У выдавецтве «Папуры» выйшаў пераклад на беларускую мову «Казак дзядзькі Рымуса» Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй, піша bellit.info.

Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса «Казкі дзядзькі Рымуса» знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў — афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі.
Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя і пазнавальныя казкі (можна чытаць з дзецьмі ад 4 гадоў). Але кніга будзе цікавая не толькі маленькім чытачам, але і дарослым, у тым ліку таму, што пры перастварэнні па-беларуску перакладчык абраў стратэгію стылізацыі.
У арыгінале для цяперашняга носьбіта літаратурнай ангельскай мовы казкі гучаць незвычайна і чытаюцца шмат у чым, як крыху апрацаваны жывы фальклёрны запіс, таму шукаючы адпаведную інтанацыю ў нашай мове Сяржук Мядзведзеў сярод іншага натхняўся беларускімі этнаграфічнымі запісамі 19 і 20 стагоддзяў.
Кніга дакладна не дасць засумаваць ні маленькім, ні дарослым чытачам. А гумар і мудрасць гісторый у ёй пакажуць, як важна нягледзячы ні на што захоўваць бадзёрасць духу і шукаць выйсце нават з самых складаных сітуацый.
Навінку можна купіць у кнігарнях у Беларусі, напрыклад, «Параграф 45», а таксама на замовіць праз сайты: Oz.by.




| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 2 | «Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 3 | Детские рисунки из Копейска украсили стены Заксобрания | 5 | 7 | 27-05-2026 |
| 4 | Зміцер Бартосік правядзе песенна-анекдатычнае падарожжа «На руінах Вялікага Княства…» | 0 | 21.11 | 15-06-2026 |
| 5 | Детские | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 6 | «Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра памяць і архівы | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 7 | Белые бандиты | 0 | 18.33 | 21-07-2026 |
| 8 | Выслужили… | 0 | 10 | 27-01-2026 |
| 9 | Омский музей Достоевского представил выставку советских иллюстраций к его произведениям | 0 | 0 | 11-11-2021 |
| 10 | Выставка полотен русских художников "Азбука шедевра" откроется в Подмосковье | 0 | 0 | 18-12-2021 |