Выдавецтва «Мяне Няма» адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова «Паўднёвы Захад» («Юго-Запад»), які ёсць працягам рамана «Варшава», дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га, піша bellit.info.

«У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе», — тлумачыць аўтар у анатацыі да кнігі.
За акном здымнага пакоя на Голубева — Менск другой паловы 90-х. Галоўны герой, з якім чытачы сустракаліся ў «Варшаве», працуе журналістам, спрабуе пісаць прозу і думае, як жыць у гэтай краіне. Або не ў гэтай. Фірмовы вербальны мінімалізм, кінематаграфічнасць пісьма і выразныя дэталі часу (ад першага прэзідэнта да першага макдональдса) — «лёгкае» чытво пра складаныя часы. Гэтая кніга ўжо не пра надзеі і чаканні, а пра тое, як павольна і бязлітасна свабода пераўтвараецца ў тое, што потым назавуць «стабільнасцю».
Замовіць «Юго-Запад» можна на сайце выдавецтва Mnnm.store.
Цяпер адкрыты папярэдні заказ — папяровы наклад чакаецца з тыпаграфіі ў жніўні 2026 году. Выдавецтва «Мяне Няма» нагадвае, што перадзамовы вельмі важныя, даюць упэўненасць у чытацкай зацікаўленасці і мажлівасць хутчэй надрукаваць кнігу.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку» | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 2 | Калі ў Мінску перастануць смярдзець ачыстныя | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 3 | Памёр славуты трэнер Мікалай Казека | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 4 | Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка» | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 5 | У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 6 | На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер? | 0 | 9.15 | 21-08-2026 |
| 7 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 8 | «Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў | 0 | 8.86 | 24-03-2026 |
| 9 | Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам | 0 | 10 | 08-02-2026 |
| 10 | «Мінатаўр» Андрэя Звягінцава — антываенная драма, якую стоячы віталі ў Канах | 0 | 10 | 21-05-2026 |