Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі

Дата публикации: 16-07-2026 11:03:29



Основное содержимое страницы с новостью.

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі

Калі аўтамабіль у суседняй паласе раптам пачынае ехаць хутчэй, узнікае спакуса неадкладна перастроіцца. Але даследаванні і матэматычныя мадэлі паказваюць: калі так паводзяць сябе многія кіроўцы, гэта не толькі не эканоміць час, але і можа зрабіць заторы яшчэ большымі.

Ілютрацыйнае фота. Крыніца: LookByMedia

Здаецца, што заторы заўсёды маюць нейкую відавочную прычыну: аварыю, рамонт дарогі ці звужэнне праезнай часткі. Аднак, як адзначае дацэнтка прыкладной матэматыкі Уорыкскага ўніверсітэта Ранда Герцалах у артыкуле для The Conversation, гэта не заўсёды так. Нярэдка заторы ўзнікаюць літаральна з нічога — без якіх-небудзь перашкод наперадзе.

Такія заторы навукоўцы называюць фантомнымі. Гэта хвалі запаволення і разгонаў, якія распаўсюджваюцца назад па патоку аўтамабіляў, хоць усе машыны працягваюць рухацца толькі наперад.

У 2008 годзе японскія даследчыкі правялі просты эксперымент. Дваццаць два кіроўцы ездзілі па кругавой трасе, стараючыся падтрымліваць аднолькавую хуткасць і бяспечную дыстанцыю. Ніякіх перашкод на дарозе не было.

Тым не менш ужо праз некалькі хвілін паток пачаў то паскарацца, то амаль цалкам спыняцца. Прычынай сталі зусім дробныя адрозненні ў рэакцыі людзей: адзін кіроўца крыху мацней, чым трэба, націснуў на тормаз, наступны адрэагаваў з невялікай затрымкай і затармазіў яшчэ больш рэзка, потым тое самае зрабіў трэці.

Так невялікае парушэнне паступова ўзмацнялася і распаўсюджвалася назад па патоку, пакуль кіроўцы за сотні метраў ззаду не былі вымушаныя цалкам спыніцца, хаця ніхто з іх не разумеў, з чаго ўсё пачалося.

Матэматыка дарожнага руху

Замест таго, каб мадэляваць паводзіны кожнага кіроўцы паасобку, матэматыкі разглядаюць трафік як бесперапынны паток. Яны запазычваюць ідэі з гідрадынамікі (механікі вадкасцей), дзе рух транспартных сродкаў аналізуецца падобна да таго, як вада цячэ па трубе.

Для гэтага выкарыстоўваецца простая залежнасць паміж колькасцю аўтамабіляў (ρ), іх сярэдняй хуткасцю (v) і прапускной здольнасцю дарогі (q=ρv).

Спачатку ўсё выглядае лагічна: чым больш машын на дарозе, тым больш іх праязджае праз пэўны ўчастак. Але толькі да пэўнага моманту. Калі транспартны паток становіцца занадта шчыльным, кіроўцы вымушаныя зніжаць хуткасць. У выніку агульная прапускная здольнасць дарогі ўжо не расце, а пачынае змяншацца.

Ураўненне паказвае, што існуе пэўная аптымальная шчыльнасць трафіку, якая максімізуе колькасць аўтамабіляў, што праязджаюць праз дарогу за гадзіну. Калі гэты пункт пройдзены, кожная новая машына толькі зніжае эфектыўнасць дарогі — і павялічвае час, неабходны кожнаму, каб дабрацца да месца прызначэння.

Гэтая ж матэматычная мадэль тлумачыць, чаму пастаянныя перастраенні паміж палосамі рэдка прыносяць карысць.

Змена паласы стварае невялікае парушэнне, на якое павінны рэагаваць суседнія кіроўцы. Калі многія кіроўцы паводзяць сябе гэтак жа, гэтыя парушэнні назапашваюцца і павялічваюць імавернасць узнікнення фантомных затораў. У выніку тое, што аднаму кіроўцу здаецца разумным рашэннем, у канчатковым выніку пагаршае ўмовы руху для ўсіх астатніх.

У 2018 годзе навукоўцы паўтарылі японскі эксперымент, але з адной важнай зменай. Адзін з аўтамабіляў, якім раней кіраваў чалавек, замянілі беспілотнай машынай, запраграмаванай максімальна плаўна разганяцца і тармазіць.

Вынік быў незвычайны: гэтага аднаго транспартнага сродку (менш за 5% ад агульнага трафіку) было дастаткова, каб згладзіць хвалю прыпынкаў-стартаў па ўсім коле, палепшыць агульны паток і знізіць расход паліва для кожнага кіроўцы ў групе.

Дык як сябе паводзіць?

Як адзначае аўтар, сёння прыкладныя матэматыкі распрацоўваюць агульныя матэматычныя мадэлі, якія могуць выкарыстоўвацца пры стварэнні інтэлектуальных транспартных сістэм. Іх задача — зрабіць так, каб аўтамабілі, якія абменьваюцца данымі паміж сабой і з дарожнай інфраструктурай, дзейнічалі ўзгоднена, дапамагаючы палепшыць рух транспарту.

Для гэтага інтэлектуальныя сістэмы будуць аналізаваць даныя з камер, датчыкаў і падключаных аўтамабіляў, прагназаваць узнікненне затораў і вызначаць, як павінна рэагаваць дарожная сетка — змяняць працу святлафораў, уводзіць адаптыўныя абмежаванні хуткасці, прапаноўваць альтэрнатыўныя маршруты або каардынаваць рух беспілотных аўтамабіляў.

Пакуль жа аўтар раіць прытрымлівацца трох простых правілаў, якія сапраўды дапамагаюць зрабіць рух больш плаўным:

  • захоўваць бяспечную дыстанцыю;
  • разганяцца і тармазіць як мага больш плаўна;
  • не паддавацца спакусе пастаянна перастройвацца ў суседнюю паласу ў надзеі выйграць некалькі секунд.

Паводле матэматычных мадэляў, хутчэй даехаць дапамагае не агрэсіўны стыль язды, а паводзіны, якія падтрымліваюць стабільнасць усяго транспартнага патоку.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?01002-08-2026
2Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках01007-06-2026
3Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?07.3505-07-2026
4Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней01017-07-2026
5«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?07.6621-02-2026
6Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?01023-06-2026
7Заўтра для рамонту моста каля плошчы Перамогі закрыюць праспект Незалежнасці. Як доўга будуць гэтыя нязручнасці ў сталіцы?01005-07-2026
8Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка01006-07-2026
9Што такое «аварыйны выключальнік» і ці можа ён спыніць наступ штучнага інтэлекту?01004-08-2026
10Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол01027-05-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 7.51. Источник: nashaniva.com.