтаў і адкрыла шлях дынастыі Т’юдараў.

1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя аб правах параненых вайскоўцаў, якая стала адной з асноваў сучаснага міжнароднага гуманітарнага права.

1989 — камісія Вярхоўнага Савету Літоўскай ССР прызнала ўвод савецкай арміі ў краіну 15 чэрвеня 1940 году акупацыяй, далучэньне да СССР — прымусовым, а акты аб уключэньні Літвы ў СССР — незаконнымі.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкаў арыштавалі.

Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991

Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991

1991 — бела-блакітна-пунсовы сьцяг абвешчаны афіцыйным нацыянальным сьцягам Расеі, дзяржаўным у РСФСР ён стане 1 лістапада.

2015 — выйшаў на волю Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень, арыштаваны пасьля выбараў 2010 году.

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015
У гэты дзень нарадзіліся

1861 — Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

Ігнат Буйніцкі.

Ігнат Буйніцкі.

1862 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.

Клод Дэбюсі

Клод Дэбюсі

1898 — Генрык Лаўмянскі, гісторык.

1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904 — Дэн Сяопін, кітайскі дзяржаўны і партыйны дзяяч, які з канца 1970-х стаў найуплывовейшай фігурай у кіраўніцтве КНР і пры гэтым не займаў найвышэйшай дзяржаўнай пасады.

Дэн Сяопін

Дэн Сяопін

1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1966 — Вольга Маёрава, грамадзкая дзяячка, асуджаная ў «справе Аўтуховіча» на 20 гадоў. У 2024 годзе ёй дадалі яшчэ 1,5 года за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

У памяці

1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.

1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.

1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
2Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі»014.1722-08-2026
3Улады абвясьцілі экс-гульцоў зборнай Беларусі ў вышук. Што пра іх вядома08.3720-08-2026
4Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня09.5214-08-2026
5Ужо сёньня: 120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройць, які зрабіў незалежнасьць Беларусі аксіёмай для палякаў018.726-07-2026
6Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны 021.7627-07-2026
7Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня012.5614-08-2026
8У Кіргізстане празь сьнегапад спынілі пошукі зьніклых беларускіх альпіністаў. Сваякі разьлічваюць, што яны жывыя011.8212-08-2026
9У Кіргізстане ў часе пошуку зьніклых альпіністаў знайшлі іхныя рэчы06.2714-08-2026
10Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 19.09. Источник: www.svaboda.org.