Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Пад бел-чырвона-белым сьцягам і з кветкамі. Як у Варшаве разьвіталіся зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. ФОТА

Дата публикации: 22-08-2026 17:10:15

Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся і большую частку жыцьця пражыў у Горадні. Разьвіталіся зь ім у Варшаве — як і з многімі беларусамі, якія апошнія гады жыцьця правялі далёка ад радзімы. Беларускі палітык памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцьця.

Основное содержимое страницы с новостью.

Пад бел-чырвона-белым сьцягам і з кветкамі. Як у Варшаве разьвіталіся зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. ФОТА

Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся і большую частку жыцьця пражыў у Горадні. Разьвіталіся зь ім у Варшаве — як і з многімі беларусамі, якія апошнія гады жыцьця правялі далёка ад радзімы. Беларускі палітык памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцьця.

Цырымонія разьвітаньня зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам праходзіла ў Варшаўскім архікатэдральным саборы. Імшу праводзіў беларускі ксёндз Вячаслаў Барок, які сам вымушана зьехаў зь Беларусі.

1 Цырымонія разьвітаньня зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам праходзіла ў Варшаўскім архікатэдральным саборы. Імшу праводзіў беларускі ксёндз Вячаслаў Барок, які сам вымушана зьехаў зь Беларусі.

Разьвітацца прыехалі сябры, паплечнікі, грамадзкія актывісты, колішнія палітвязьні і іншаземныя дыпляматы. Сярод вянкоў і кветак – вянок ад прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

2 Разьвітацца прыехалі сябры, паплечнікі, грамадзкія актывісты, колішнія палітвязьні і іншаземныя дыпляматы. Сярод вянкоў і кветак – вянок ад прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

У саборы былі ўсталяваныя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі прыносілі кветкі таксама бела-чырвоных колераў.

3 У саборы былі ўсталяваныя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі прыносілі кветкі таксама бела-чырвоных колераў.

Сям'я Аляксандра Мілінкевіча.

4 Сям'я Аляксандра Мілінкевіча.

Сярод тых, хто прыехаў разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам – Віктар Бабарыка (у цэнтры)

5 Сярод тых, хто прыехаў разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам – Віктар Бабарыка (у цэнтры)

Сябры, паплечнікі і актывісты выказваюць спачуваньні жонцы палітыка Іне Кулей.

6 Сябры, паплечнікі і актывісты выказваюць спачуваньні жонцы палітыка Іне Кулей.

Іна Кулей.

7 Іна Кулей.

Іна Кулей трымае Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім польскі прэзыдэнт Караль Наўроцкі пасьмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча

8 Іна Кулей трымае Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім польскі прэзыдэнт Караль Наўроцкі пасьмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча

Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім пасьмяротна ўзнагародзілі Аляксандра Мілінкевіча.

9 Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім пасьмяротна ўзнагародзілі Аляксандра Мілінкевіча.

Пасьля разьвітаньня і імшы труну з целам Аляксандра перавозяць на Вайсковыя могілкі ў Варшаве.

10 Пасьля разьвітаньня і імшы труну з целам Аляксандра перавозяць на Вайсковыя могілкі ў Варшаве.

Жалобная працэсія на Вайсковых могілках «Павонзкі» ў Варшаве – гэта адзін з галоўных нацыянальных нэкропаляў Польшчы, дзе пахаваныя ўдзельнікі барацьбы за незалежнасьць, абаронцы Варшавы, жаўнеры Арміі Краёвай і ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня.

11 Жалобная працэсія на Вайсковых могілках «Павонзкі» ў Варшаве – гэта адзін з галоўных нацыянальных нэкропаляў Польшчы, дзе пахаваныя ўдзельнікі барацьбы за незалежнасьць, абаронцы Варшавы, жаўнеры Арміі Краёвай і ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня.

Апошнія хвіліны перад пахаваньнем.

12 Апошнія хвіліны перад пахаваньнем.

Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры) на пахаваньні Аляксандра Мілінкевіча.

13 Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры) на пахаваньні Аляксандра Мілінкевіча.

Каля магілы Аляксандра Мілінкевіча.

14 Каля магілы Аляксандра Мілінкевіча.

Без VPN

Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Глядзець камэнтары

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Сымбаль надзеі і годнасьці». Аляксандра Мілінкевіча пасьмяротна адзначылі дзяржаўнай узнагародай Польшчы08.0522-08-2026
2Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцвыпуск «ПіКа Свабоды»06.6611-08-2026
3«Ён хацеў расказаць пра сваю зямлю». Агнешка Рамашэўская — пра Мілінкевіча і кнігу, якую яны не пасьпелі скончыць09.7222-08-2026
4Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск07.111-08-2026
5Сталі вядомыя дата і месца пахаваньня Аляксандра Мілінкевіча013.7819-08-2026
6Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра Мілінкевіча08.5222-08-2026
7Умер экс-кандидат в президенты Белоруссии Александр Милинкевич010.8911-08-2026
8Умер белорусский оппозиционный политик и учёный Александр Милинкевич010.3711-08-2026
9Кім быў Аляксандр Мілінкевіч. Біяграфія палітыка013.1911-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.27. Источник: www.svaboda.org.