Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі

Дата публикации: 25-05-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі

Аказваецца, акрамя звыклых нам кірыліцы і лацінкі, а таксама арабіцы, якой пісалі па-беларуску нашы татары, існаваў яшчэ адзін, зусім невядомы, але ад таго яшчэ больш цікавы графічны варыянт — яўрэйскі алфавіт.

Аркуш з беларускімі замовамі, запісанымі яўрэйскім пісьмом. Фота: nli.org.il

Традыцыя запісваць славянскія словы яўрэйскім пісьмом сягае глыбокай даўніны. Яшчэ ў Сярэднявеччы яўрэйскія перапісчыкі і рэдактары рэлігійных тэкстаў рабілі пазнакі (глосы) на мясцовых мовах, каб патлумачыць тыя ці іншыя незразумелыя тэрміны. Гэта былі так званыя «кенаанскія» глосы, якія адлюстроўвалі размоўную мову тагачаснага яўрэйскага насельніцтва славянскіх зямель.

Адзін з найбольш вядомых ранніх прыкладаў выкарыстання яўрэйскага пісьма на Русі — гэта знакаміты «Кіеўскі ліст» Х стагоддзя, знойдзены ў Каірскай генізе, дзе ўпершыню згадваецца назва Кіева, хоць і не па-славянску, а на іўрыце.

Кенаанскія глосы адносяцца пераважна да чэшскіх і іншых заходне– і паўднёваславянскіх зямель, а выкарыстанне яўрэйскага пісьма для запісу менавіта беларускіх тэкстаў доўгі час заставалася малавывучанай тэмай.

Як заўважалі даследчыкі беларускай мовы, яўрэйскіх матэрыялаў для даследавання яе вобмаль, асабліва ў параўнанні з багатай спадчынай беларускіх кітабаў, напісаных арабскай вяззю.

Чарнакніжныя адкрыцці ў калекцыі Уільяма Гроса

Новае святло на гэтую праблему пралілі нядаўнія знаходкі.

Даследчык і пісьменнік Ёэль Мацвееў звярнуў увагу на цікавыя рукапісы з прыватнай калекцыі Уільяма Гроса (Тэль-Авіў), лічбавыя копіі якіх даступныя ў Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля.

Гэтыя дакументы, якія папярэдне датуюцца XIX стагоддзем, з’яўляюцца зборнікамі кароткіх магічных тэкстаў, замоў і замоўных формул.

Што робіць гэтыя рукапісы ўнікальнымі? Сярод тэкстаў, напісаных яўрэйскім курсівам, сустракаюцца цэлыя старонкі і разгорнутыя фрагменты на беларускай мове! Беларускі перакладчык Сяргей Шупа прыводзіць некалькі такіх тэкстаў:

«У чыстым полі стаіць залатая хвоя, а на той хвоі залатое крэсла, на тым крэсле сядзіць залатая панна, як той панне сонца міла і люба, і так калі …»

«… адзін залаты, а другі срэбраны, а трэці што зуб вывалакае, а ў чыстым полі стаіць залатая груша, на той грушы залатое гняздзечка, у тым гняздзечку змяя-царыца просіць вас усіх: і палявых, і махавых, і лесавых, і балатавых, і баравых, і …»

Гэты тэкст, нягледзячы на некаторыя фанетычныя і граматычныя асаблівасці (напрыклад, блытаніну ў склонах), без сумневу, з'яўляецца беларускамоўнай замовай. Пры тым можна нават адшукаць у фальклорных матэрыялах, якіх канкрэтна замоў.

У томе «Замовы» з кніжнай серыі «Беларуская народная творчасць» можна адшукаць замовы ад змеяў і іхніх укусаў:

«На залатым полі стаяла залатая грушка, на залатой ігрушцы залатое гняздзейка, а ў том гняздзейку цар з царыцай словы прамаўлялі, пухліну замаўлялі ад усякага гада — ад чорнага, ад рабага, ад белага».

«Есць на моры, на кіяні выспа, на той выспі стаіць дуб курганаваты, бурганаваты. У том дубі залатое гняздо; у том гняздзе ляжыць змяя, усім змяям царыца. Прашу ж я цябе, змяя-змяіца, усіх змей царыца, унімай жа ты ўсіх сваіх змей-шкурапей, і змей-змеянят, і яшчар-яшчаранят — і балотных, і падкалодных, і лесавых і махавых, і куставых, і палявых і падмежных, і падпешных, і пунявых, і гнаявых. Унімай жа іх, і к етай бурай карові-бадзяцы прыганяй, і з двашэрснай шарсьціны жала вымай, і яд выняй, і раны етыя зажыўляй, і на помач давай. Не ўпрашу ж я цябе, ня будзеш ты ўсіх змей сваіх шкурапей унімаць, і змей-змеянят к етай карові прыганяць, і жала вынімаць, і яд выганяць, і раны зжыўляць, на помач ёй даваць — упрашу святога Міхайлу-архангала. Святы Міхайла сыйдзець з неба на зямлю з сваёю залатою меччу і цябе, змяя-змяіца, сваёю меччу пасячэць і парубіць, і Кузьме-Дзям'яну ў залатую кузню аддасць. Кузьма сваё жэзла распякаець і табе зубы, губы і жала запякаець, і ва векі вяком, амін».

Доўгі пералік змей — гэта не проста мастацкі прыём, а строгая формула, бо лічылася, што для нейтралізацыі яду неабходна назваць кожную без выключэння змяю паводле яе месцапражывання, іначай замова не спрацуе.

Як яўрэі карысталіся беларускай мовай

Знаходка гэтых тэкстаў выклікала дыскусію сярод даследчыкаў аб статусе беларускай мовы ў тагачасным яўрэйскім асяроддзі.

З аднаго боку, Сяргей Шупа адзначае, што ў адрозненне ад кітабаў беларускіх татараў, для якіх беларуская мова была мовай штодзённых зносін і рэлігійнай літаратуры, у гэтых яўрэйскіх рукапісах яна мае хутчэй функцыянальны характар. Гэта мова магіі, замоў, якія, магчыма, запазычваліся ў мясцовага насельніцтва разам з самімі абрадамі. Стандартнай сітуацыяй для яўрэяў таго часу была ідышска-іўрыцкая дыглосія, а беларуская мова, хоць і знаёмая, заставалася мовай «навакольнай».

Рабін з Магілёўскай губерні. Фота, зробленае ў час экспедыцыі Вячаслава Косткі. 1903‑-1904 гады. Фота: Wikimedia Commons

З другога боку, Ёэль Мацвееў мяркуе, што сітуацыя магла быць больш складанай і глыбокай. Ён спасылаецца на сведчанні магілёўскага рабіна Меера Каца Ашкеназі (XVI ст.), паводле якіх многія беларускія яўрэі ў той час размаўлялі менавіта па-славянску, а не на ідышы.

Мацвееў малюе карціну складанага ўнутранага шматмоўя яўрэйскай грамады: для вывучэння Талмуда і Кабалы выкарыстоўвалася арамейская мова, для малітваў і сур'ёзных кніг — іўрыт (лашон-кодэш), у сям'і для побытавых размоў — ідыш, а вось з «навакольным светам» — славянская мова («райсіш»).

На думку Мацвеева, у невялікіх вёсках і на хутарах яўрэі маглі валодаць мясцовай славянскай мовай нават лепш, чым ідышам. Людзі ж, якія займаліся «кабалістычнымі справамі» і магіяй, знаходзіліся на памежжы паміж пісьмовай культурай штэтла і вуснай традыцыяй беларускай вёскі.

Такім чынам, выкарыстанне беларускай мовы ў магічных тэкстах — гэта не проста механічнае запазычанне, а сведчанне шчыльнага ўзаемадзеяння і веры ў асаблівую эфектыўнасць мясцовага слова ў сакральнай сферы, што пацвярджаецца і наяўнасцю славянскіх тэкстаў у хасідскіх нігунах.

Рукапісы з калекцыі Гроса — гэта яшчэ адзін доказ шматграннасці і ўзаемапранікнення культур на беларускіх землях. Яны не толькі пашыраюць нашыя веды пра гісторыю беларускай мовы і яе графічныя варыянты, але і адкрываюць новыя старонкі ў вывучэнні традыцыйнай культуры і побыту яўрэйскага насельніцтва Беларусі. Застаецца спадзявацца, што далейшыя даследаванні гэтых і, магчыма, іншых, пакуль не знойдзеных рукапісаў, дазволяць больш дакладна акрэсліць ролю і месца «габрэіцы» ў культурным ландшафце нашага краю.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці018.3320-07-2026
2Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў01020-07-2026
3Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве01028-03-2026
4«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі013.7805-07-2026
5Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам016.6707-06-2026
6 Комментарий к записи «Белавиа» получила контрабандные «Боинги» (Владислав) 0517-06-2026
7Яндзы і Дзіньпін. У беларускай мове змянілі нормы перадачы кітайскіх назваў — новае напісанне дакладней перадае кітайскае гучанне01001-07-2026
8Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца01003-08-2026
9Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе01021-08-2026
10Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку 09.5417-07-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 16.53. Источник: nashaniva.com.