Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным

Дата публикации: 10-06-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным

Былы палітвязень і блогер Мікола Дзядок у новым выпуску ТОКу прызнаўся, што загаварыў па-беларуску ў апошнія тыдні свайго зняволення. Прычым ініцыятыва ішла не ад яго.

Мікола Дзядок. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Блогер і адзін з лідараў анархісцкага руху Мікола Дзядок быў арыштаваны 11 лістапада 2020 года. Яму прысудзілі пяць гадоў калоніі. А перад заканчэннем тэрміну, 4 красавіка 2025 года, перавялі ў СІЗА №1 у межах новай крымінальнай справы па артыкуле 411 — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Аднак ужо 11 верасня таго ж года ён выйшаў на волю разам з іншымі 51 палітвязнямі ў рамках здзелкі з амерыканцамі і адразу ж быў прымусова выдвараны ў Літву.

Мікола згадвае, што апошнія амаль паўгода правёў у Калядзічах разам з «дзедам з маленькага горада».

«П'яніца, але нармальны», — заўважае Дзядок і тлумачыць, што яго звычайна саджалі з такімі людзьмі, з якімі, паводле меркавання адміністрацыі, ён не змог бы стварыць нейкую «рэвалюцыйную ячэйку» ў камеры. Таму яму падсадзілі мужчыну, які сп'яну парэзаў свайго сабутыльніка. Дзядок лічыўся «рэцыдывістам», таму і суседзі ў яго былі адпаведныя — значыць, і ў дзеда была ўжо не першая судзімасць. 

«[Ён] на адхадняку быў. Адыходзіў паступова. Але як чалавек ён быў прытомны, някепскі. То-бок не дэградаваны. Дзесьці і кніжкі нават чытаў. Электрыкам працаваў у сябе ў гарадку», — працягвае блогер.

Дзядок згадвае, што ў камеры было тэлебачанне, таму размовы часта заходзілі пра палітыку. Аднак, як запэўнівае блогер, свайго сукамерніка яму не трэба было агітаваць:

«Ён проста паразмаўляў са мной дзень, другі, трэці і пачуў, за што я сяджу. У нас у Беларусі дагэтуль многія людзі не разумеюць, што цябе могуць пасадзіць за тэлеграм-канал, за лайк, за каментар. Для яго гэта быў шок, што такія людзі, як я, сядзяць у турме».

Як сцвярджае блогер, яны «жылі добра, было паразуменне».

«І раптам ні з таго, ні з сяго зранку ён на туалеце курыць і выдае мне такую фразу: «Размаўляй са мной па-беларуску». Я такі: «Окей». Мне два разы паўтараць не трэба. І з гэтага моманту я пачаў. Ён спрабаваў таксама ў адказ па-беларуску, але ў яго нічога не выходзіла», — расказвае блогер.

Паводле Дзядка, апошнія два тыдні перад вызваленнем ён размаўляў са сваім сукамернікам па-беларуску. Мікола згадвае, што прапаноўваў мужчыну для пачатку перайсці на беларускую мову толькі на палову дня, каб «навучацца паціху». Аднак той не пагадзіўся і заявіў:

«Не, давай цэлы дзень. Я хачу слухаць беларускую мову».

Блогер мяркуе, што ў той момант у чалавека, магчыма, раптам прачнулася беларускасць.

Пазней, успамінаючы дзень свайго вызвалення, Дзядок расказаў пра нечаканую сустрэчу ў КДБ:

«Потым настаў дзень майго вызвалення. (…) Прывозяць мяне ў КДБ, заводзяць у так званы «стакан» — гэта камера ў форме труны. (…) Я стаяў тварам да сцяны. Заводзяць чалавека. (…) Паварочваюся, і перада мной Зміцер Дашкевіч. Мы з ім абняліся. І я зразумеў, што гэта знак».

Як сцвярджае Дзядок, ужо на наступны дзень пасля вызвалення, знаходзячыся ў Вільні, ён пачаў даваць інтэрв'ю, размаўляць з журналістамі і каментаваць падзеі. Тады ж, паводле яго слоў, ён прыняў для сябе канчатковае рашэнне:

«І я проста сам сабе сказаў: «У мяне няма ніводнай прычыны вяртацца да расійскай мовы».

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі01005-04-2026
2«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць». Беларус расказаў, як зрабіў вазэктамію ў Польшчы01029-06-2026
3Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр01023-06-2026
4Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу01021-08-2026
5Лукашенко заявил, что не представляет себя в иной роли, чем президент0006-08-2020
6Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў абвешчаны ў вышук МУС01020-08-2026
7Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»01021-08-2026
8Лукашенко назвал маршала Язова героической и легендарной личностью0026-02-2020
9Лукашенко назвал россиян опорой Белоруссии на сохранение суверенитета0018-12-2025
10Лукашенко заявил, что Россия ближе всех для Белоруссии0031-07-2025

Классификация: Политика. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.