Крэатыўная дырэктарка і сузаснавальніца гродзенскай кампаніі «Макей» Ларыса Макей сыходзіць з сямейнага бізнэсу. Цяпер яна мае намер цалкам засяродзіцца на развіцці ўласнага брэнда L’epatage, які стварае разам з дачкой Дар’яй, піша Hrodna.life.

Прадукцыя брэнда «Макей». Фота: vk.ru/makeyby
Гісторыя гродзенскага брэнда скургалантарэі «Макей» пачалася ў 1990 годзе з невялікай сямейнай майстэрні. Паводле слоў уласніка кампаніі Віталя Макея, усё пачалося са скуранога блакнота, які сужэнцы зрабілі ў падарунак сябрам.
«Праз нейкі час сустракаю іх, а яны кажуць: «Так прыгожа, што ваш падарунак дагэтуль упрыгожвае наш стол». І тады я падумаў — можна аднавіць народныя промыслы і паспрабаваць вярнуць старыя традыцыі. Нічога новага мы не прыдумалі — проста вярнуліся да старых вытокаў», — узгадваў Віталь Макей.
Паклапаціцца пра вытворчасць напачатку дапамагалі толькі сваякі: маці Віталя займалася раскроем скуры, Ларыса адказвала за дызайн, а брат дапамагаў з вытворчасцю.
За тры дзесяцігоддзі сямейная справа вырасла ў буйную кампанію з больш чым 300 супрацоўнікамі. Сёння прадукцыя «Макей» прадаецца ў Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. З 2008 года кампанія з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ.
Кампанія выпускае скураную галантарэю і дзелавыя аксэсуары, прадметы інтэр’еру і аўтарскія сувеніры. Ларыса Макей з моманту заснавання кампаніі адказвала за распрацоўку дызайну і ўсёй лінейкі аксэсуараў.

Ларыса Макей. Фота: скрын з відэа / instagram.com/lepatage.brand
Брэнд L’epatage Ларыса Макей стварыла разам з дачкой Дар’яй, якая таксама далучылася да сямейнай справы. Новы праект задумваўся як больш смелы і канцэптуальны кірунак, які адрозніваецца ад класічнага стылю «Макей».
У аснове калекцый L’epatage — жаночыя скураныя карсэты, баскі і акцэнтныя аксэсуары.
Цяпер, як паведамляецца ў сацыяльных сетках гэтага брэнда, Ларыса Макей цалкам засяродзіцца на творчай працы ў L’epatage і далейшым пашырэнні яго калекцый. Паводле слоў каманды праекта, гэта дазволіць развіваць новы кірунак без абмежаванняў, звязаных з эстэтыкай класічнага брэнда.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі | 0 | 8.62 | 11-04-2026 |
| 2 | Бренд DKNY запустил новую рекламную кампанию с участием Холзи и The Martinez Brothers | 0 | 0 | 19-08-2019 |
| 3 | Marketing | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 4 | Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі | 0 | 10 | 16-06-2026 |
| 5 | Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 6 | «Еўраторг» запусціў новы фармат крам «каля дома» | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 7 | Бывший McDonald’s в Белоруссии может перейти на бренд Mak.by | 0 | 0 | 12-04-2023 |
| 8 | Gun-Shy Brand | 0 | 43.33 | 12-06-2026 |
| 9 | В VK Рекламе появился «Кабинет таргетолога» | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 10 | Компания SKYWORTH представила бренд-стратегию "AI" | 0 | 0 | 03-09-2018 |