У рэанімацыю пісьменніца трапіла пасля экстраннай аперацыі.

Надзея Ясмінска. Фота: фэйсбук пісьменніцы
Беларуская дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска трапіла ў рэанімацыю.
«Такія справы, што я ўжо дзясяты дзень у рэанімацыі. Пасля экстраннай аперацыі не працуюць ныркі. Але я трымаюся і не губляю надзеі», — апублікавалі яе словы ў фэйсбуку.
У сацсетках знаёмыя пісьменніцы і яе чытачы зычаць ёй хутчэйшага выздараўлення.
«Мы з маім дзевяцігадовым сынам вельмі любім вашы кніжкі і не так даўно набылі чарговую. Вы дорыце столькі радасці і дабрыні», — піша адна з чытачак.
«Надзея, здароўя! Дасылаем прамяні падтрымкі і молімся за вас Вельмі любім вашыя кнігі».
«Надзенька! Вы казачніца! Давайце — наваражыце сабе здароўе! А мы будзем маліцца за вас».
Надзея Ясмінска нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе. Яна піша для дзяцей на беларускай і рускай мовах. Найбольш папулярныя кнігі «Сем ружаў» (у 2016 годзе кніга была ўзнагароджаная Прэміяй Цёткі), «Сподачак для цмока», «Чаму Меша не мае хаты», «Кусь-кусяндра», «Пацеркі і кроплі».

У сваіх кнігах Надзея падымае важныя псіхалагічныя тэмы, што рабіць са злосцю, як не быць адзінокім і верыць у цуды. Кнігі Надзеі дапамагаюць і бацькам паразумецца з дзецьмі і занурыцца ў іх свет.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Яшчэ васьмёра пацярпелых у ДТЗ у Грузіі беларусаў выпісаныя з бальніц | 0 | 8.26 | 16-08-2026 |
| 2 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 3 | Памерла пісьменніца Славенка Дракуліч | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 4 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 5 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 6 | «Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу | 0 | 10 | 17-07-2026 |
| 7 | Выйшлі «Казкі дзядзькі Рымуса» з шыкоўнымі ілюстрацыямі | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 8 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 9 | Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў | 0 | 10 | 18-03-2026 |