Прадаваць сукеначкі для дзяўчат 90-60‑90 плануюць па ўсёй Расіі.

Дар'я Ганчарэвіч і Яна Бараноўская. Фота: wuwi.ru
Пра гэта ў сваіх сацсетках распавяла Яна Бараноўская. Яна ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь» у 2021 годзе — і стала штатнай прыгажуняй Лукашэнкі.
Дзяўчына наведвае яго балі, заўзее за палітыка на хакеі, а яшчэ падносіць яму кветкі. Прыгажуня рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах разам з Лукашэнкам.
Летась ёй зрабіў прапанову рукі і сэрца Віталь Астроўскі. Амаль восем гадоў ён адпрацаваў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, але ў 2025 годзе змяніў месца працы — пайшоў у будаўнічую кампанію «Дана Астра». Сыходзячы з НАК, зрабіў у інстаграме допіс, у якім асабіста падзякаваў Віктару Лукашэнку.
Апошнім часам Бараноўская часта публікуе фотаздымкі з Масквы. А ўчора яна распавяла ў Threads, што разам з сяброўкай стварыла свой брэнд адзення — wuwi.wear.

Тая самая сяброўка — гэта «Міс Беларусь — 2021» Дар’я Ганчарэвіч. Яна працуе ў Нацыянальнай школе прыгажосці і таксама перыядычна ўдзельнічае ў мерапрыемствах з Лукашэнкам.
Імаверна, арыентуюцца прыгажуні выключна на Расію: у інстаграме іх брэнду пазначана, што менавіта па гэтай краіне магчыма замовіць дастаўку.
Нельга сказаць, што стварылі яны нешта арыгінальнае. Прынамсі аснова першай калекцыі — сэксуальныя вячэрнія сукенкі, якія разлічаны выключна на дзяўчат з мадэльнымі параметрамі.
Пазначана, што ў продажы таксама будзе хатняе адзенне ды дзелавыя касцюмы. Таксама магчымы пашыў па індывідуальнай замове.
Тыя сукенкі, якія ўжо ёсць на сайце, у эквіваленце каштуюць прыблізна 670‑935 рублёў.

Фота з сайта wuwi.ru
Бараноўская ў Threads просіць падтрымаць іх з сяброўкай. А сама пакуль спрабуе прасоўваць брэнд у Расіі праз якіх-ніякіх вядомых людзей. У інстаграме Wuwi некалькі допісаў прысвечана таму, што ў іх вобразе на прэм'еру другога сезону серыяла «Лихие» прыйшла расійская актрыса Паліна Максімава.
Актрыса з задавальненнем пазіравала для агульных фота і відэа з Бараноўскай і яе каханым Віталём Астроўскім.

Віталь Астроўскі, Паліна Максімава і Яна Бараноўская


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі | 0 | 10 | 12-04-2026 |
| 2 | Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 3 | Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 4 | Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж | 0 | 10 | 31-05-2026 |
| 5 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 6 | У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 7 | У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 8 | «Крамбамбуля» і Лявон Вольскі сёння правядуць анлайн-канцэрт для беларусаў свету | 0 | 20 | 20-08-2026 |
| 9 | Беларусы Вільні выйшлі на «Дзень годнасьці» у гадавіну пратэстаў 2020 году. ФОТА | 0 | 9.25 | 09-08-2026 |