Каля 50% людзей, якія захварэлі на адзёр у 2025 годзе ў Беларусі, не мелі прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі або пацвярджэння наяўнасці ахоўных антыцелаў. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Паводле слоў Кірыла Ігнатава, сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі ў краіне застаецца кантраляванай дзякуючы вакцынацыі. У 2025 годзе ў Беларусі не рэгістраваліся выпадкі дыфтэрыі, краснухі і слупняку. Выпадкі адзёру фіксаваліся, але іх колькасць была ў 12 разоў меншай, чым у 2024 годзе.
Прыкладна палова выпадкаў адзёру ў 2025 годзе была звязана з завозам інфекцыі з-за мяжы. Найчасцей хварэлі дарослыя ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў — на іх прыпадала каля паловы ўсіх захварэлых.
За першыя пяць месяцаў 2026 года выпадкі адзёру былі зарэгістраваныя ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Як і летась, каля паловы захварэлых не мелі пацвярджэння аб праведзенай вакцынацыі.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што вакцынацыя застаецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Усе прышчэпкі, уключаныя ў нацыянальны каляндар вакцынацыі, прызначаныя для абароны насельніцтва як унутры краіны, так і падчас паездак за мяжу.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 2 | Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі | 0 | 10 | 13-02-2026 |
| 3 | Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным | 0 | 10 | 10-06-2026 |
| 4 | Прызначылі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 5 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 6 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |
| 7 | Беларусы цяпер могуць праходзіць тэхагляды ноччу | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 8 | «Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў | 0 | 8.86 | 24-03-2026 |
| 9 | Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ | 0 | 10 | 09-04-2026 |
| 10 | Пётра Садоўскі — чалавек, які спазнаў «гістарычнае шчасце» | 0 | 10 | 06-07-2026 |