Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы

Дата публикации: 21-07-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton, над візуальным стылем якога працаваў мастак культавых гульняў Half-Life 2 і Dishonored. Адной з галоўных адметнасцей рэлізу стане поўная беларуская лакалізацыя, якую за ўласныя сродкі ініцыявалі і аплацілі два беларусы, каб падтрымаць родную мову ў сусветнай індустрыі.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Як расказаў на сваёй старонцы ў LinkedIn дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment Аляксей Герасімовіч, ідэя дадаць беларускую мову і яе фінансаванне належаць яму асабіста, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc Уладзіміру Канапліцкаму. Каб пераклад не быў зроблены для птушачкі, да працы прыцягнулі прафесіяналаў, якія забяспечылі высокую літаратурную якасць тэксту. У выніку з першага дня рэлізу ўвесь інтэрфейс і ўсе дыялогі будуць даступныя па-беларуску.

Па словах Герасімовіча, з камерцыйнага пункта гледжання дадаваць беларускую мову ў гульні не заўсёды мэтазгодна, бо аўдыторыя адносна невялікая. Аднак менавіта таму вельмі важна, каб яна з'яўлялася ў новых праектах.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Ён адзначыў, што апошнім часам студыі з беларускімі каранямі ўсё часцей дадаюць родную мову ў свае рэлізы, прывёўшы ў прыклад гульні Hollywood Animal і Replaced.

Распрацоўкай Guns of Eschaton займаецца кіпрская студыя Eschatology Entertainment пры падтрымцы выдаўца 4Divinity. Сам праект уяўляе сабой шутар ад першай асобы з элементамі жанру soulslike.

Сюжэт пераносіць гульцоў у альтэрнатыўную версію Дзікага Захаду, які паглынуў містычны апакаліпсіс. Галоўны герой — звычайны стралок, які спрабуе выжыць і вярнуцца дадому з дапамогай кольта і ўласных інстынктаў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Стваральнікі абяцаюць складаны геймплэй: гульцам давядзецца вывучаць паводзіны ворагаў, падбіраць для іх пэўныя тыпы куль і старанна эканоміць боепрыпасы. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на аснове рэальных прататыпаў XIX стагоддзя. Гульню можна будзе прайсці як у адзіночку, так і ў кааператыўным рэжыме, таксама заяўлены фармат PvP-бітваў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment

Варта асобна адзначыць, што студыя Eschatology Entertainment была заснаваная пры ўдзеле легендарнага арт-дырэктара Віктара Антонава, які нядаўна пайшоў з жыцця. Ён удзельнічаў у стварэнні Guns of Eschaton з самых ранніх этапаў і сфарміраваў унікальны візуальны стыль праекта.

Рэліз гульні запланаваны на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, аднак дакладная дата выхаду пакуль не называецца.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Мінчук замест таксі паехаў з гулянкі дахаты на спадарожнай машыне. Гэта абышлося яму больш чым у 400 рублёў

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Завяршаецца рэканструкцыя «Карабліка» — самага адметнага корпуса БНТУ22

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне44

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала1212

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12
Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам22

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»33

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта11

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта1
Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы1414

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14
На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы
Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра11

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Усе навіны →

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве01028-03-2026
2Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»01020-06-2026
3Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту08.2628-06-2026
4Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
5У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі019.0903-07-2026
6Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове07.1620-08-2026
7У Беларусі зноў растуць цэны на паліва01007-07-2026
8«Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў08.8624-03-2026
9Белорусы шуткуют0030-06-2026

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.