Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Яндзы і Дзіньпін. У беларускай мове змянілі нормы перадачы кітайскіх назваў — новае напісанне дакладней перадае кітайскае гучанне

Дата публикации: 01-07-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Яндзы і Дзіньпін. У беларускай мове змянілі нормы перадачы кітайскіх назваў — новае напісанне дакладней перадае кітайскае гучанне

У першым акадэмічным «Кітайска-беларускім слоўніку», які выйшаў у 2026 годзе, выкладзеная і зацверджаная навукоўцамі нарматыўная беларуская сістэма. Беларуская фанетыка значна дакладней, чым многія іншыя мовы, здольная перадаваць складаныя кітайскія гукі.

Назву горада Ухань, якую ўсе вывучылі дзякуючы каранавірусу, цяпер беларускія навукоўцы прапаноўваюць пісаць па-беларуску бліжэй да арыгінальнага гучання — Вухань. Фота: Wikimedia Commons

Нядаўна пабачыў свет амаль тысячастаронкавы «Кітайска-беларускі слоўнік», выдадзены сумеснымі намаганнямі Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук і Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Гэта фундаментальная праца на 30 тысяч слоў, якую ўклалі айчынныя мовазнаўцы Мікіта Баравік, Яўгенія Волкава, Ігар Капылоў, Уладзімір Кошчанка і Марына Яромка.

У ім была апублікавана новая нарматыўная табліца транскрыпцыі кітайскіх складоў (піньіня) на беларускую мову. Гэта не проста рэкамендацыя, а новы стандарт, зацверджаны Вучонай радай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Рады Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, які мусіць забяспечыць аднастайнасць у адукацыі, афіцыйных дакументах, навуковых працах, СМІ і картаграфіі.

Разам з табліцай быў апублікаваны і нарматыўны спіс назваў найбольш важных і часта ўжываных геаграфічных назваў Кітая, замацаваных паводле новых правіл. Беларуская мова нарэшце атрымала ўласны самадастатковы інструмент для працы з кітайскімі тапонімамі і імёнамі ўласнымі.

Дагэтуль транскрыпцыя кітайскіх уласных імёнаў на беларускую мову адбывалася выключна праз калькаванне рускай транскрыпцыі, створанай яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Менавіта тады рускі праваслаўны місіянер архімандрыт Паладый (свецкае імя Пётр Кафараў) распрацаваў, а пазней папулярызаваў праз свой слоўнік сістэму транскрыпцыі кітайскай мовы.

Ні ў часы Расійскай Імперыі, ні ў часы Савецкага Саюза, натуральна, ніхто і не задумваўся пра нейкую асобную сістэму для беларускай мовы. Толькі цяпер, калі Беларусь здабыла незалежнасць і мае шчыльныя сувязі з Кітаем, не толькі эканамічныя і палітычныя, але і культурныя, узаемная цікавасць з абодвух бакоў прывяла да неабходнасці ўласнай сістэмы перадачы кітайскіх уласных імёнаў на беларускую мову без чужога пасрэдніцтва.

Новы кітайска-беларускі слоўнік

Не варта шукаць тут палітыкі. Сапраўдная прычына ў тым, што беларуская фанетыка істотна адрозніваецца ад рускай, і некаторыя кітайскія гукі беларуская мова здольная перадаць лепш.

Напрыклад, у рускай мове адсутнічаюць афрыкаты «дз» і «дж», якія ёсць у беларускай. Спрабавалі калі-небудзь хутка і выразна вымавіць слова «Цзянсу» ці «Цзэдун»? Гукаспалучэнне «цз» у беларускай мове абсалютна невымоўнае, яно гучыць зусім не так, як пішацца. Запісаць яго правільна на слых яшчэ цяжэй. Тое ж самае тычыцца і паладыеўскага «чж», як у назве правінцыі Чжэцзян.

Беларус тут чуе і вымаўляе натуральныя для яго афрыкаты «дз» і «дж» адпаведна. І, як падкрэсліваюць самі беларускія лінгвісты-ўкладальнікі слоўніка, менавіта яны дазваляюць перадаць кітайскія гукі z і zh значна больш дакладна і блізка да арыгінальнага вымаўлення. Чаму тады мы мусім пісаць замест іх нейкія «цз» ці «чж»?

Яшчэ адна фундаментальная хіба рускай транскрыпцыі — цвёрдасць там, дзе кітайцы вымаўляюць мяккія (палаталізаваныя) гукі. Узяць хаця б кітайскі склад qi. У расійскай сістэме Паладыя ён гістарычна перадаецца праз літару «ц» — напрыклад, у назве правінцыі «Цинхай» або горада «Чунцин». Гэты гук [ц] заўсёды цвёрды ў рускай, таму пры далейшым калькаванні транскрыпцыі на беларускую мову атрымліваюцца грубыя па гучанні Цынхай і Чунцын, хоць у беларускай мове гэты гук можа быць і мяккім — Цінхай, Чунцін.

Як падкрэсліваюць самі аўтары-ўкладальнікі выдання, такія сродкі беларускай фанетыкі дазваляюць перадаць арыгінальнае кітайскае вымаўленне куды больш дакладна, чым гэта рабілася раней.

Месцы, адкуль пайшла пандэмія і дзе робяць айфоны — як цяпер іх называць

У спецыяльным дадатку да слоўніка прыводзіцца цэлы спіс геаграфічных назваў Кітая, запісаных згодна з новай сістэмай.

Паўднёвы прамысловы хаб і адзін з найбуйнейшых гарадоў Кітая, які мы ўсе ведалі як Гуанчжоу, па-беларуску трэба пісаць як Гуанджоў. Месца, адкуль па ўсім свеце распаўсюдзіўся каранавірус, больш не Ухань — цяпер гэта Вухань (бо кітайскі піньінь Wuhan пачынаецца менавіта з губнага гуку [w], які гістарычна апускаўся ў рускай транскрыпцыі). Мегаполіс, дзе знаходзіцца гіганцкі завод Foxconn і збіраецца большасць айфонаў у свеце, па-расейску пішацца Чжэнчжоу, а па-беларуску фанетычна больш дакладнае Джэнджоў.

Транскрыпцыя назваў асноўных адміністрацыйных адзінак КНР на беларускую мову. Фота: Кітайска-беларускі слоўнік

Транскрыпцыя назваў асноўных адміністрацыйных адзінак КНР на беларускую мову. Фота: Кітайска-беларускі слоўнік

Змены закранулі і назвы правінцый. Усходні рэгіён, вядомы сваім эканамічным цудам і штаб-кватэрай Alibaba, правільна пісаць не Чжэцзян, а Джэдзьян.

Правінцыя Цынхай, вядомая аднайменным высакагорным возерам, зараз будзе пісацца Цінхай.

А велізарны аўтаномны раён на паўночным захадзе цяпер будзе пісацца Сіньдзьян-Уйгурскім (замест ранейшага Сіньцзян), што таксама больш адпавядае кітайскаму маўленню.

Для складоў, якія кітайцы вымаўляюць з прыдыханнем, у беларускай сістэмы выкарыстоўваецца раздзяляльны апостраф пасля цвёрдых зычных. Так гіганцкі горад цэнтральнага падпарадкавання побач з Пекінам ператварыўся правільна не Цяньцзінь, а Т'еньдзінь.

Запомніце і нарматыўнае напісанне назваў знакамітых прыродных аб'ектаў. Самая доўгая рака Еўразіі цяпер афіцыйна Яндзы (па-руску Янцзы), а магутная горная сістэма — Т'еньшань (па-руску Тянь-Шань).

Некаторыя назвы засталіся без змен, або праз традыцыйнасць, або праз супадзенне беларускай і рускай фанетык: Пекін, Шанхай, Гуандун, Хайнань, Сычуань, а таксама рака Хуанхэ.

Дзіньпін і Дзэдун

Калі напісанне геаграфічных аб'ектаў прама замацавана ў дадатку да слоўніка, то імёны палітыкаў, гістарычных асоб і зорак у ім не пералічваюцца. Аднак, маючы на руках афіцыйную нарматыўную табліцу перадачы складоў, можна выводзіць іх самастойна, каб захоўваць аднастайнасць.

Змены закрануць напісанне імёнаў. Цяперашні старшыня Кітая Xi Jinping, які раней транслітараваўся праз расійскую кальку як Сі Цзіньпін, па-беларуску будзе правільна пісаць Сі Дзіньпін. Кітайскі правадыр Mao Zedong мае пісацца згодна з вымаўленнем: Дзэдун. Цяперашні прэм'ер Дзяржрады Li Qiang павінен пісацца як Лі Цьян (па-руску: Лі Цян).

Старажытны кітайскі філосаф, які ў рускай традыцыі пішацца Чжуан-цзы, па-беларуску мае пісацца Джуан-дзы, а аўтар знакамітага трактата «Мастацтва вайны» — Сунь-дзы (з працяжнікам, бо кітайскае «-zi» (子) тытул, які азначае настаўніка ці мудраца).

Беларускія тапонімы на кітайскай мове

Яшчэ адно цікавае месца слоўніка: ён упершыню замацаваў напісанне беларускіх тапонімаў па-кітайску не з рускага іх напісання, а непасрэдна з беларускага.

Гістарычна склалася так, што ў іншыя мовы, не толькі кітайскую, нашы геаграфічныя назвы прыходзілі праз рускую. Па-кітайску Гомель транслітараваўся як Gēméilì (ад расійскага Gomel), Гродна — як Géluódénuò (Grodno), а Магілёў — як Mòjíliàofū (Mogilev). 

Назвы абласных і раённых цэнтраў Беларусі, перададзеныя на кітайскую мову з беларускага напісання. Русіфікаваныя варыянты пададзены ў дужках. Фота: Кітайска-беларускі слоўнік

Цяпер жа лінгвісты прапануюць іншую транскрыпцыю, якая абапіраецца на беларускае напісанне і вымаўленне. У акадэмічным слоўніку менавіта яна пастаўлена на першае месца як асноўная норма, а некаторыя старыя транскрыпцыі з рускай даюцца толькі ў дужках.

Цяпер назва Гродна пішацца і вымаўляецца па-кітайску як Hèluódénà, а Гомель запісваецца як Huòméilì, адлюстроўваючы беларускі фрыкатыўны «Г». Магілёў запісваецца як Mǎjíliàowū, спрабуючы перадаць беларускае «-ёў» на канцы. Гэты ж прынцып закрануў і дзясяткі іншых гарадоў — напрыклад, Ганцавічы цяпер афіцыйна транслітаруюцца як Hàncháwéiqí (замест русіфікаванага Gāncǎiwéiqí).

Кітайскія студэнты і навукоўцы, якія будуць вывучаць Беларусь і карыстацца гэтым слоўнікам, будуць засвойваць назвы геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія абапіраюцца непасрэдна на беларускае гучанне, без пасрэдніцтва іншых моў.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні021.1107-04-2026
2Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве01028-03-2026
3Белоруссия планирует в 2023 году нарастить экспорт в Китай до $2 млрд0017-07-2023
4Лукашенко пригласил Си Цзиньпина посетить Белоруссию0010-03-2023
5Россия и Украина провели обмен гражданскими лицами в Белоруссии05.2913-08-2026
6Китай и Белоруссия намерены увеличить количество прямых рейсов между странами0002-03-2023
7Лукашенко посетит Китай0028-02-2023
8Лукашенко заявил, что Белоруссия и КНР выходят на новый этап "железного братства"0020-01-2022
9Лукашенко призвал углубить сотрудничество Белоруссии и Китая в одной сфере0530-06-2026
10Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі016.5325-05-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.